горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́ркі — места ў Беларусі, на рацэ Проні. Адміністрацыйны цэнтар Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Плошча 22 км². Насельніцтва на 2018 год — 34 008 чалавек[1]. Знаходзяцца за 86 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў). Вузел аўтамабільных шляхоў на Воршу, Магілёў, Чавусы, Амсьціслаў, Смаленск.
Горкі лац. Horki | |||||
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1544 | ||||
Магдэбурскае права: | 1619 | ||||
Былыя назвы: | Горы-Горкі, Малыя Горы | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Горацкі | ||||
Плошча: | 22,1 км² | ||||
Вышыня: | 191 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 34 008 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1538,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2233 | ||||
Паштовы індэкс: | 213410 | ||||
СААТА: | 7220501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′0″ пн. ш. 30°59′0″ у. д. | ||||
± Горкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://gorki.mogilev-region.by/ |
Горкі — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў былі адным з двух местаў (разам з Пружанамі) на тэрыторыі колішняга ВКЛ, вызваленых на пэўны час з-пад расейскага панаваньня. Галоўная мясцовая славутасьць — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных установаў Беларусі. Захаваўся комплекс яе старых карпусоў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Першы пісьмовы ўпамін пра Горкі як сяло ў складзе Горы-Горацкага маёнтку зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы і датуецца 1514 годам. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні князя Друцкага-Горскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
У 1584 годзе Горкі перайшлі да Сапегаў. У 1619 годзе Леў Сапега надаў месту[3] «Статут аб вольнасьцях» і «малое Магдэбурскае права». У гэты час паселішча было цэнтрам маёнтку, тут штогод праводзіліся кірмашы. У 2-й палове XVII стагодзьдзя Юры Станіслаў Сапега меў тытул графа «на Горы-Горках».
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у сакавіку 1659 году жыхары Горак узьняліся на ўзброеную барацьбу з усходнімі захопнікамі і доўга трымалі ў аблозе ў Вялікіх Гарах аддзел маскоўскіх салдатаў. У 1676 годзе ў месьце існавалі праваслаўнае брацтва і школа. Паводле інвэнтару, на 1683 год — 510 будынкаў, 2 прадмесьці (Казімерава Слабада і Зарэчча), 3 Рынкі, працавалі рамесьнікі 28 спэцыяльнасьцяў[3].
Захаваліся сьведчаньні літоўскай ідэнтычнасьці жыхароў Горак: «сознаютъ отца и матку свою родомъ з Литви, з города Горокъ»[4][5].
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) Горкі знаходзіліся ў зоне ваенных дзеяньняў. У ліпені — жніўні 1708 году тут разьмяшчаліся расейскія войскі на чале з А. Меншыкавым і Б. Шарамецьцевым. 9 ліпеня — 16 жніўня 1708 году ў Горках спыняўся цар маскоўскі Пётар I. У 1717 годзе мястэчка з ваколіцамі набыў князь А. Меншыкаў і валодаў ім да высылкі ў Сыбір (1727 год). З 1732 году паселішча было ў валоданьні графа М. А. Патоцкага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Горкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце. На 1780 год у мястэчку дзеялі 3 цэрквы і касьцёл. У 1799 годзе ў Горках і навакольных вёсках спыняўся расейскі паэт Г. Дзяржавін, які напісаў тут вершы «Горкі», «Млынар», «Вішы» і інш. У канцы XVIII стагодзьдзя маёнтак перайшоў у валоданьне графа Л. Салагуба. У 1809 годзе ў Горы-Горацкім маёнтку пачала працаваць мануфактура з фарбавальняй. У 1828 годзе за невыкананьне забавязаньня забясьпечваць харчаваньнем армію Кутузава ў вайну 1812 году, расейскі ўрад канфіскаваў маёнтак у Л. Салагуба.
15 жніўня 1840 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 году — Горы-Горацкі земляробчы інстытут). Дзякуючы працы Эдуарда Рэга, прафэсара батанікі, паводле праекту італьянскага архітэктара А. Кампіёні на тэрыторыі інстытуту заснавалі дэндрарый. У 1841 годзе пачала працаваць Горацкая мэтэастанцыя. У 1846 годзе ў мястэчку, а ў 1847 годзе ў Казімераўскай Слабадзе адкрыліся расейскія пачатковыя народныя школы. У 1852 годзе выйшаў першы том «Запісак Горы-Горацкага земляробчага інстытуту». У пэрыёдыку разьмяшчаліся матэрыялы пра працу навучальнай фэрмы, адлюстроўваліся дасягненьні сельскагаспадарчай навукі таго часу. У 1857 годзе ў мястэчку ўтварыўся легальны прафэсарска-студэнцкі клюб. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі надзённыя пытаньні і будучую сялянскую рэформу з скасаваньнем прыгоннага права. 26 сьнежня 1861 году Горкі сталі цэнтрам павету Магілёўскай губэрні і зноў атрымалі статус места. У 1862 годзе тут сфармавалася падпольная студэнцкая арганізацыя, якая рыхтавалася да ўдзелу ў паўстаньні К. Каліноўскага. У яе склад уваходзілі С. Віскоўскі, В. Дамарацкі, В. Антановіч, Р. Чарвінскі, З. Міткевіч, С. Дымкевіч і іншыя. Яны разам зь іншымі студэнтамі адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладаньне ў якой вялося на беларускай мове. 21 красавіка 1862 году паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка палітычную акцыю, у часе якой сьпявалі патрыятычныя і рэвалюцыйныя песьні. 24 красавіка 1863 году аддзел Л. Зьвяждоўскага, паплечніка К. Каліноўскага, вызваліў места з-пад расейскага панаваньня, але неўзабаве царскія карнікі здушылі выступленьне. У 1864 годзе за ўдзел мясцовых студэнтаў і выкладнікаў у паўстаньні расейскія ўлады зачынілі земляробчы інстытут і перавялі яго ў Санкт-Пецярбург.
27 жніўня 1867 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу Горак: «у залатым полі тры чорныя горкі, з кожнага вырастае адзін зялёны колас»[6]. У канцы XIX стагодзьдзя тут зьявіліся паштовая станцыя, аптэка, пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, мэтэастанцыя. На 1904 год у месьце працавалі 10 гатэляў і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэўняў і чайных. Вуліцы асьвятляла 45 ліхтароў. Дзеялі прыватная бібліятэка, таварыства дапамогі бедным, прыватная друкарня, чатыры царквы, пры адной зь якіх — школа граматы (царкоўна-прыходзкая начатковая школа). Падобная школа абслугоўвала і жыдоўскае насельніцтва. У 1917 годзе ўзьнікла Сэкцыя вучняў горацкіх сельскагаспадарчых школаў, якая займалася вывучэньнем беларускай мовы, пашырэньнем цікавасьці мясцовага насельніцтва да нацыянальнай культуры, ладзіла выступы моладзевага тэатра.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Горкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР (у Гомельскай, а з 1922 году — у Смаленскай губэрні). 10 кастрычніка 1919 году пачала працаваць моладзевая арганізацыя Беларуская сэкцыя студэнтаў. Яна мела на мэце пашыраць сьвядомасьць паміж беларусамі, знаёміць зь літаратурай, тэатральнымі творамі, гісторыяй, культурным і эканамічным становішчам Беларусі і дапамагаць беларускаму нацыянальнаму руху. У 1924 годзе Горкі вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну. У 1925—1929 гадох у БДСГА выкладаў Ян Серада, у 1926—1928 гадох — Максім Гарэцкі. 28 лістапада 1925 году места наведалі народныя пісьменьнікі Янка Купала і Якуб Колас.
У 1930-я гады было брутальна перапынена рэлігійнае жыцьцё ў Горках. На загад камуністычных уладаў былі зьнішчаныя старадаўнія драўляныя цэрквы і зачынены мураваныя, Сьвята-Мікалаеўская царква была перабудавана ў Акадэмічную бібліятэку, а слабадзкая Спаса-Ўзьнясенская царква была перароблена ў склад, апошняя аднавіла сваю дзейнасьць у час нямецкай акупацыі і дзее да сёньня. У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году Горкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1948 годзе сельскагаспадарчы інстытут рэарганізавалі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. 5 жніўня 1959 году адкрылася паветраная лінія Горкі — Менск, пачаў працаваць аэрапорт.
У Горках разьмяшчаецца Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. Апроч таго, працуюць 5 сярэдніх (адна зь іх гімназія), 1 вячэрняя, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць Горацкая цэнтральная раённая лякарня, раённая паліклініка, паліклініка БДСГА, працуе сетка аптэкаў.
Дзеюць 3 бібліятэкі, Горацкі раённы цэнтар культуры і палац культуры БДСГА. На тэрыторыі места ўтварылася ўпарадкаваная зона адпачынку — парк з сажалкамі. Маецца добры досьвед працы школы мастацкіх рамёстваў. Горкі зьяўляюцца месцам правядзеньня сэмінараў, навучаньня супрацоўнікаў школаў рамёстваў, якія працуюць у іншых раёнах.
Сродкі масавай інфармацыі: газэта «Горацкі веснік» (наклад 3620 асобнікаў, пэрыядычнасьць выпуску — 2 разы на тыдзень), газэта БДСГА «Савецкі студэнт» (наклад 1000 асобнікаў, пэрыядычнасьць — 2 разы на месяц), раённае радыёвяшчаньне «Голас Горацкага краю» (выхад у этэр 9 разоў на тыдзень, агульны аб’ём вяшчаньня — 2 гадзіны 50 хвілінаў).
Разам з гэтым у Горках выдаецца прыватная агульнапалітычная газэта «УзГорак» (наклад 1000 асобнікаў, пэрыядычнасьць — 1 раз на тыдзень), штодзённа ў інтэрнэце абнаўляецца сайт пра мясцовыя падзеі www.horki.info. Таксама свае сайты маюць Горацкая гімназія № 1[23] і Горацкі раённы выканаўчы камітэт[24].
Рэкі Проня, Капылка і Парасіца, а таксама чыгунка падзяляюць тэрыторыю Горак на 3 жылыя раёны: індывідуальнай забудовы, акадэміі і прамысловы. У цэнтральнай частцы месьціцца капітальная 1—2- і 3—5-павярховая забудова, 3—5-павярховыя будынкі знаходзяцца ў мікрараёне і ў паўночнай частцы. Раён БДСГА забудаваны 3—9-павярховымі жылымі дамамі.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Бруцэва-Ерафееўская вуліца | Смаленская вуліца | |
Горкага вуліца | Прафэсарская вуліца | |
Кашавога вуліца | Гарыстая вуліца | |
Крупскай вуліца | Сталярная вуліца | |
Куйбышава вуліца | Малая Аршанская вуліца | |
Леніна вуліца | Раманаўская вуліца | |
Максіма Гарэцкага вуліца | Зялёная вуліца | Молатава вуліца 40 год Кастрычніка вуліца (1957—1993) |
Савецкая вуліца | Амсьціслаўская вуліца (частка, да моста) Шляхецкая вуліца (частка, пасьля моста) | Машэрава вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Салдацкая Слабада вуліца | |
Сурганава вуліца | Палацавая вуліца Інстытуцкая вуліца | |
Якубоўскага вуліца | Аршанская вуліца Вялікая Аршанская вуліца | Інтэрнацыянальная вуліца |
? | Рынак пляц | |
? | Сынагогальны пляц |
З урбананімічнай спадчыны Горак да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Азёрная і Красінская.
Гістарычныя мясьцовасьці Горак: Казімераўская Слабада (Казімераўскае прадмесьце), Зарэчча (Замясьніцкае прадмесьце), Шыманоўка.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, харчовай і мясцовай прамысловасьці.
Праз Горкі праходзіць турыстычны маршрут «Гістарычна-культурная спадчына Магілёўскага краю»[27]. Спыніцца можна ў гатэлі «Проня» або ў гатэлі БДСГА.
Працуюць «Парнас», кінатэатар «Крыніца», Палац культуры Акадэміі, спартовы комплекс з басэйнам, атлетычнай заляй, саўнай і стадыёнам, клюб; кавярні «Шанс», «Адпачынак», «Лакомка», «Звездочет», «Овертайм», «Ташир», «Версаль»; піцэрыя «Время есть».
Дзеюць Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музэй, музэй Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, мастацкая галерэя.
Архітэктурныя помнікі:
Помнікі прыроды:
Зоны адпачынку:
Помнікі:
Іншае:
Помнікі грамадзянскай архітэктуры:
Помнікі сакральнай архітэктуры:
Страчаныя ў 30-я гады XX стагодзьдзя:
Навучальныя ўстановы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.