Мантрым (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мантры́м (Мунтрым, Мунтрыма, Мондрым) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Монтрым.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рымісмунд або Рымунд (Rimismund, Rimund) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[2] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымейка, Рымель, Рыман; германскія імёны Rimicho, Riemel, Rimann) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Такім парадкам, імя Монтрым азначае «непарушная гарлівасьць» (тое ж, што і імя Рымонт)[4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Montramnus (Mont-ramnus)[5].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монтримова [печать][8], Montrimi[9] (Montrim[10]; 1 верасьня 1431 году); Montrim Markowiensis [tenutarii][11] (27 лютага 1434 году); Muntrim (1 жніўня 1439 году)[12]; domino Bohdan Mutrymowycz (25 лютага 1444 году)[13]; Montrimyszki (3 лістапада 1505 году)[14]; к двору своему к Мунтримишкамъ (18 лютага 1509 году)[15]; homines nostros districtus Merecensis… Nosa Montrymowicza (16 жніўня 1511 году)[16]; а Іаном Монтримовичом (26 студзеня 1516 году)[17]; люди нашы Городенъское волости… Нарка Монтрымовича, Родка Монтрымовича (1 студзеня 1519 году)[18]; чоловеки у Троцкомъ повете у Олитскои волости на имя Рачка а Бутя а Мостухна Мондримович (2 ліпеня 1522 году)[19]; Монтрымъ Юревичъ (1528 год)[20]; зъ братьею своею Пацомъ, а Бартошомъ, а Миколаемъ, а Яномъ, а Павъломъ Монътримовичомъ (15 студзеня 1529 году)[21]; отъчыну небожчыка брата нашого Стася Монтърымовича (4 кастрычніка 1529 году)[22]; Амброжей Мунтримович (8 траўня 1534 году)[23]; Сусло Монтримович (1 ліпеня 1542 году)[24]; привилеи… князя Витолта… и короля его милости Жыкгимонта, даные… Монътриму (31 кастрычніка 1593 году)[25]; Abraham Kazimierz Montrymowicz… Ian Muntrym… Kazimierz Montrym (1648 год)[26]; Judyta Muntrymowicz (1831 год)[27]; Karol Muntryma (1832 год)[28].

Remove ads

Носьбіты

Мантрымовічы (Montrymowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[32].

Монтрымы[33], Монтрымы-Гуцэвічы[34], Монтырымы-Філіповічы[35] і Мантрымовічы-Жаковічы[36] — літоўскія шляхецкія роды.

Монтрым (Montrym) і Мантрэймовіч (Montrejmowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[37].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads