Германт
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Германт (Гермунд, Гермунт), Гірмонт (Гірмунт, Гермонд, Кірмонт), Гармонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гермунт, Гермунд, Гарымунд, Гірмунд або Кермунт, пазьней Герамант, Гермонт або Гірмонт (Germunt, Germund, Germundus[1], Garimund, Girmund, Girmunt[2], Kermunt, Geromont[3], Germont[4][5][6], Girmont[7], Germend[8], Gierminndt[8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гервід, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Gervida, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[10], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[11] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[12].
Адпаведнасьць імя Германт германскаму імю Germund[13], якое ўпамінаецца ў VIII ст. і часта сустракаецца ў дакумэнтах VIII—XIX стагодзьдзяў, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[14]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[15].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Germantowitz[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Allexius Girmontonis de Lyda (1445 год)[17]; et alios homines in Serenczany Gyrmvnth (1461 год)[18]; Germunt (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі)[19]; Кгермонт… Гермонт (Хроніка літоўская і жамойцкая)[20]; Кгирмонт (Еўраінаўскі летапіс, Летапіс Красінскага); Кгермонт Свинторовичь, князь жмутский и литовский («О плюндрованю руского панства от литвы»)[21]; Giermondus… Germundus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[22].
Remove ads
Носьбіты
- Германт — легендарны літоўскі князь, сын Сьвінтарога
- Гармонт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[23]
- Гірмунт — адзін з даньнікаў, запісаных у 1461 годзе Андрэем Даўгердавічам касьцёлу ў Лынтупах
- Станіслаў Рыгоравіч Гірмонт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[24]
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся Кірмонты (Кирмонты)[25]
На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Гірмантаўцы, у былым Жамойцкім старостве — Гірмонтышкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads