Троцкае ваяводзтва
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тро́цкае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй і паўночна-заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 31,2 тыс. км². Сталіца — места Трокі. Найбольшыя месты: Горадня, Коўна, Мерач і Панявеж.
Remove ads
Гісторыя
Утварылася згодна з пастановамі Гарадзельскай уніі (1413 год) замест скасаваных Гарадзенскага і Троцкага княстваў. У гэты ж час уводзіліся пасады ваяводы і кашталяна, якія паводле значнасьці лічыліся другімі па ўрадах ваяводы і кашталяна віленскіх.
У XV ст. у склад ваяводзтва ўваходзілі паўночная, цэнтральная і паўднёвая часткі сучаснай Летувы, прынёманскія землі Беларусі, Берасьцейская, і Новагародзкая землі, Падляшша, Кобрынскае княства, Пінскае княства, Давыд-Гарадоцкае княства, Тураўшчына. Гэтыя княствы, Берасьцейская і Новагародзкая землі, Падляшша і Ковенскі павет мелі самастойнае ад ваяводы кіраваньне[1] (паводле іншых зьвестак, у ваенных і часткова падатковых адносінах Гарадзецкае, Клецкае, Кобрынскае, Пінскае княствы, Берасьцейскае, Ваўкавыскае, Гарадзенскае, Камянецкае, Новагародзкае, Слонімскае намесьніцтвы падпарадкоўваліся намесьніку, а з 1413 году — ваяводу троцкаму[2]). На ўсходзе Беларусі ў Троцкае ваяводзтва ўваходзіла палова Бабруйскай воласьці. У XVІ ст. з складу Троцкага вылучыліся Наваградзкае, Падляскае і Берасьцейскае ваяводзтвы.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Троцкага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвин Петрушка Янов… шляхтич… Троицкого повету» (1632 год)[3], «Осташко Троинский сказал: родом де он литвин[b], города Гродни, взят в полон в то время, как великий государь был под Вильною» (1672 год)[6]. У матрыкуле Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту пад 1591 годам значацца Johannes Hlebowicz in Dambrowna, Lituanus. Nicolaus Hlebowicz in Dambrowna, palatinus Trocensis, Lituanus[7], у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1702 годам — Kopiewicz Vladislav., Sabludov. Lithuan.[8] Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Бераставіца (1645 год)[9], Жыжмары (1669 год)[10].
У 1791 годзе паводле Кантытуцыі Рэчы Паспалітай утварыўся Мерацкі павет. У 1793 годзе згодна з пастановаю Гарадзенскага сойму з Троцкага вылучылася Гарадзенскае ваяводзтва, у склад якога ўвайшлі Гарадзенскі і Мерацкі паветы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) асноўная частка тэрыторыі ваяводзтва ўвайшла ў склад Віленскай губэрні, рэшта — у Слонімскую губэрню Расейскай імпэрыі[1].
Remove ads
Сымболіка
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «белая Пагоня ў чырвоным полі».
Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры, паветы мелі харугвы з Пагоняй у блакітным полі[11].
- Герб Троцкага ваяводзтва Пагоня
- 1712 г.
- каля 1720 г.
- 1794 г.
- канец XIX ст. (рэканструкцыя)
Геаграфія

На поўначы межавала з Курляндыяй, на ўсходзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні — зь Берасьцейскім і Падляскім ваяводзтвамі, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвам, Прусіяй і Жамойцю[12].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на чатыры паветы: Троцкі, Гарадзенскі, Ковенскі і Упіцкі.

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Троках. Павятовыя соймікі праходзілі ў Троках, Панявежы, Горадні і Коўне, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне.
Гарадзенская, ковенская, троцкая і ўпіцкая шляхта абірала восем паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама восем дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Remove ads
Дэмаграфія
На 1775 год Троцкае ваяводзтва налічвала 55 614 дымоў[1]. На 1790 год насельніцтва ваяводзтва складала каля 288 тыс. жыхароў.
Ураднікі
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Троцкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода троцкі паводле значнасьці займаў месца ў сэнаце па каліскім, а кашталян — па серадзкім і перад лянчыскім. За ўвесь час існаваньня Троцкага ваяводзтва мела 42 ваяводы і 53 кашталяны[13].
Ваяводзкі мундзір складаўся з пурпуровага кунтуша зь зялёнымі адваротамі і белага жупана. Па-за вальным соймам троцкая шляхта ўжывала цёмна-сіні («гранатовы») кунтуш, жоўтыя («саламяныя») адвароты і жупан[1], у сваю чаргу Ўпіцкі павет — малінавы («кармазыновы») кунтуш, цёмна-сінія адвароты і «саламяны» жупан.
Паводле герархіі земскіх ураднікаў у Троцкім павеце наперадзе ішоў цівун, у астатніх паветах — маршалкі.
Remove ads
Заўвагі
- Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[4] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[5]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads