Эйрым

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйрым (Эрым), Айрым, Акрым — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Агрым, Эгрым, Экрым або Эйгрым (Agrimus, Eggrim[1], Eckrim[2], Eygrimr[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) адпавядае аснове ег- (аг-, ек-) (утварылася ў выніку пераходу g' > j[5]) і паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[6], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[7].

У Прусіі бытавала імя Erymme (1397 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Erim (26 траўня 1390 году)[9]; Erymmen dem letismanne (15 студзеня 1399 году)[10]; Еириму земля у Велене пустая[11], Еириму два чоловеки у Росеинех[12] (1440—1492 гады); Оирымову выслугу (18 лютага 1509 году)[13]; земли пустых в Моишакголском повете… Акримовщина (29 красавіка 1514 году)[14]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Воидата Аиримовича (26 студзеня 1516 году)[15]; бояринъ Ковенскии Прецлавъ Мартиновичъ… у братьи своее, въ Юхъна а въ Михна а въ Сарафина Аиримовичовъ (каля 1516 году)[16]; у Василишскомъ повете Яна Еиримовича (1522—1529 гады)[17]; Еиримь Бортъковичъ[18], Якубъ Еиримовичъ[19], Лаврин Еиримовичъ[20], Еирым Кондратович[21], Миколаевая Аирымовича вдова[22] (1528 год); Оирим Кондратович… Лаврин Еиримович… Ян Ойримович… Оирым Кондратович… Лаврин Ерымович (1537—1538 гады)[23]; села Еримовичъ (1554 год)[24]; Ейрымъ Бортковичь (1567 год)[25]; умоцованый шляхетный Андрей Еримовичъ (6 лютага 1618 году)[26].

Remove ads

Носьбіты

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads