Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэраваmap
Remove ads

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Віцебску.

Хуткія факты Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (ВДУ), Дэвіз ...
Remove ads

Гісторыя

У 1910 годзе ў Віцебску быў заснаваны настаўніцкі інстытут, якія рыхтаваў настаўнікаў для сярэдняй школы. У 1918 годзе ён быў ператвораны ў педагагічны інстытут. У пачатку 1920-х гадоў некалькі разоў мяняў назву і рэарганізовываўся, а ў 1924 годзе быў аб’яднаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У 1930 годзе быў узноўлены ў выглядзе індустрыяльна-педагагічнага інстытута, з 1933 года стаў называцца Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя С. М. Кірава. У 1935 годзе ў яго складзе быў створаны настаўніцкі інстытут.

Thumb
Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча

Падчас Вялікай Айчыннай вайны карпусы інстытута былі разбураныя, а многія выкладчыкі і студэнты загінулі на фронце ці ў партызанскім руху. Нягледзячы на гэта, заняткі ў інстытуце зноў пачаліся ўжо ў 1944 годзе. Пасля вайны праца інстытута была адноўлена да пачатку 1950-х гг. У гэты час, аднак, былі ліквідаваныя настаўніцкі інстытут і філалагічны факультэт, а гістарычны факультэт інстытута быў пераведзены ў Магілёў. У 1960—1970 гг. інстытут актыўна развіваўся, адкрываліся новыя факультэты і павялічваўся прыём студэнтаў.

Thumb
Будынак Віцебскага педагагічнага інстытута па Маскоўскім праспекце

У 1995 годзе ВДПІ імя С. М. Кірава быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1998 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя свайго вядомага выпускніка П. М. Машэрава.

Універсітэт мае навукова-даследчую лабараторыю па біялогіі Беларускага Паазер’я, батанічны сад, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, музей гісторыі ўніверсітэта, мемарыяльны музей П. М. Машэрава, музеі — літаратурны, біялагічны, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З 1996 года выдаюцца часопіс «Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта», з 2002 года — «Вучоныя запіскі» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», газета «Мы і час».

Remove ads

Факультэты

Thumb

Рэктары

Выкладчыкі

Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Remove ads

Навуковыя школы [4]

  • Навукова-педагагічная школа «Начартальная геаметрыя і тэхнічная графіка» (В. Н. Вінаградаў, Я. А. Васіленка)
  • Навукова-педагагічная школа «Тэорыя класаў Фітынга і яе прыкладанні ў тэорыі груп» (М. Ц. Вараб’ёў)
  • Навукова-педагагічная школа «Лінгвакультуралогія» (В. А. Маслава)
  • Навукова-педагагічная школа «Актуальныя праблемы анамастыкі» (Г. М. Мезенка)
  • Навукова-педагагічная школа «Этнапедагогіка» (Г. П. Арлова)
  • Навукова-педагагічная школа «Экалогія чалавека» (І. М. Прышчэпа)
  • Навукова-педагагічная школа «Мастацкая культура Віцебшчыны: гісторыя станаўлення і развіцця, сучасныя праблемы» (А. У. Русецкі)
  • Навукова-педагагічная школа «Біяхімія здаровага ладу жыцця» (А. А. Чыркін)
Remove ads

Вывучэнне польскай мовы

У 1990-х гадах студэнты факультэтаў беларускай філалогіі і гісторыі, а таксама рускай філалогіі мелі магчымасць вывучаць польскую мову ў факультатыўных групах. Дзякуючы патрымцы Польскага інстытута ў Мінску, універсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Універсітэтам у Беластоку[5].

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў

ВНУ абвінавачваецца ў выключэнні студэнтаў з-за палітычных прычын. Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэту «Салідарнасць», Аркадзь Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў 2-х студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[6][7].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads