Вольга

жаночае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга (Олюхна[1], Олюшка[2]) — жаночае імя. Мужчынскае імя — Алег.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Па-за межамі Беларусі імя «Вольга» пашырылася ў Расеі, Чэхіі, Фінляндыі і, у пэўнай ступені, у Нямеччыне; таксама ўпамінаецца ў сярэднявечнай Шатляндыі. У краінах Паўднёвай Амэрыкі, такіх як Бразылія і Аргентына, імя Вольга ў большасьці выпадках ўжываецца хутчэй у вымаўленьні Хельга.

Remove ads

Паходжаньне

Вольга — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Гэльга[3][4][5][1] (Hélga, Helca, Helcha[a][6], Ælga[7]). Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд, Альгімонт; германскія імёны Heligin, Algardus, Alcmunt) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[8].

Імя Вольга (Альга, Гольга)[9] гістарычна бытавала ў Польшчы: Olga (1175—1500 гады), Alga (XIII—XV стагодзьдзі)[10], Algam filiam (XIV ст.), Holga (1405 і 1406 гады)[11].

У Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Альгерд тлумачылася з германскіх моваў як «радасьць Вольгі» (відаць, ад -ольг- + германскае hord 'скарб')[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domina Oluszkca (24 чэрвеня 1437 году)[13][2]; Докгирдовнамъ корол дал: пани Юшковой Кгоицевича Анънушъце, а Петковои Олюшъце — Лынътупи а Свираны, а Трокиники (1440—1492 гады)[14]; Olga (Раўданскі рукапіс); земянки берестеиское Олюхны Туминъское (3 кастрычніка 1517 году)[15]; Богданъ тот Ланковичъ зъ жоною и з дочкою своею Олюхною (14 чэрвеня 1541 году)[16]; за дядкомъ нашымъ Яномъ Визкгирдовичомъ… сестрамъ того мужа своего Яна: Дороте а Олюхъне (7 сьнежня 1542 году)[17].

Remove ads

Носьбіты

  • Вольга (у хросьце Алена, 969) — вялікая княгіня кіеўская (945—960)
  • Вольга Іпатава — беларуская пісьменьніца
  • Вольга Корбут — беларуская гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

У XVI ст. існаваў маёнтак Вольгі (Ольги) у Жамойцкім старостве[18].

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Віцебшчыне існавала шляхецкая ваколіца Вольгі[19].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Вольгаўцы.

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Helchenpach

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads