Бутрым Кезгайла

(XV ст.) сын Кезгайлы Валімонтавіча From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бутрым Кезгайла (у каталіцтве Ўладзіслаў; ? — да 1445) — літоўскі баярын.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Імя

Бодэрым (Bauderrim[3][4][5]) і Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[6], Rimboto[7]) — імёны германскага паходжаньня[8][9]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[10] або ад асновы -буд- (-бод-)[11] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[12]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[13]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[14] (тое ж, што і Рымбут).

Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Butrim[16] Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[17], Wladislaus alias Butrin (1445 год)[18], her Butrinco[16].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены (нявысьветленага паходжаньня). Меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і, магчыма, Таліята.

У 1437 годзе ўпамінаецца ў данацыі Яна Гаштольда як брат Міхайлы і Яна Кезгайлавічаў. Як сына ваяводы жамойцкага значыцца ў памянной кнізе брацтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве.

У 1445 годзе ўпамінаецца як нябожчык у мэмарыяльным запісе Алены Кезгайлавай у кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads