«Дняпро» — беларускі футбольны клюб з Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У 2018 годзе быў расфармаваны, але ў хуткім часе быў закладзены ізноў, пачаўшы шлях з Другой лігі. Чэмпіён Беларусі (1998).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Дняпро
Thumb
Поўная назва Футбольны клюб «Дняпро Магілёў»
Заснаваны 1960
Расфармаваны 2019
Горад Магілёў, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасьць: 7350
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 Першая ліга, 2 месца (паніжэньне)
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

У савецкі час граў у заходняй зоне другой лігі (Д3) чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненьне — выхад у першую лігу (Д2) (1982, у першай лізе выступаў адзін сэзон — у 1983). У 2011 годзе клюб заняў апошняе (12) месца ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі і вылецеў у першую. У наступным годзе клюб выйграў чэмпіянат у першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2014 годзе каманда заняла 12 месца ў найвышэйшай лізе, а ў гульнях за месца ў найвышэйшай лізе саступіла «Віцебску» і вылецела ў першую лігу. У 2016 годзе клюб заняў другое месца ў першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2018 годзе «Дняпро» заняў апошняе месца ў найвышэйшай лізе і вылецеў у першую лігу. У лютым 2019 году было абвешчана пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім клюбам «Прамень» у адзіную каманду пад назвай «Дняпро», якая заняла месца «Промню» ў найвышэйшай лізе[2].

Пасьля году аснаваньня аб’яднанага клюбу магілёўскія ўлады ня здолелі дамовіцца аб перадачы яго дзяржаве, таму быў заснаваны новы клюб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які быў працягам арыгінальнага клюбу і далучыўся да другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клюб упэўнена перамог у другой лізе. У сэзоне 2021 году каманда камплектавалася пераважна дасьведчанымі гульцамі, у тым ліку павяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых футбалістаў. Пачатак сэзону атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнэрам быў абраны Вячаслаў Ляўчук. Пазьней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказьнікі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які праз траўмы прапусьціў першую палову сэзону, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым ня менш, дацягнуцца да лідэраў «Дняпро» ўжо ня здолеў, а дзьве паразы на фінішы ад сераднякоў «Лякаматыву» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у найвышэйшую лігу. Сэзон «Дняпро» скончыў на 5 месцы пры 12 удзельніках.

У пачатку 2022 году каманда рыхтавалася да ўдзелу ў першай лізе. Клюб пакінулі старшыня Дзьмітры Калачоў і галоўны трэнэр Вячаслаў Ляўчук, новым трэнэрам стаў Яўген Малчан, які раней ачольваў каманду «Дняпро-Юні» ў другой лізе. Аднак, у канцы лютага берасьцейскі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў найвышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацьвердзіў свой удзел у найвышэйшай лізе[3]. Каманда ўвайшла ў сэзон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для першай лігі, і хутка стала аўтсайдэрам. У летняе трансфэранае вакно «Дняпро» таксама ня здолеў падмацавацца праз забароны на транфсэры, накладзенай ФІФА за нявыплату заробку легіянэрам яшчэ за сэзон 2018 году. У ліпені замест Малчана галоўным трэнэрам стаў ягоны памочнік Юры Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палешыліся. У верасьні Лукашоў пакінуў клюб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанец на захаваньне месца ў найвышэйшай лізе і ў сэзоне 2022 году фінішавала апошняй.

У пачатку 2023 году «Дняпро» ачоліў Вячаслаў Герашчанка. Каманда перадусім захавала склад, што было абумоўлена ў тым ліку і забаронай на трансфэры, якая ўсё яшчэ трывала. У Першай лізе ў сэзоне 2023 году дружына замацавалася ў верхняй палове табліцы, але страціла шмат пунктаў і адстала ад канкурэнтаў. Толькі улетку 2023 году «Дняпро» нарэшце здолеў запрасіць новых гульцоў, што дапамагло згуляць другую палову чэмпіянату без аніводнай паразы, што ўзьняло клюб на другі радок, які гарантаваў вяртаньне ў Найвышэйшую лігу.

Гісторыя назваў

  • «Хімік» (1960—1963)
  • «Спартак» (1964—1973)
  • «Дняпро» (1974—1997, 2006—2018)
  • «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005)

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
5 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Данальд Данго 2003
7 Сьцяг Расеі Нап Юры Клачкоў (капітан) 1998
8 Сьцяг Расеі ПА Данііл Вігоўскі 2001
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Грыбоўскі 1995
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Александровіч 1997
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Мікалай Собалеў 2007
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Алісейка 1992
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Глябко 1992
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яраслаў Кастусёў 2004
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Павал Бардукоў 1993
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Глеб Вяршынін 2002
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Балтрушэвіч 1999
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Дунаеў 2004
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Цімур Філіпенка 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Музафар Гурбанаў 2006
37 Сьцяг Расеі ПА Руслан Маргіеў 1995
43 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Сьцепаненка 2006
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Садоўскі 1997
54 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Ягор Геняралаў 1993
55 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Красноў 2004
66 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Антон Лукашоў 2004
69 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Красімір Капаў 1999
77 Сьцяг Бразыліі ПА Гільермэ Брыту 2003
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Фёдар Юркевіч 2003
99 Сьцяг Нігерыі Нап Майкл Агболе 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Тарасенка 2005
Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Фэлісіяну 2002
Закрыць

Удзел у чэмпіянатах СССР

Больш інфармацыі Сэзон, Дывізіён ...
Сэзон Дывізіён Месца Г В Н П РМ А Кубак СССР Нататкі
1960213305101536–5420
19612430148845–37361/128
196226321310935–32361/128Выбыў у дыв. 31
1963311308111121–33271/256
196438301281031–25321/1024
196531030617714–18291/128
1966393210101225–3330
1967318346101818–38221/2048
19683103811141325–28361/128
196937321211937–23351/8Выбыў у дыв. 42
19704332195834–1943Перайшоў у дыв. 33
1971314389161330–4043
1972317389131625–4740
1973316327111421–38174
19743124014101637–5338
1975311348131326–4229
197631938892134–6025
19773124015111444–4141
19783164615102151–5640
19793174612132141–6237
19803732991437–4827
198132382051358–3945
19823130188460–3244
143018–46Фінальны раўнд, перайшоў у дыв. 2
19832204212131740–60361/32Выбыў у дыв. 3
19843134226671–24501/16
19853330159664–34391/32
198635301551056–31351/64
19873634178941–29421/16
19883434198749–3646
198939421971652–4745
1990313421761958–54401/32
1991312421861847–3742
19921/32
Закрыць
  • 1 Выбыў з-за скарачэньня 2 лігі з 10 зонаў (150 камандаў) у 1963 годзе да адной групы з 18 камандаў у 1963.
  • 2 У 1970 годзе «Кляса Б» савецкага чэмпіянату зьмяніла свой статус з 3-га дывізіёну на 4-ы, а два вышэйшыя дывізіёны былі рэарганізаваныя ў тры зь меншай колькасьцю камандаў.
  • 3 Падняўся ў верхні дывізіён — у 1971 годзе 3-і дывізіён пашырылі з 3 да 6 тэрытарыяльных зон (з 66 да 124 камандаў) і скасавалі 4-ы дывізіён.
  • 4 У 1973 годзе кожная нічыя сканчалася сэрыяй пэнальці. Пераможца атрымоўваў 1 ачко, каманда, што прайграла — 0.

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
1992Найвышэйшая215112228–424Ф 2Фіналіст
1992—1993Найвышэйшая532177854–33411/4
1993—1994Найвышэйшая430176745–22401/8
1994—1995Найвышэйшая530129944–35331/2
1995Найвышэйшая61571726–23221/8
1996Найвышэйшая9301161333–36391/2
1997Найвышэйшая430157848–32521/2
1998Найвышэйшая128214355–12671/4
1999Найвышэйшая430179453–27601/8
2000Найвышэйшая730147955–33491/8
2001Найвышэйшая926871129–37311/8
2002Найвышэйшая9261061038–37361/4
2003Найвышэйшая9308101238–46341/8
2004Найвышэйшая9301141529–37371/4
2005Найвышэйшая626127748–36431/16
2006Найвышэйшая1226651529–47231/8
2007Найвышэйшая1326581321–33231/4
2008Найвышэйшая9309111045–42381/16
2009Найвышэйшая3261241031–26401/8
2010Найвышэйшая8331171540-53401/16
2011Найвышэйшая12 336141329–51321/8
2012Першая1 28203575–22631/8
2013Найвышэйшая1132961728–42331/2
2014Найвышэйшая12 322141619–42201/8
2015Першая430175848–21561/16
2016Першая2 26204261–1963[lower-alpha 1][4]1/32
2017Найвышэйшая1230681627–48261/2
2018Найвышэйшая16 30372017–53161/16
2019
2020Другая — група Б1201901105–9571/16
Другая — фінальны этап1 1091025–328
2021Першая5 331510858–38551/4
2022Найвышэйшая16 30332421–73121/8
2023Першая2 32227375–24731/8
Закрыць

Удзел у эўракубках

Больш інфармацыі Кубак, Г ...
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў20020—3
Ліга Эўропы833215—13
Кубак Інтэртота1032515—28
Усяго2065930—44
Закрыць
Больш інфармацыі Сэзон, Кубак ...
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
1995 Кубак Інтэртота Група 8 Сьцяг Сэрбіі Бэчэй 2:1
Сьцяг Польшчы Погань Шчэцін 3:3
Сьцяг Францыі Кан 2:2
Сьцяг Румыніі Фарул Канстанца 0:2
1998 Кубак Інтэртота 1 к/р Сьцяг Вугоршчыны Дэбрэцэн 2:4 0:6
1999—2000 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сьцяг Швэцыі АІК Сольна 0:1 0:2
2000 Кубак Інтэртота 1 к/р Сьцяг Даніі Сылькеборг 2:1 2:1
2 к/р Сьцяг Чэхіі Хмель Блшаны 0:2 2:6
2010—2011 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Альбаніі Лячы 7:1 1:1
2 к/р Сьцяг Нарвэгіі Стабэк 1:1 2:2
3 к/р Сьцяг Чэхіі Банік 1:0 2:1
Плэй-оф Сьцяг Гішпаніі Вільярэал 1:2 0:5
Закрыць

Галоўныя трэнэры

  • Яўген Капаў (лістапад — сьнежань 2018 году)[5]
  • Сяргей Літоўчанка (жнівень — лістапад 2018 году)[6][7]
  • Яўген Капаў (в. а. у чэрвені — ліпені 2018 году)[8]
  • Вячаслаў Ляўчук (студзень — чэрвень 2018 году)[9][10]
  • Аляксандар Сяднёў (студзень 2016 году — сьнежань 2017 году)[11]
  • Уладзімер Геваркян (люты — сьнежань 2015 году)[12]
  • Юры Лукашоў (студзень 2014 году — люты 2015 году)
  • Уладзімер Касьцюкоў (кастрычнік 2013 году — студзень 2014 году)
  • Вячаслаў Герашчанка (верасень 2011 году — кастрычніка 2013 году)
  • Андрэй Скарабагацька (да верасьня 2011 году)

Заўвагі

  1. З «Дняпра» зьняты адзін пункт

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.