Даўгін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгін (Даўкен, Даўген, Далгін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўгін[a].
Паходжаньне
Дагін або Даўкін (Dagin, Dawkin[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[4][5], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[6] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[7]). Такім парадкам, імя Даўгін азначае «пачатак здольнасьці»[8].
У Прусіі бытавала імя Tawikin / Daugin (1348 і 1364 гады)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Давкгиню (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[10]; а у Радогосчи Долъгинъ, его жъ отчизна (1440—1492 гады)[11]; бояре пенянские, на имя Бутрим Довкгинович (31 сакавіка 1495 году)[12]; тестю его Довкгину… дочце Довкгинове (2 лістапада 1498 году)[13]; писарь нашъ Довгинъ (15 сакавіка 1510 году, 2 кастрычніка 1779 году)[14]; Станько Довъкеновичъ[15], Монътовътъ Довкгиновичъ[16], Пацъ Довкгинович кон. Мацъ Довкгинович кон[17] (1528 год); Piotr Stanisławowicz Dowgin (1621 год)[18]; Семен Долгин (1655 год)[19]; Dawgin (1680 год)[20]; Katarzyna Dawgieniczowa (1688 год)[21]; Mikołaj Jurewicz Dowgin[22], Szymon Dowgin[23], Jan Dowgin[24], od PP. Dowginiów[25], Józef Janowicz Dowgin[26], Bartłomiej Dowgin[27] (1690 год); jmci xdzu Danielowi Dowginowi kanonikowi Smolenskiemu, plebanowi Newelskiemu (15 лістапада 1721 году)[28].
Remove ads
Носьбіты
- Бутрым Даўгінавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў 1495 годзе
- Монтаўт Даўгінавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пац і Мац Даўгінавічы — ясвойнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Сэбастыян Юр’евіч і Станіслаў Балтрамеевіч Даўгіновічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца паміж 1589 і 1590 гадамі[29]
Даўгіневічы, Даўгіновічы, Доўгіны і Доўгіны-Даўгіноўскія — літоўскія шляхецкія роды[30].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Даўгінаў. Назву Даўгінава маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Браслаўшчыне, Меншчыне і Наваградчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads