Нарымонт
(пам. 1348) князь полацкі і пінскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарымонт Гедзімінавіч (у праваслаўі Глеб; каля 1294 — 2 лютага 1348) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь полацкі (1335—1345).
Remove ads
Імя
Нормунд або Нормунт (Normundus[2], Normund, Normunt[3]) — імя германскага паходжаньня[2][4][5]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Ашнар; германскія імёны Narelo, Norvid, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Нарымонт азначае «захаваньне палкасьці»[9].
Адпаведнасьць імя Нармонт германскаму імю Nor(d)mund (*Norimund) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Reussen könig Norman (Хроніка Віганда)[11]; Narmanthe rex Rutenorum (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[12]; Narimuth[a] або Нарамонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Narimunth (Ян Длугаш)[13]; Наримонтъ Гедиминовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[14]; Наримонтъ Гедименовичь (Сафійскі першы летапіс)[15]; Наримонтъ Гедименовичь[16] або Наримантъ Гедимановичь[17][18] (Ніканаўскі летапіс); Наримонт… Наримунт (Хроніка літоўская і жамойцкая)[19].
Remove ads
Жыцьцяпіс

Паводле Раўданскага рукапісу, Нарымонт нарадзіўся ў 1277 годзе і быў другім сынам Гедзіміна ад першай жонкі Віды. Упершыню выступае ў гістарычных крыніцах у 1331 годзе, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародзкага архіяпіскапа Васіля, адпусьціўшы з умовай абраньня Нарымонта князем Вялікага Ноўгараду. Імаверна, тады ж атрымаў праваслаўнае імя Глеб.
Прыбыў у Ноўгарад у кастрычніку 1333 году, атрымаў у «кармленьне» гарады Ладагу, Арэшак, Карэлу, палову Капор’я. Каля 1335 году зьехаў з Ноўгараду, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец па сьмерці князя Воіна (у праваслаўі Васіля, брата Гедзіміна). Пакінуў у Ноўгарадзе замест сябе сына Аляксандра. У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам дзеля адбіцьця швэдзкай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намесьнікі Глеба-Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 году.
Каля 1338 году Глеб-Нарымонт разам з полацкім япіскапам Грыгорам падпісаў дамову з Рыгай (захаваўся адно дадатак, які варуе вольны гандаль Дзьвіной; раней памылкова датаваўся 1330 годам). Да дадатку прымацоўваецца пячатка з выявай Пагоні — адна з найранейшых вядомых выяваў гэтага гербу[20]. Ускосна ўпамінаецца як полацкі князь («кароль») у дамове Смаленску з Рыгай (каля 1340 году).
Паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», згодна з тэстамэнтам Гедзіміна атрымаў Пінскае княства «за ўсемі акалічнасьцямі над Прыпяцю ракою аж да Дняпра», якое заставалася за яго нашчадкамі да канца XIV стагодзьдзя.
У час княжаньня князя Яўнута (1341—1345) быў найбуйнейшым землеўладальнікам і, відаць, найбольш уплывовым князем у ВКЛ. Супраць яго і Яўнута выступілі браты Альгерд і Кейстут, па захопе Альгердам вялікакняскага стальцу ў 1345 годзе Нарымонт уцёк да цара Залатой Арды Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю Полацкаму.
Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 году, у 1347 годзе браў удзел у выправе супраць Тэўтонскага Ордэна. Імаверна, ачольваў войска ВКЛ у бітве з крыжакамі на рацэ Стрэве (2 лютага 1348 году), у якой і загінуў.
На думку гісторыка Юзэфа Пузыны, князь Глеб быў сынам Нарымонта-Давыда (тоеснага нібы Давыду Гарадзенскаму), сына Гедзіміна, але гэтае меркаваньне не пацьвярджаецца крыніцамі.
Remove ads
Мова і культура
Захавалася некалькі пячацяў Нарымонта з гербам Пагоняй і славянамоўным (рускім) надпісам на адваротным баку: «ПЕЧАТЬ КNѦЖѦ ГЛѢБОВА» («ПЕЧА/ТЬ КНЯ/ЖЯ ГЛЕ/БОВА»): асобнік пры грамаце Полацку Лівонскаму ордэну і Рызе датуецца 1338—1341 гадамі і мае повязь з полацкім княжаньнем, асобнік з Старой Ладагі, відаць, мае повязь з пэрыядам панаваньня ў Ноўгарадзе (1333—1335 гады) або з часам дзейнасьці ў ім Нарымонтавых намесьнікаў (да 1345 году), знойдзены каля Старога Капылю асобнік зьвязваюць з княжаньнем у Пінску і датуюць 1341—1348 гадамі[21].
Галерэя
- Уяўныя партрэты Нарымонта
- З кнігі Б. Папроцкага «Гняздо цноты», 1578 г.[c]
- З радаводу князёў Палубінскіх. А. Тарасевіч, 1675 г.
- Праект для Коданскай галерэі, 1709 г.
- З Коданскай галерэі, 1709 г.
- Я. Лоскі, 1855 г.
- М. Барвіцкі, 1908 г.
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads