From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году — 16-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, зладжаны УЭФА. Першапачаткова турнір павінен быў прайсьці на 12 стадыёнах у 12 гарадох розных краінаў Эўропы з 12 чэрвеня па 12 ліпеня 2020 году. Аднак праз пандэмію COVID-19 у Эўропе турнір быў перанесены на пэрыяд з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 году. Спаборніцтвы былі адкладзеныя, каб зьменшыць ціск на дзяржаўныя службы ў пацярпелых ад эпідэміі краінах і дазволіць завяршыць прыпыненыя айчынныя лігі[1]. Турнір па-ранейшаму захаваў назву «Эўра-2020»[2]. У фінальнай частцы спаборніцтваў узялі ўдзел 24 дружыны.
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году Эўропа | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Эўропа |
Час правядзеньня | 11 чэрвеня — 11 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 55 |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу |
Ўэмблі, Лёндан |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Італія |
Другое месца | Ангельшчына |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 51 |
Забіта галоў | 142 (2.78 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 099 278 (21 554 за матч) |
Бамбардзір |
|
← 2016 2024 → |
Прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плятыні ў 2012 годзе заявіў, што турнір павінен прайсьці ў некалькіх краінах з нагоды 60-годзьдзя спаборніцтваў на першым чэмпіянаце Эўропы[3]. Маючы найбольшую зьмяшчальнасьць з усіх стадыёнаў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, лёнданскі стадыён «Ўэмблі» другі раз за гісторыю прыняў паўфіналы і фінал, апошнім разам зрабіўшы гэта раней на турніры 1996 году. Матч-адкрыцьцё адбыўся на рымскім «Стадыё Алімпіка», дзе спаборнічалі паміж сабой зборныя Турэччыны і Італіі. Першапачаткова было вылучана 13 стадыёнаў, аднак праз розныя чыньнікі лік быў зьменьшаны да 11 пляцовак. Гішпанія таксама зьмяніла горад, які прымаў гульні чэмпіянату, замяніўшы Більбао на Сэвільлю, каб дазволіць большай колькасьці гледачоў прысутнічаць на матчах[4].
Партугалія абараняла свой чэмпіёнскі статус, маючы перамогу ў папярэднім розыгрышы ў 2016 годзе. Да таго ж упершыню выкарыстоўвалася Сыстэма відэаасыстэнта арбітра[5].
Адборачны турнір прайшоў з сакавіка да лістапада 2019 году. У ім узялі ўдзел 55 зборных краінаў, якія ўваходзяць у УЭФА. У адборачным турніры былі вызначаныя 20 удзельнікаў фінальнага турніру. Яшчэ 4 зборныя былі вызначаныя ў плэй-оф паводле вынікаў Лігі нацыяў.
Ад пачатку было заплянавана правесьці спаборніцтва на 13 стадыёнах, якія былі абраныя і абвешчаныя УЭФА 19 верасьня 2014 году[6]. Аднак Выканаўчы камітэт УЭФА 7 сьнежня 2017 году выдаліў Брусэль як горад-гаспадара праз затрымкі з будаўніцтвам «Эўрастэдыюма». Чатыры матчы, тры зь якіх прыпадалі на групавую стадыю і адзін на 1/8 фіналу, якія першапачаткова плянавалася зладзіць у Брусэлі, былі перанесеныя на лёнданскі стадыён «Ўэмблі»[7]. 23 красавіка 2021 году УЭФА абвесьціў, што праз адсутнасьць гарантыяў адносна бясьпекі гледачоў, выкліканай пандэміяй COVID-19, стадыён «Авіва» ў Дубліне таксама быў выдалены са сьпісу. Ягоныя чатыры матчы былі пераразьмеркаваны на стадыён «Крастоўскі» ў Санкт-Пецярбургу і на стадыён «Ўэмблі» ў Лёндане. Аналягічным чынам УЭФА прызначыў чатыры матчы ў Гішпаніі, выдаліўшы са сьпісу стадыён «Сан-Мамэс» у Більбао, у ўключыўшы «Алімпійскі стадыён» Сэвільлі[4].
Лёндан, Ангельшчына | Мюнхэн, Нямеччына | Рым, Італія | Баку, Азэрбайджан |
---|---|---|---|
Ўэмблі | Альянц Арэна | Стадыё Алімпіка | Алімпійскі |
Умяшчальнасьць: 90 000 | Умяшчальнасьць: 75 000 | Умяшчальнасьць: 72 698 | Умяшчальнасьць: 68 700 |
Санкт-Пецярбург, Расея | Амстэрдам, Нідэрлянды | Бухарэст, Румынія | Сэвільля, Гішпанія |
Крастоўскі | Ёган Кройф Арэна | Нацыянальны | Алімпійскі |
Умяшчальнасьць: 68 134 | Умяшчальнасьць: 56 000 | Умяшчальнасьць: 55 600 | Умяшчальнасьць: 60 000 |
Будапэшт, Вугоршчына | Глазга, Шатляндыя | Капэнгаген, Данія | |
Пушкаш Арэна | Гэмпдэн Парк | Паркен | |
Умяшчальнасьць: 67 889 | Умяшчальнасьць: 52 063 | Умяшчальнасьць: 38 065 | |
Праз пандэмію COVID-19 і зьвязаных з гэтым абмежаваньняў на публічныя сходы, многія стадыёны турніру не маглі быць запоўненыя напоўніцу. УЭФА папрасіў кожную краіну-гаспадара распрацаваць плян допуску гледачоў сумесна зь мясцовым і нацыянальным урадам, а таксама ворганамі аховы здароўя. Гаспадары мелі ўскрайні тэрмін да 7 красавіка 2021 году, каб паведаміць пра свае пляны УЭФА. 9 красавіка УЭФА абвесьціў, што восем гаспадароў турніру пацьвердзілі сваю ёмістасьць на стадыёне — ад 25% да 100%. Астатнім чатыром гаспадарам (Більбао, Дублін, Мюнхэн і Рым) быў падоўжаны тэрмін да 23 красавіка, каб прадставіць свае напрацоўкі[8]. 14 красавіка УЭФА абвесьціў, што Рым таксама зацьвердзіў сваю прапускную здольнасьць[9]. 23 красавіка таксама была пацверджаная ёмістасьць Мюнхэна, а Більбао быў заменены на Сэвільлю, у той час як Дублін быў выдалены зь сьпісу гаспадароў, бо ня здолеў забясьпечыць гледачам магчымасьць прысутнічаць на стадыёне.
Каб зьменшыць нагрузку на гульцоў праз пандэмію COVID-19 і ў выпадку распасьціраньня захворваньня ў камандзе, памеры дружынаў былі павялічаныя з 23 гульцоў, колькасьць якая выкарыстоўвалася на кожным чэмпіянаце Эўропы з 2004 году, да 26 гульцоў. Аднак дазволеная максымальная колькасьць гульцоў у матчавай заяве застанецца роўнай 23[10]. Кожная дружына павінна была падаць сьпіс гульцоў як мінімум за дзесяць дзён да стартавага матча турніру, то бок да 1 чэрвеня 2021 году. Калі гулец атрымаў траўму альбо цяжкае захворваньне, што перашкаджае ягонаму ўдзелу ў турніры перад першым матчам сваёй каманды, ён мог быць заменены іншым гульцом. Аднак, пасьля першага матчу брамнікі, якіх у агульнай заяўцы павінна налічвацца тры гульцы, маглі быць замененыя празь фізычную непрацаздольнасьць[10].
На групавым этапе каманды падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. У 1/16 фіналу трапілі па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя з камандаў, якія занялі трэція месцы. Лёсаваньне групавога этапу адбылося 30 лістапада 2019 году ў Бухарэсьце.
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
11 чэрвеня 2021 | Рым | Турэччына | 0:3 | Італія | Дэмірал, 53 (аўтагол), Імобіле, 66, Інсыньне, 79 | Дэні Макелі (Нідэрлянды) |
12 чэрвеня 2021 | Баку | Ўэйлз | 1:1 | Швайцарыя | Мур, 74; Эмбалё, 49 | Клеман Цюрпэн (Францыя) |
16 чэрвеня 2021 | Баку | Турэччына | 0:2 | Ўэйлз | Рэмсі, 42, К. Робэртс, 90+5 | Артур Саарыш Дыяш (Партугалія) |
16 чэрвеня 2021 | Рым | Італія | 3:0 | Швайцарыя | Лякатэльлі, 26, 52, Імобіле, 89 | Сяргей Карасёў (Расея) |
20 чэрвеня 2021 | Баку | Швайцарыя | 3:1 | Турэччына | Сэфэравіч, 6, Шакіры, 26, 68; Кахвэджы, 62 | Слаўка Вінчыч (Славенія) |
20 чэрвеня 2021 | Рым | Італія | 1:0 | Ўэйлз | Пэсына, 39 | Авідыю Хатэган (Румынія) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
12 чэрвеня 2021 | Капэнгаген | Данія | 0:1 | Фінляндыя | Пох’янпала, 60 | Энтані Тэйлар (Ангельшчына) |
12 чэрвеня 2021 | Санкт-Пецярбург | Бэльгія | 3:0 | Расея | Люкаку, 10, 88, Мэнье, 34 | Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія) |
16 чэрвеня 2021 | Санкт-Пецярбург | Фінляндыя | 0:1 | Расея | Міранчук, 45+2 | Дэні Макелі (Нідэрлянды) |
17 чэрвеня 2021 | Капэнгаген | Данія | 1:2 | Бэльгія | Поўльсэн, 2; Т. Азар, 55, дэ Бройнэ, 70 | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
21 чэрвеня 2021 | Капэнгаген | Расея | 1:4 | Данія | Дзюба, 70 (пэн.); Дамсгор, 38, Поўльсэн, 59, Крыстэнсэн, 79, Мэгле 82 | Клеман Цюрпэн (Францыя) |
21 чэрвеня 2021 | Санкт-Пецярбург | Фінляндыя | 0:2 | Бэльгія | Градэцкі, 74 (аўтагол), Люкаку, 81 | Фэлікс Брых (Нямеччына) |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нідэрлянды | 3 | 3 | 0 | 0 | 8–2 | 9 |
Аўстрыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 4–3 | 6 |
Украіна | 3 | 1 | 0 | 2 | 4–5 | 3 |
Паўночная Македонія | 3 | 0 | 0 | 3 | 2–8 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
13 чэрвеня 2021 | Бухарэст | Аўстрыя | 3:1 | Паўночная Македонія | Ляйнэр, 18, Грэгарыч, 79, Арнаўтавіч, 89; Пандзеў, 28 | Андрэас Экбэрг (Швэцыя) |
13 чэрвеня 2021 | Амстэрдам | Нідэрлянды | 3:2 | Украіна | Вэйнальдум, 52, Вэггорст, 59, Думфрыс, 85; Ярмоленка, 75, Ярамчук, 79 | Фэлікс Брых (Нямеччына) |
17 чэрвеня 2021 | Бухарэст | Украіна | 2:1 | Паўночная Македонія | Ярмоленка, 29, Ярамчук, 34; Аліёскі, 57 | Фэрнанда Рапаліні (Аргентына) |
17 чэрвеня 2021 | Амстэрдам | Нідэрлянды | 2:0 | Аўстрыя | Дэпай, 11 (пэн.), Думфрыс, 67 | Арэл Грынфэльд (Ізраіль) |
21 чэрвеня 2021 | Амстэрдам | Паўночная Македонія | 0:3 | Нідэрлянды | Дэпай, 24, Вэйнальдум, 50, 58 | Іштван Ковач (Вугоршчына) |
21 чэрвеня 2021 | Бухарэст | Украіна | 0:1 | Аўстрыя | Баўмгартнэр, 21 | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ангельшчына | 3 | 2 | 1 | 0 | 2–0 | 7 |
Харватыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–3 | 4 |
Чэхія | 3 | 1 | 1 | 1 | 3–2 | 4 |
Шатляндыя | 3 | 0 | 1 | 2 | 1–5 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
13 чэрвеня 2021 | Ўэмблі | Ангельшчына | 1:0 | Харватыя | Стэрлінг, 57 | Даніеле Арсата (Італія) |
14 чэрвеня 2021 | Глазга | Шатляндыя | 0:2 | Чэхія | Шык, 42, 52 | Даніель Зыбэрт (Нямеччына) |
