горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчу́чын[3] (трансліт.: Ščučyn) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шчучынскага раёна. За 68 км на ўсход ад г. Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі Ваўкавыск—Ліда. Насельніцтва 15 475 чал. (2018)[4].
Горад
Шчучын
| ||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў 1-й пал. XV ст. у сувязі з заснаваннем троцкім ваяводай П. Лелюшам у паселішчы касцёла. Шчучын уваходзіў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка належала Кучукам, Кішкам, Радзівілам, Давойнам, Лімонтам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна пацярпеў.
У 1718 г. ўладальнік Шчучына Ежы Юзафовіч-Хлябніцкі зaпрacіў манахаў каталіцкага Ордэна Піяраў, якія размясціліся пры парафіяльным касцёле і адкрылі школу. У 1726 г. сейм пацвердзіў заснаванне ў Шчучыне калегіума піяраў і ўсе фундацыі яму ад Юзафовіча-Хлябіцкага і яго дачкі Тэрэзы, якая пасля смерці бацькі апекавала калегіум. Пазней піяры aтpымaлі іншыя значныя ахвяраванні, у прыватнасці ад Пацаў, Сапегаў, Друцкіх-Любецкіх і інш. Шчучынскі калегіум адносіўся да Літоўскай правінцыі ордэна піяраў і лічыўся адным са значных. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі (ці навіцыят), дзе выкладалі нават усходнія мовы. У 1755 г. калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Kyрoўскі (філасофія і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцех Камароўскі (паэзія і красамоўства).
У 1761 г. Шчучын атрымаў герб. У XVIII ст. мястэчкам валодалі Сцыпіёны, Друцкія-Любецкія. У 2-й пал. 18 ст. на паўночнай ускраіне Шчучына пабудаваны палац.
У 1773—1775 гг. у Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія, якая праводзіла рэфармаванне сістэмы асветы. Шчучынская піярская навучальная ўстанова была рэарганізавана ў 3-класную падакругавую школу. У 1782—1783 гг. школа налічвала 119 вучняў, 5 настаўнікаў. У 1785—1786 гг. у школе выкладаў Станіслаў Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар бaтанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.
З 1795 г. Шчучын у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні, з 1842 г. у Віленскай губерні.
У 1803 г. ў выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. У 1832 разам з іншымі навучальнымі ўстановамі піяраў школа ў Шчучыне была закрыта.
Сярод выхаванцаў Шчучынскай школы піяраў вядомыя Ігнат Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі), Мацей Догель (гісторык-aрхівіст, прававед), Казімір Нарбут (мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), Ануфрый Петрашкевіч (паэт), Юліян Корсак (паэт). У 1804-06 у Шчучыне Анёл Доўгірд (філосаф, логік, пcіхoлаг) выкладаў французскую мову і фізіку.
У Першую сусветную вайну ў жніўні 1915 года Шчучын занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года ў горадзе сфармавалася Шчучынская Самаабарона — польская вайсковая арганізацыя, мэтай якой была абарона горада ад бальшавікоў. Арганізаваў яе старшы лейтэнант Баляслаў Лісоўскі[5]. Самаабарона паспяхова знішчала бальшавіцкую актыўнасць у наваколлі Шчучына. Напачатку 1919 горад быў заняты бальшавікамі, але ў той жа год яго адбілі рэгулярныя польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 горад увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[6]. Летам 1920 горад занялі бальшавікі, але ўжо ў верасні яго адбілі польскія войскі. У выніку Рыжскай мірнай дамовы апынуўся ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
З 1921 Шчучын у складзе Польшчы, цэнтр гміны, з 1929 — цэнтр павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 г. Шчучын у складзе БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1962 г. горад[7]. У 2018 г. тэрыторыя значна пашырана за кошт суседніх вёсак.
Пасля ўсталявання ўлады саветаў ля горада быў уладкаваны грунтавы ваенны аэрадром на якім дыслакаваўся знішчальны полк, узброены самалётамі І-16. Раніцай 22 чэрвеня 1941 г. на аэрадроме была абвешчаная трывога і самалёты вылецелі на перахоп нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў, у той дзень полк страціў 13 самалётаў, але пры гэтым знішчыў і немалую колькасць самалётаў ворага. А вось напрыканцы вайны, адсюль на бамбардзіроўку аб’ектаў у Прыбалтыцы, Венгрыі, Польшчы і Германіі вылятала авіяцыя далёкага дзеяння.
У 1945 годзе тут зноў з’явіўся полк знішчальнікаў, пазней прыбылі бамбавікі і разведчыкі — увогуле на тэрыторыі Шчучына ў розны час знаходзілася каля 20 авіяцыйных частак. Па сканчэнні вайны пачаліся работы па мадэрнізацыі аэрадрома: у 1950-ыя была пабудавана бетонная ўзлётная паласа для рэактыўных самалётаў даўжынёй 2,5 км, а пазней з’явіліся бетонныя ангары для самалётаў, хоць іх не хапала і частка самалётаў знаходзілася пад адкрытым небам. Напрыканцы 1970-ых паласу павялічылі і ўмацавалі — аэрадром стаў адносіцца да 1-ага класа, гэта азначае, што ён мог прыймаць любыя тыпы самалётаў. «Точный» (такі пазыўны меў аэрадром) прыкрываў заходнія рубяжы Саюза і лічыўся адным з самых важных на захадзе краіны, таму яго аснашчалі, асабліва ў 1970-1980-ыя гады самай сучаснай тэхнікай. Гэта: бамбардзіроўшчыкі Іл-28, бамбардзіроўшчыкі-разведчыкі Як-28, знішчальнікі МіГ-17, МіГ-19, МіГ-23, МіГ-25 і МіГ-29. Цікава, што ў напачатку 1990-ых у Шчучыне былі сканцэнтраваныя амаль усе знішчальнікі-перахватчыкі тыпу МіГ-25БМ, якія былі выраблены ў СССР.
