Вярэнаўскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярэ́наўскі раён (афіцыйная назва — Во́ранаўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 24 911 чалавек[2]. Сярэдняя шчыльнасьць — 21 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вярэнаў.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Вярэнаўскі раён мяжуе зь Івейскім, Лідзкім і Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Летувой на поўначы.
Рэльеф і карысныя выкапні
Паверхня пераважна раўнінная, разьмяшчаецца ў межах Лідзкай раўніны. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 215 м (каля в. Тракелі).
Карысныя выкапні: торф, цагляныя гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,8 °С, ліпеня 17,4 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.
Лясы пераважаюць іглічныя і яловыя, у далінах рэчак дзялянкі з насаджэньнямі бярозы і алешыны. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёну.
Гідраграфія
Тэрыторыя раёну зь яго рэкамі належыць Нёманскаму басэйну. Асноўнымі прытокамі ракі Нёман зьяўляюцца рэкі Дзітва і Жыжма.
Насельніцтва
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 30 477 чалавек (паводле перапісу[5]; зь іх: мескае насельніцтва — 9005 чалавек; сельскае насельніцтва — 21 472 чалавекі); 2016 год — 26 290 чал.[6]; 2017 год — 25 551 чал.[7]; 2018 год — 24 911 чалавек[2]
У 2007 року ў раёне нарадзілася 342 чалавекі (у 2006 року — 317), памерла — 565 чалавек (у 2006 року — 660). У раёне зарэгістраваныя 229 шлюбаў (у 2006 року — 202), разводаў — 38 (у 2006 року — 54).
Нацыянальны склад
У раёне пражываюць людзі 23 нацыянальнасьцяў. Зь іх[8]:
Канфэсійны склад
У Вараноўскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 16 рэлігійных абшчынаў 3-х канфэсіяў:
- Рымска-каталіцкія абшчыны — 13;
- Праваслаўныя абшчыны — 2;
- Хрысьціяне веры Эвангельскай — 1.
Набажэнствы, рэлігійныя абрады і цырымоніі праводзяцца ў 13 касьцёлах, 1 праваслаўнай царкве, 3 капліцах і 1 малітоўным доме.
Remove ads
Гаспадарчая дзейнасьць
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 86,3 тыс. га, зь іх асушаных 23,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Вільня — Ліда; аўтамабільныя дарогі Вільня — Ліда, Вільня — Радунь — Горадня. На мяжы зь Летувай — дзяржаўныя памежныя пункты пропуску Беняконі — Салечнікі, Беняконі — Стасілы, Доцішкі — Эйшышкі.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (пач. ХХ ст.) у в. Беняконі, сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (XVIII—XIX стст.) у в. Бальценікі, касьцёл Сьвятога Юр’я (пач. ХХ ст.) у в. Восава, дом-фартэцыя Нонхартаў (1611—1613) і капліца (XVII ст.) у в. Гайцюнішкі, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.) у в. Германішкі, парк пры былой сядзібе Тышкевічаў і касьцёл (1750) у в. Гародна, касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1789) у в. Жырмуны, касьцёл сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1803—1812) ў в. Забалаць, касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (пач. ХХ ст.) у в. Канвелішкі, касьцёл Беззаганага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХХ ст.) і каталіцкая капліца (пач. ХХ ст.) у в. Нача, касьцёл Сьвятога Лінуса (пач. ХХ ст.) у в. Пеляса, касьцёл Маці Божай Ружанцовой (пач. ХХ ст.) у мястэчку Радунь, касьцёл Зьвеставаньня Паньны Марыі (1809) у в. Тракелі.
Remove ads
Асобы
- Пятро Бітэль (1912—1991) — беларускі паэт, перакладнік, краязнавец, настаўнік, сьвятар
- Ян Карловіч (1836—1903) — беларускі лінгвіст, этнограф і музыказнаўца
- Людвік Нарбут (1832—1863) — паплечнік Кастуся Каліноўскага
- Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, археоляг, вайсковец і інжынэр
- Караль Падчашынскі (1790—1860) — архітэктар
- Мацей Сулькевіч (1865—1920) — расейскі, крымскататарскі й азэрбайджанскі генэрал беларуска-татарскага паходжаньня
- Хаім Хафэц (1838—1933) — рэлігійны дзяяч габрэйскага народу
- Вандалін Шукевіч (1852—1919) — чалец-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук, археоляг, этнограф, краязнаўца і фальклярыст
- Станіслаў Юндзіл (1761—1847) — доктар філязофіі і багаслоўя, прафэсар батанікі і заалёгіі
- Кіпрыян Кандратовіч (1859—1932) — расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР
- Сяргей Уладзімеравіч Абламейка (1956) — акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафесар, рэктар БДУ (з 2008)
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну гарадзкі пасёлак Радунь, 336 сельскіх населеных пунктаў і 12 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больціскі, Гіркаўскі, Доціскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвеліскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Пераганцаўскі, Радунскі[9].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads