Карбатоўка
вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карбатоўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ўтоку ракі Чарнаводкі ў Вабіч. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Карыбода або Карыбут (Karibaudis, Korybut[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або ад гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[8]). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[9].
Германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) сьцьвердзіў этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук — ад германскага імя Hariboth (Harboth)[2], якое таксама фіксуецца ў форме Cariobaud (Cario-baud)[10][11][12]. Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год)[13].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads