Беларуская мова

усходнеславянская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская мова
Remove ads

Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Расіі, Літве, Латвіі, Украіне[3]. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.

Хуткія факты Беларуская мова, Саманазва ...

Сучасная беларуская мова існуе ў літаратурнай і дыялектнай формах. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак. Літаратурная мова гістарычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[4].[⇨]

Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове кірыліцы. Часам выкарыстоўваецца беларуская лацінка (гл. беларускі лацінскі алфавіт).

У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[5]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1957 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, так званай «тарашкевіцы».

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Этнаграфічная карта беларусаў і беларускіх гаворак, складзеная Яўхімам Карскім (1903)

Беларуская мова старажытнапісьменная, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за дзесяць стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім і была канчаткова сфарміравана ў канцы XIX—XX стагоддзяў. Паводле этнаграфічных даследаванняў, на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай[6].

Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:

  • Праславянскі (да XIII ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы. Дадаткова ў расійскім і савецкім мовазнаўстве выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля VII—VIII ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пачатку XX ст.
  • Старабеларускі (XIII—XVIII ст.): абмяжоўваецца ўзнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі (пачатак) і практычным знікненнем (канец) старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства.
  • Новабеларускі, або сучасны (з пачатку XIX ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы.

Сучасная беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца з 1850-х гадоў на аснове гаворак шырокіх ваколіц Мінска[7].

Remove ads

Лінгвагеаграфія

Колькасць носьбітаў

Паводле перапісу 1989 года, беларускую мову лічылі роднай 77,7 % жыхароў Беларускай ССР, у тым ліку 80,2 % беларусаў[4].

Паводле даных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго, 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей, таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго, 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

Пры перапісе 2019 года беларускую мову назвалі роднай 54,1 % грамадзян краіны, мовай хатніх зносін 26 %[8].

У Расіі беларускую мову прызнаюць «вядомай ім мовай» 316 тыс. жыхароў, між іх 248 тыс. беларусаў (30,7 % агульнага ліку[9]). Ва Украіне беларускую мову прызнаюць «роднай мовай» 55 тыс. беларусаў (19,7 % агульнага ліку[10]). У Польшчы беларускую мову прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць дома» 40 тыс. жыхароў[11].

Беларусь

Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Thumb
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая назвала беларускую мову роднай. Даныя паводле перапісу 2009 года
Thumb
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая заявіла, што дома звычнайна размаўляе на беларускай мове. Даныя паводле перапісу 2009 года

Нягледзячы, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі пра свабоднае веданне беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. сярод іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома», 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нацыянальных груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[12].

Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[13].

Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул[14].

У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Аляксандр Лукашэнка ўжывае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца ў асноўным на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.

Thumb
Удзельная вага вучняў школ з беларускай мовай навучання, гарадскія/сельскія школы, 2009/10 н.г.

На працягу першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя ў Беларусі штогод назіралася ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/2011 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/2002 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[15]. Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2023/2024 навучальным годзе са 1090,0 тысяч навучэнцаў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі толькі 93,5 тысяч (8,58 %) навучаліся на беларускай, тады як 996,5 тысяч (91,42 %) — на рускай[16].

Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, беларускую мову лічаць роднай 5,094 млн чалавек (гэта прыкладна 53,2 % насельніцтва). Аднак размаўляюць на ім дома і ў паўсядзённым жыцці 2,447 млн (толькі 26 %). У параўнанні з 2009 годам гэтыя лічбы крыху выраслі: раней роднай беларускую называлі 5,058 млн чалавек, а размаўлялі на ёй 2,227 млн[17].

У пачатку 2020-х адзначалася некаторае павелічэнне папулярнасці мовы. У 2022/2023 навучальным годзе Акадэміяй адукацыі было праведзена даследаванне сярод выпускнікоў школ. Як высветлілася, больш за 90 % з іх лічаць беларускую роднай, каля 25 % лічаць яе вывучэнне «паказчыкам патрыятызму і грамадзянскасці». Як дадаў загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі Вячаслаў Караткевіч, «сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з’яўляецца маркерам інтэлігентнасці». Меркаванне навукоўца падтрымала і галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва. На яе думку, беларуская ў моладзі ў трэндзе[18][19][20]. Гэтыя даныя дапаўняюцца звесткамі пра наведванне беларускай Вікіпедыі ў 2019—2023 гадах, апублікаванымі выданнем «Наша Ніва». Назіраўся двухразовы, а на некаторых артыкулах трох- і чатырохразовы рост. У ліку найбольш наведвальных — артыкулы пра беларускіх літаратараў, усплёскі на якіх адбываюцца адначасова з праходжаннем іх твораў у школьнай праграме. Рэдактары энцыклапедыі адзначалі, што раней такога не было, мяркуючы, што прычынамі росту папулярнасці беларускага раздзела сталі падзеі жніўня 2020 года і павышэнне якасці зместу[21].

Больш інфармацыі 2005/06, 2006/07 ...

Польшча

Thumb
Гміны ў Падляскім ваяводстве, у якіх уведзена альбо можна ўвесці беларускую мову як дапаможную (стан на 2010 год).

На тэрыторыі Польшчы, паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ад 26 студзеня 2005 года, беларуская мова ўведзена як дапаможная ў зносінах чыноўнікаў магістрата і насельніцтва, як у гутарковым, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях:

Украіна

Беларуская мова ўжываецца ў сёлах Ракітнаўскага раёна Ровеншчыны. У раёне зафіксавана найвышэйшая ва Украіне доля беларускага насельніцтва. Паводле перапісу 2001 года, беларусы складалі 15,4 % насельніцтва раёна (у 1989 — 20,0 %) і засяроджваліся пераважна ў паўночнай частцы раёна, сумежнай з Беларуссю[26][27].

Сацыялінгвістычныя звесткі

Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках цэнтральнай Беларусі[4] (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка[7] сярэднебеларускай групы дыялектаў беларускай мовы), але ў працэсе свайго станаўлення сінтэзавала характэрныя для большасці беларускіх гаворак граматычныя і лексічныя рысы і ў сучасны момант не суадносіцца з пэўным тэрытарыяльным дыялектам[4].

Remove ads

Пісьменства

Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 годзе і складаецца з 32 літар.

Аа Бб Вв Гг Дд Ее Ёё Жж
Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо
Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх
Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо (рэдка — да XI—XII ст.). Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім (лацінка) і беларускім арабскім (арабіца) пісьмом.

Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту (Гл. таксама: Раманізацыя беларускай мовы). Таксама існуе неафіцыйны варыянт запісу лацінскім алфавітам.

Лінгвістычнае апісанне

Арфаграфія беларускай мовы грунтуецца на фанетычным прынцыпе ў спалучэнні з марфалагічным. У цесным узаемадзеянні з ёй ішло фарміраванне беларускай арфаэпіі. У беларускай фанетычнай сістэме 5 галосных гукаў і 32 зычныя гукі. Марфалогія беларускай сінтэтычная з рысамі аналітызму. Усе словы размяркоўваюцца па 10 часцінах мовы, якія падзяляюцца на знамянальныя (апрача прыслоўя, маюць формы словазмянення) і службовыя. Спецыфіку сінтаксісу надаюць галоўным чынам адметнасці ў дзеяслоўным і прыназоўнікавым кіраванні. У аснове беларускай графікі — рускі грамадзянскі шрыфт, утвораны ў выніку рэформы кірыліцы. Беларускі алфавіт налічвае 32 літары[4].

Лексіка

Беларуская лексіка сілкуецца з дзвюх асноўных крыніц: сваёй асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя. Спрадвечна беларускія словы не з’яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і ўласцівыя або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з’яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.

Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца ў XIII—XIV ст., або ўсяго каля сямісот гадоў таму. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з’яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.

Фанетыка

Фанетычная сістэма сучаснай беларускай мовы складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[28] зычных[крыніца?].

Граматыка

Беларуская мова флектыўная, г. зн. словы ў беларускай мове змяняюцца па граматычных катэгорыях з дапамогай адмысловых марфем.

Выдзяляюцца часціны мовы:

Іменныя часціны маюць катэгорыі склону, роду і ліку.

Дзеяслоў мае катэгорыі часу, асобы і ліку, а ў асобных формах — стану, роду і склону.

Remove ads

Дыялекты

Thumb
Дыялекты беларускай мовы

Гістарычна навукоўцы падзяляюць беларускую мову на два асноўныя дыялекты, паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, размежаваныя сярэднебеларускімі гаворкамі. Розныя варыянты адрозніваюцца характарам акання, наяўнасцю мяккага «р», дыфтонгаў, дзекання і цекання і г. д. Таксама існуюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.

Дыялектная беларуская мова захоўваецца пераважна сярод сельскага насельніцтва. Яна ўключае асноўны масіў гаворак і т. зв. палескую (заходне-палескую) групу гаворак. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзіцца паласа пераходных, або сярэднебеларускіх гаворак (з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход)[4].

Remove ads

СМІ

Адзіным цалкам беларускамоўным тэлеканалам быў «Белсат», перадачы якога транслююць на Беларусь з Польшчы праз спадарожнікі Astra 4A, Eutelsat 33B і інтэрнэт. Аднак у 2017 годзе «Белсат» перастаў быць цалкам беларускамоўным каналам, запушчана трансляцыя на рускай мове[29].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads