хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Далас Старз (па-ангельску: Dallas Stars) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Далас, штат Тэхас, ЗША, і спаборнічае ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі.
Далас Старз | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Далас, Тэхас |
Заснаваны | 1967 |
Стадыён | Амэрыкан Эйрлайнз Сэнтар |
Колеры |
Зялёны, чорны, белы і срэбны |
Гісторыя |
Мінэсота Норт Старз 1967—1993 Далас Старз 1993 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Капітан | Джэймі Бэн[d] |
Афіцыйны сайт | stars.nhl.com (анг.) |
Першапачаткова «Старз» былі заснаваныя ў 1967 годзе, стаўшы адным з клюбам пашырэньня НХЛ у 1967 годзе. Першай назвай каманды была «Мінэсота Норт Старз», і сьпярша клюб базаваўся ў горадзе Блумінгтане у штаце Мінэсота. Перад сэзонам 1978—1979 гадоў з дазволу кіраўнікоў НХЛ каманда аб’ядналася з «Кліўлэнд Бэранз», бо абедзьве каманды мелі фінансавыя цяжкасьці. Перад пачаткам сэзону 1993—1994 гадоў франшыза пераехала ў Тэхас, атрымаўшы сучасную назву «Далас Старз».
У 2000 годзе каманды гулец Ніл Бротэн быў уведзены ў Залю хакейнай славы ЗША. У 2009 годзе Брэт Гол стаў першым гульцом «Старз», які быў улучаны ў Залю хакейнай славы, за ім рушылі ўсьлед Эд Бэлфур, Джо Ньюўэндайк і Майк Мадана. Мадана наагул ёсьць самым выніковым хакеістам франшызы. У 1999 годзе клюб выйграў Кубак Стэнлі.
Клюб «Мінэсота Норт Старз» пачаў гуляць у 1967 годзе, калі далучыўся да НХЛ пры пашырэньні лігі з шасьці да дванаццаці ўдзельнікаў. Свае хатнія гульні каманда ладзіла ў нядаўна пабудаванай арэне ў Блумінгтане з штату Мінэсота. Першапачаткова каманда мела посьпехі, але пасьля некалькіх дрэнных сэзонаў у сярэдзіне 1970-х гадоў клюб зьведаў фінансавыя цяжкасьці. У 1978 годзе каманда аб’ядналася зь іншым клюбам НХЛ «Кліўлэнд Бэранз», які таксама бедаваў у гэты час. Улічваючы гаротны стан абодвух клюбаў, кіраўніцтва лігі дало дазвол на зьліцьцё франшызаў. У 1981 годзе каманда нават дакрочыла да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіла тытул «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Да пачатку 1990-х гадоў з паніжэньнем наведвальнасьці і зьніжэньнем прыбытку кіраўніцтва клюбу пачало шукаць новы горад для сваёй франшызы.
Клюб разглядаў магчымасьць пераезду ў Сан-Хасэ ці Анагайм. У 1993 годзе, на тле далейшых праблемаў з наведвальнасьцю і асабістамі спрэчкамі, кіраўнік клюбу Норман Грын атрымаў дазвол лігі на пераезд каманды ў Далас, пачынаючы з сэзону 1993—1994 гадоў[1]. Грына пераканаў былым абаронцам клюбу амэрыканскага футболу «Далас Каўбойз» Роджэрам Стабакам, што Далас стане прыдатным месцам для каманды НХЛ[2]. Зь пераездам каманды ў паўднёвыя Злучаныя Штаты, Грын вырашыў адмовіцца ад прыметніка «Норт» (бел. паўночны), у выніку атрымалася назва каманды «Далас Старз». У сувязі з тым, што ліга правяла пераразьмеркаваньне імёны канфэрэнцыяў і дывізіёнаў, «Далас Старз» быў перамешчаны ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. У сваю першую гульню на новым месцы «зоркі» здабылі перамогу 5 кастрычніка 1993 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3]. У той гульні першую шайбу абноўленай каманды закінуў Ніл Бротэн. Папулярнасьць каманды хутка расла, чаму спрыяў непасрэдны посьпех каманды на лёдзе, а таксама найлепшы сэзон Майка Модана, які за 50 матчаў здолеў зарабіць 93 пункты на свой рахунак. «Далас Старз» трапіў у плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе ў першым раўндзе перагуляў «Сэнт-Луіс Блюз», але саступіў у наступным «Ванкувэр Кэнакс». У сьнежні 1995 году Грын усё ж такі прадаў клюб Тому Гіксу[2].
Паводле стану на 4 лютага 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
29 | Джэйк Отынджэр | 18.12.1998 | 41 | Скот Ўэджўуд | 14.08.1992 | ||
Абаронцы | |||||||
2 | Яні Хаканпяа | 31.03.1992 | 4 | Міра Хэйсканэн | 18.07.1999 | ||
5 | Нільс Люндквіст | 27.07.2000 | 20 | Раян Сутэр | 21.01.1985 | ||
23 | Эса Ліндэл | 23.05.1994 | 44 | Джоэл Гэнлі | 08.06.1991 | ||
55 | Томас Гарлі | 19.08.2001 | |||||
Нападнікі | |||||||
10 | Тай Дэлэндрэа | 21.07.2000 | 12 | Радэк Факса | 09.01.1994 | ||
14 | Джэймі Бэн | 18.07.1989 | 15 | Крэйг Сьміт | 05.09.1989 | ||
16 | Джо Павэлскі | 11.07.1984 | 18 | Сэм Стыл | 03.02.1998 | ||
21 | Джэйсан Робэртсан | 22.07.1999 | 24 | Роопэ Хінц | 17.11.1996 | ||
27 | Мэйсан Марчмэнт | 18.06.1995 | 53 | Ўаят Джонстан | 14.05.2003 | ||
63 | Яўген Дадонаў | 12.03.1989 | 91 | Тайлер Сэгін | 31.01.1992 | ||
95 | Мэт Дзюшэн | 16.01.1991 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.