18 чэрвеня 2021 | Глазга | Харватыя | 1:1 | Чэхія | Пэрышыч, 47; Шык, 37 (пэн.) | Карляс дэль Сэра Грандэ (Гішпанія) |
18 чэрвеня 2021 | Ўэмблі | Ангельшчына | 0:0 | Шатляндыя | Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія) | |
22 чэрвеня 2021 | Глазга | Харватыя | 3:1 | Шатляндыя | Улашыч, 17, Модрыч, 62, Пэрышыч, 77; Макгрэгар, 42 | Фэрнанда Рапаліні (Аргентына) |
22 чэрвеня 2021 | Ўэмблі | Чэхія | 0:1 | Ангельшчына | Стэрлінг, 12 | Артур Саарыш Дыяш (Партугалія) |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Швэцыя | 3 | 2 | 1 | 0 | 4–2 | 7 |
Гішпанія | 3 | 1 | 2 | 0 | 6–1 | 5 |
Славаччына | 3 | 1 | 0 | 2 | 2–7 | 3 |
Польшча | 3 | 0 | 1 | 2 | 4–6 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
14 чэрвеня 2021 | Санкт-Пецярбург | Польшча | 1:2 | Славаччына | Лінэты, 46; Шчэнсны, 18 (аўтагол), Шкрыняр, 69 | Авідыю Хатэган (Румынія) |
14 чэрвеня 2021 | Сэвільля | Гішпанія | 0:0 | Швэцыя | Слаўка Вінчыч (Славенія) | |
18 чэрвеня 2021 | Санкт-Пецярбург | Швэцыя | 1:0 | Славаччына | Форсбэрг, 77 (пэн.) | Даніель Зыбэрт (Нямеччына) |
19 чэрвеня 2021 | Сэвільля | Гішпанія | 1:1 | Польшча | Марата, 25; Левандоўскі, 54 | Даніеле Арсата (Італія) |
23 чэрвеня 2021 | Сэвільля | Славаччына | 0:5 | Гішпанія | Дубраўка, 25 (аўтагол), Ляпорт, 45+3, Сарабія, 56, Ф. Торэс, 67, Куцка, 71 (аўтагол) | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
23 чэрвеня 2021 | Санкт-Пецярбург | Швэцыя | 3:2 | Польшча | Форсбэрг, 2, 59, Клясан, 90+4; Левандоўскі, 61, 84 | Майкл Олівэр (Ангельшчына) |
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Францыя | 3 | 1 | 2 | 0 | 4–3 | 5 |
Нямеччына | 3 | 1 | 1 | 1 | 6–5 | 4 |
Партугалія | 3 | 1 | 1 | 1 | 7–6 | 4 |
Вугоршчына | 3 | 0 | 2 | 1 | 3–6 | 2 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
15 чэрвеня 2021 | Будапэшт | Вугоршчына | 0:3 | Партугалія | Герэйру, 84, Раналду, 87 (пэн.), 90+2 | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
15 чэрвеня 2021 | Мюнхэн | Францыя | 1:0 | Нямеччына | Гумэльс, 20 (аўтагол) | Карляс дэль Сэра Грандэ (Гішпанія) |
19 чэрвеня 2021 | Будапэшт | Вугоршчына | 1:1 | Францыя | Фіёла, 45+2; Грызман, 66 | Майкл Олівэр (Ангельшчына) |
19 чэрвеня 2021 | Мюнхэн | Партугалія | 2:4 | Нямеччына | Раналду, 15, Жота, 67; Дыяш, 35 (аўтагол), Герэйру, 39 (аўтагол), Гавэрц, 51, Гозэнс, 60 | Энтані Тэйлар (Ангельшчына) |
23 чэрвеня 2021 | Будапэшт | Партугалія | 2:2 | Францыя | Раналду, 31 (пэн.), 60 (пэн.); Бэнзэма, 45+2 (пэн.), 47 | Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія) |
23 чэрвеня 2021 | Мюнхэн | Нямеччына | 2:2 | Вугоршчына | Гавэрц, 66, Гарэцка, 84; Ад. Салаі, 11, Шэфэр, 68 | Сяргей Карасёў (Расея) |
1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
27 чэрвеня — Сэвільля | ||||||||||||||
Бэльгія | 1 | |||||||||||||
2 ліпеня — Мюнхэн | ||||||||||||||
Партугалія | 0 | |||||||||||||
Бэльгія | 1 | |||||||||||||
26 чэрвеня — Лёндан | ||||||||||||||
Італія | 2 | |||||||||||||
Італія | 2² | |||||||||||||
6 ліпеня — Лёндан | ||||||||||||||
Аўстрыя | 1 | |||||||||||||
Італія | 1 (4)¹ | |||||||||||||
28 чэрвеня — Бухарэст | ||||||||||||||
Гішпанія | 1 (2) | |||||||||||||
Францыя | 3 (4)¹ | |||||||||||||
2 ліпеня — Санкт-Пецярбург | ||||||||||||||
Швайцарыя | 3 (5) | |||||||||||||
Швайцарыя | 1 (1)¹ | |||||||||||||
28 чэрвеня — Капэнгаген | ||||||||||||||
Гішпанія | 1 (3) | |||||||||||||
Харватыя | 3² | |||||||||||||
11 ліпеня — Лёндан | ||||||||||||||
Гішпанія | 5 | |||||||||||||
Італія | 1 (3)¹ | |||||||||||||
29 чэрвеня — Глазга | ||||||||||||||
Ангельшчына | 1 (2) | |||||||||||||
Швэцыя | 1² | |||||||||||||
3 ліпеня — Рым | ||||||||||||||
Украіна | 2 | |||||||||||||
Украіна | 0 | |||||||||||||
29 чэрвеня — Лёндан | ||||||||||||||
Ангельшчына | 4 | |||||||||||||
Ангельшчына | 2 | |||||||||||||
7 ліпеня — Лёндан | ||||||||||||||
Нямеччына | 0 | |||||||||||||
Ангельшчына | 2² | |||||||||||||
27 чэрвеня — Будапэшт | ||||||||||||||
Данія | 1 | |||||||||||||
Нідэрлянды | 0 | |||||||||||||
3 ліпеня — Баку | ||||||||||||||
Чэхія | 2 | |||||||||||||
Чэхія | 1 | |||||||||||||
26 чэрвеня — Амстэрдам | ||||||||||||||
Данія | 2 |
| ||||||||||||
Ўэйлз | 0 | |||||||||||||
Данія | 4 | |||||||||||||
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
26 чэрвеня 2021 | Амстэрдам | Ўэйлз | 0:4 | Данія | Дольбэрг, 27, 48, Мэгле, 88, Брэтвэйт, 90+4 | Даніель Зыбэрт (Нямеччына) |
26 чэрвеня 2021 | Лёндан | Італія | 2:1 (д. ч.) | Аўстрыя | К’еза, 95, Пэсына, 105; Калайджыч, 114 | Энтані Тэйлар (Ангельшчына) |
27 чэрвеня 2021 | Будапэшт | Нідэрлянды | 0:2 | Чэхія | Голеш, 68, Шык, 80 | Сяргей Карасёў (Расея) |
27 чэрвеня 2021 | Сэвільля | Бэльгія | 1:0 | Партугалія | Т. Азар, 42 | Фэлікс Брых (Нямеччына) |
28 чэрвеня 2021 | Капэнгаген | Харватыя | 3:5 (д. ч.) | Гішпанія | Пэдры, 20 (аўтагол), Оршыч, 85, Пашаліч, 90+2; Сарабія, 38, Асьпілікуэта, 57, Ф. Торэс, 77, Марата, 100, Аярсабаль, 103 | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
28 чэрвеня 2021 | Бухарэст | Францыя | 3:3 (4:5, пэн.) | Швайцарыя | Бэнзэма, 57, 59, Пагба, 75; Сэфэравіч, 15, 81, Гаўранавіч, 90 | Фэрнанда Рапаліні (Аргентына) |
29 чэрвеня 2021 | Лёндан | Ангельшчына | 2:0 | Нямеччына | Стэрлінг, 75, Кейн, 86 | Дэні Макелі (Нідэрлянды) |
29 чэрвеня 2021 | Глазга | Швэцыя | 1:2 (д. ч.) | Украіна | Форсбэрг, 43; Зінчанка, 27, Доўбік, 120+1 | Даніеле Арсата (Італія) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
2 ліпеня 2021 | Санкт-Пецярбург | Швайцарыя | 1:1 (1:3, пэн.) | Гішпанія | Шакіры, 68; Закарыя, 8 (аўтагол) | Майкл Олівэр (Ангельшчына) |
2 ліпеня 2021 | Мюнхэн | Бэльгія | 1:2 | Італія | Люкаку, 45+2 (пэн.); Барэльля, 31, Інсыньне, 44 | Слаўка Вінчыч (Славенія) |
3 ліпеня 2021 | Баку | Чэхія | 1:2 | Данія | Шык, 49; Дылэйні, 5, Дольбэрг, 42 | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
3 ліпеня 2021 | Рым | Украіна | 0:4 | Ангельшчына | Кейн, 4, 50, Магуайр, 46, Дж. Гэндэрсан, 63 | Фэлікс Брых (Нямеччына) |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
11 ліпеня 2021 | Лёндан | Італія | 1:1 (3:2, пэн.) | Ангельшчына | Шоў, 2; Бануччы, 67 | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.