Акрамя, уласна аэрадрома, у канцы 1970-ых у некалькіх кіламетрах ад Шчучына быў пабудаваны аб’ект пад назвай «Бункер-77» (пазыўны «Сеньёр») — запасны камандны пункт 95-ай авіядывізіі, разлічаны на знаходжанне камандавання падчас ваенных дзеянняў. Пункт, схаваны пад пагоркам і сыходзіць на некалькі паверхаў уніз. Камандны пункт быў абсталяваны магутным кампутарам, да таго ж мог вытрымаць непрамы ядзерны ўдар. Таксама за горадам размяшчалася 3363-яя рухомая рамонтна-тэхнічная база па захоўванні і ўтрыманні ядзернай зброі (па іншаму гарнізон «Дальний»), штат якой налічваў пад 200 вайскоўцаў, у базы былі ядзерныя сховішчы для атамных авіябомб, зборныя цэха ракет, штаб, вузел сувязі і іншыя памяшканні. На пераломе 1980 — 1990-ых сховішча было перапоўнена, бо сюды дастаўляліся ядзерныя боепрыпасы з былых краін сацыялістычнага лагера. Усе гэтыя аб’екты ахоўваліся некалькімі зенітна-ракетнымі часткамі.
Было пабудавана нямала новых будынкаў, у тым ліку закрыты ваенны гарадок з дамамі для афіцэраў, казармамі для салдат, сталовай, лазняй, крамай і дзіцячым садам. Ваенны гарнізон даваў гораду каля 500 працоўных месцаў, мясцовыя дзяўчыны часта выходзілі замуж за лётчыкаў, а многія шчучынскія хлопцы адпраўляліся паступаць у вайсковыя вучылішча і некаторыя з іх пасля працавалі на авіябазе.
У 1950-1960-ыя гады, калі адносіны паміж Захадам і СССР былі дрэннымі, — лётчыкі часта выляталі па трывозе. Авіяцыйная катастрофа адбылася 19 красавіка 1973 года. У 18:30 Як-28Р з бартавым нумарам 17 капітана А. М. Велігуры пачаў разбег, а праз некалькі хвілін за 17 кіламетраў ад аэрадрома пад вёскай Дашкоўцы рухнуў. Жывых не было. Камісія па раследванню катастрофы на чале з Героем Савецкага Саюза Леанідам Бядой прыйшла да высновы, што праблемы пачаліся на 70 секундзе пасля пад’ёму — самалёт выйшаў з-пад кантролю. У апошні момант капітан Велігура адвярнуў самалёт ад вёскі Дашкоўцы — уратавацца, зразумела шансаў у яго не было. А вось штурман — Юрый Захаравіч Бокаў, пасля адвароту ад вёскі, паспрабаваў катапультавацца — але было ўжо запозна. Жыхары вёскі не забылі лётчыкаў і паставілі ім помнік, а цэнтральнай вуліцы далі імя Анатоля Велігуры.
Падчас перабудовы пачалося скарачэнне ўзброенных сіл, і 95-ая авіядывізія, якая базіравалася тут была расфарміравана, а яе самалёты пачалі «піліць» на метал. Аэрадром і ўсе астатнія аб’екты з часам былі закінуты і часткова падвяргнуліся разграбленню. Ангары былі аддадзены пад склады, а дыспетчарская была ператворана ў конны двор.
У 2000-я частка ўзлётнай паласы была расчышчана і пачаліся палёты лёгкаматорнай авіяцыі, а былы камандны пункт — «Бункер-77» адкрылі для турыстаў.
28 мая 2013 года ў склад горада ўключана вёска Першамайская Шчучынскага сельсавета[8], 13 верасня 2018 года — вёскі Рэзы Ражанкаўскага сельсавета, Навасёлкі і большая частка вёскі Плянты Шчучынскага сельсавета[9].
Прадпрыемствы машынабудавання — ААТ «Аўтапровад», прадпрыемствы сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудавання, харчовай прамысловасці, гандлю. Гасцініцы «Паўлінка», «Элен» і інш.
У Шчучыне працуюць дзяржаўная гімназія і 3 сярэднія школы, 6 дашкольных устаноў.
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры. У верасні 2015 г. у Шчучыне прайшоў ХХІІ Дзень беларускага пісьменства, які стаў нагодай для рамонту і абнаўлення шэрагу ўстаноў культуры, адкрыцця новай кнігарні. Быў урачыста адчынены для наведвальнікаў адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх .
Музей баявой славы (у будынку ПТВ № 198).
Выдаецца раённая газета «Дзянніца». Існуе шэраг сайтаў, прысвечаных гораду. У тым ліку і Instagram-акаўнт горада @shchuchin.
Шчучын уваходзіць у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя прагулкі над Нёманам»[19]. Працуе музейны пакой у будынку Палаца творчасці дзяцей і моладзі, музей народных рамёстваў у раённым цэнтры культуры, Народны музей баявой славы (у будынку сярэдняй школы № 1) і музей Вялікай Айчыннай вайны (у будынку Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.