Нарбуты (Ашмянскі раён)

вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нарбуты (Ашмянскі раён)
Remove ads

На́рбуты[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Уваходзяць у склад Жупранскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Нарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[3], Narbot[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[7], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[8], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[9] або ад асновы -буд- (-бод-)[10]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[11] (тое ж, што і імя Бутнар).

Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[13].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 59 чалавек
  • 2009 год — 58 чалавек[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads