From Wikipedia, the free encyclopedia
Атава Сэнатарз (па-ангельску: Ottawa Senators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Атава, правінцыя Антарыё, Канада. Клюб быў закладзены бізнэсоўцам у сфэры нерухомасьці з Атавы Брусам Файрстоўнам 6 сьнежня 1990 году, пасьля двухгадовых перамочаў. Новая франшыза пачала гуляць у сэзоне 1992—1993 гадоў[1]. Клюб быў названы ў гонар былога хакейнага клюбу гораду, які быў засанваны ў 1883 годзе і гуляў у НХЛ з 1917 па 1934 гады, здабыўшы 11 разоў Кубак Стэнлі.
Атава Сэнатарз | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Атава, Антарыё |
Заснаваны | 1990 |
Стадыён | Canadian Tire Centre |
Колеры |
чырвоны, чорны, залаты і белы |
Гісторыя |
Атава Сэнатарз 1992 — цяпер |
Афіцыйны сайт | nhl.com/senators |
Яшчэ з канца XIX стагодзьдзя ў Атаве існавала хакейная каманда, якая пазьней далучылся да НХЛ. Пасьля таго, як ліга пашырылася ў ЗША ў канцы 1920-х, фінансавыя страты сэнатараў прымусілі франшызу пераехаць у Сэнт-Луіс у 1934 годзе, дзе каманда пачала называцца «Сэнт-Луіс Іглз». У горадзе засталася толькі аматарская каманда.
Толькі празь дзесяцігодзьдзі ўзнавілася цікавасьць да прыцягненьня хакею ў горад. Аматарам у гэтай справе выступіў бізнэсовец Брус Файрстоўн, да якога далучыліся Сыріл Лідэр і Рэндзі Сэкстан. Цікавасьць мелася і ў грамадзкасьці, бо адразу было зарэзэрваная 11 тысяч сэзонных абанэмэнтаў[2]. 12 сьнежня 1990 году НХЛ зацьвердзіла новую франшызу для Атавы, і новая каманда мусіла пачаць гуляць з сэзону 1992—1993 гадоў[1].
Першапачаткова каманда была зацікаўленая ў паслугах Браяна Сатэра ў якасьці першага галоўнага трэнэра, але Сатэр запатрабаваў бы высокі заробак і неахвотна бы ачоліў наваствораную каманду. У рэшце, Сатэр уладкаваўся ў «Бостан Бруінз», а атаўскі клюб падпісаў Рыка Боўнэса, якога Сатэр і замяніў на пасадзе галоўнага трэнэра ў Бостане. «Сэнатары» былі зьмешчаныя ў Адамзкі дывізіён Ўэйлскай канфэрэнцыі. Сваю дэбютную гульну канадцы прагулялі 8 кастрычніка 1992 году ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз». Уступны сэзон апынуўся катастрафічным, бо каманда здабыла толькі 10 пунктаў, прагуляўшы пры гэтым 70. Па-за лёдам, Файрстоўн меў патрэбу ў яшчэ адным партнэры, каб палепшыць клюбны фінансавы стан. У выніку 50% франшызы былі прададзеныя прадпрымальніку Роду Брайдэну. Было створанае абмежаванае партнэрства, каб валодаць хакейнай камандай і новай кампаніяй Palladium Corp., якая пачала будаўніцтва новай арэны.
Паводле стану на 4 лютага 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
30 | Кевін Мандалізі | 22.08.2000 | 31 | Антан Форсбэрг | 27.11.1992 | ||
70 | Ёонас Корпісала | 28.04.1994 | |||||
Абаронцы | |||||||
2 | Арцём Зуб | 03.10.1995 | 6 | Джэйкаб Чыкрун | 31.03.1998 | ||
23 | Трэвіс Гэманік | 16.08.1990 | 24 | Джэйкаб Бэрнард-Докер | 30.06.2000 | ||
26 | Эрык Брэнстрэм | 02.09.1999 | 72 | Тама Шабо | 30.01.1997 | ||
85 | Джэйк Сандэрсан | 08.07.2002 | |||||
Нападнікі | |||||||
7 | Брэйдзі Ткачак | 16.09.1999 | 9 | Джош Норыс | 05.05.1999 | ||
12 | Марк Кастэлік | 11.03.1999 | 17 | Зак Макюэн | 08.07.1996 | ||
18 | Тым Штуцле | 15.01.2002 | 19 | Дрэйк Батэрсан | 27.04.1998 | ||
21 | Мат’ё Жазэф | 09.02.1997 | 27 | Паркер Келі | 14.05.1999 | ||
28 | Клёд Жыру | 12.01.1988 | 57 | Шэйн Пінта | 12.11.2000 | ||
71 | Рыдлі Грэйг | 08.08.2002 | 81 | Домінік Кубалік | 21.08.1995 | ||
91 | Уладзімер Тарасенка | 13.12.1991 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.