Маладэчна (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Маладэчна (футбольны клюб)
Remove ads

«Маладэчна-2018» — футбольны клюб зь Беларусі, з гораду Маладэчна. Свае хатнія матчы ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць 4800 гледачоў. Таксама зрэдку клюб гуляе на Школьным стадыёне ў Чысьці.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

За польскім і савецкім часам

Футбол у горадзе зьявіўся падчас існаваньня міжваеннай Польшчы, калі быў сфармаваны клюб «ВКС Маладэчна». За савецкім часам клюб некалькі разоў закладваўся і спыняў сваё існаваньне, выступаючы пад назвамі «Дынама», «Маладэчна», «Спартак», «Нарач», «Чырвоны сьцяг», «Хваля», «Селена», «Мэталіст», «Праца» і «Станкабудаўнік».

Клюб быў у чарговы раз створаны ў 1989 годзе пад назвай «Мэталюрг» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі Генадзя Карпенкі. «Мэталюрг» адразу выйшаў у наймацнейшы дывізыён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам чэмпіянату і Кубка БССР.

Па здабыцьці незалежнасьці

У 1992—2003 гадах гуляў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000 году). У клюбе пачыналі кар’еру такія гульцы, як Аляксандар Вяжэвіч, Уладзімер Карыцька, браты Ўладзімер і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х празь фінансавыя праблемы клюб апусьціўся да другой лігі, дзе стаў займаць месца ў канцы табліцы. У сэзонах 2009—2011 гадоў каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэньне. У 2011 клюб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладэчна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсару. У 2012 праблемы зь фінансаваньнем прывялі да чарговага падзеньня ў ніжнюю частку табліцы. У 2013 годзе зноў зьмяніў назву на «Маладэчна-2013». У 2013 годзе ў клюбу зьявілася новая эмблема на беларускай мове[2], пры гэтым ад самага пачатку стварэньня было заяўлена, што эмблема клюбу будзе толькі на беларускай мове, да таго ж на эмблеме будзе ўказаны год заснаваньня — 1949[3].

«Маладэчна-ДЮСШ-4»

Пасьля сэзону 2014 году клюб спыніў існаваньне, а з 2015 году ў другую лігу заявілася іншая маладэчанская каманда «Маладэчна-ДЮСШ-4»[4], якая фактычна ёсьць пераемніцай клюбу. У лютым 2015 году стала вядома, што «Маладэчна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у другой лізе замест «Маладэчна-2013»[5]. Новая каманда стала выступаць значна больш пасьпяхова і адразу ачоліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладэчна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і ня здолела выйсьці ў першую лігу, заняўшы чацьвертае месца. Перад сэзонам 2016 году «Маладэчна-ДЮСШ-4» мела мажлівасьць заявіцца ў першую лігу замест спыніўшых існаваньне камандаў, але адмовілася і працягнула выступы ў другой лізе. У сэзоне 2016 годзк клюб доўгі час рухаўся на трэцім месцы, якое забясьпечвала выхад у першую лігу, але ў двух апошніх турах атрымала паразу ад сваіх асноўных канкурэнтаў — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сэзон на пятым месцы. У сэзоне 2017 году маладэчанскі клюб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг гульцоў з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсэзонныя зборы і іншае. Аднак, у чэмпіянаце «Маладэчна-ДЮСШ-4» ня здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэньні сэзону стала вядома, што маладэчанскі клюб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

У сэзоне 2018 году дружына ў асноўным складалася з маладэчанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасьць запрошаных гульцоў, сярод якіх быў дасьведчаны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладэчна-ДЮСШ-4» займала апошні радок, а першая перамога была здабытая толькі ў 13-м туры. Аднак, пазьнейшыя посьпехі дазволілі камандзе ўзьняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сэзон на 9 радку з 15 дружанаў. У сэзоне 2019 году каманда стала называцца «Маладэчна». Захаваўшы лідэраў, маладэчанскі клюб умацаваўся шэрагам новых гульоў, у тым ліку з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладэчанцы дзякуючы добра праведзенай другой палове сэзону стаў трэцім, што ў сувязі з спыненьнем існаваньня менскага «Тарпэда» давала права на выхад у першую лігу.

У пачатку 2020 году доўгі час заставалася адкрытым пытаньне аб удзеле «Маладэчна» ў першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладэчанскага раёну, у лютым зьявілася інфармацыя аб магчымым аб’яднаньні «Андэрдога» з «Маладэчнам», каб аб’яднаны клюб узяў удзел у першай лізе. Плянавалася, што бюджэт будзе фармавацца напалову з прыватнага капіталу ўласьнікаў «Андэрдога», аднак пазьней праз рознагалосьсяў «Андэрдог» увогуле зьняўся з роызыгрышаў беларускіх пяршынстваў, а «Маладэчна» заявілася ў другую лігу. Не зважаючы на дрэнны старт, «Маладэчна» зь цягам часам захапіла лідэрства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап. У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладэчанскага клюбу Мікіта Крыўцоў[6]. У фінальным этапе другой лігі маладэчанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на пераходныя матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка» за месца ў першай лізе на наступны сэзон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў другой лізе.

У пачатку сэзона 2021 году фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладэчна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[7]. Маладэчанскі клюб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Менскім дывізіёне другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пэнальці менскаму БДУ (0:0, 0:0, пэн. 1:4). У студзені 2022 году ў выніку недахопу камандаў для першай лігі АБФФ прапанавала «Маладэчна» месца ў другім дывізіёне[8]. У лютым 2022 году клуб падаў дакумэнты дзеля праходжаньня ліцэнзаваньня да ўдзелу ў першай лізе. «Маладэчна» стала серадняком турніру і завяршыла сэзон на 8 месцы з 13 клюбаў. Сэзон 2023 году «Маладэчна» таксама пераважна была ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы пры 17 удзельніках.

Remove ads

Папярэднія назвы

  • 1989—1992: «Мэталюрг»
  • 1993—2000: «Маладэчна»
  • 2001—2003: «Маладэчна-2000»
  • 2004—2010: «Маладэчна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладэчна-2013»
  • 2015—2018: «Маладэчна-ДЮСШ-4»
  • з 2019: «Маладэчна-2018»

Дасягненьні

БССР

  • Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991
  • Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991

Беларусь

Склад

Актуальны на 28 сакавіка 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Статыстыка

Чэмпіянат БССР

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...
Remove ads

Галоўныя трэнэры

  • Аляксандар Гармаза (да 2012)
  • Дзяніс Мятліцкі (2013 — красавік 2014)
  • Дзьмітры Ганчароў (з красавіка 2014)
  • Аляксандар Гармаза (2015—2016)
  • Сяргей Дараховіч (2017)[9]
  • Аляксей Вергеенка (з 2018 году)[10]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads