Ерэван
сталіца Арменіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерэван (арм.: Երևան) — горад у Арменіі, сталіца краіны. Размешчаны ў левабярэжнай (па рацэ Аракс) частцы Арарацкай раўніны і часткова на вулканічным плато, на вышыні над узроўнем мора ад 850 да 1300 м. Праз Ерэван працякае найбуйнейшая рака Арменіі Раздан.

Ерэван — найбуйнейшы горад Арменіі. Насельніцтва складае 1,2 млн чал. (2011). Важнейшы палітычны, культурны, навуковы і прамысловы цэнтр, а таксама галоўны транспартны вузел краіны. 2 аэрапорты: Эрэбуні і Звартноц. Метрапалітэн.
Remove ads
Геаграфія

Ерэван знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Арарацкай раўніны, размешчанай у цэнтральнай частцы Армянскага нагор’я. Плато, на якім размешчаны Ерэван, з трох бакоў акаймавана горамі — на паўночным захадзе знаходзіцца гара Арагац, на поўначы — Канакерскае пласкагор’е, а на ўсходзе — Гегамскія горы. На поўдні Ерэванская катлавіна спускаецца ў даліну ракі Аракс, за якой узвышаецца масіў Вялікага і Малога Араратаў. Рэльеф Ерэвана адрозніваецца вялікай разнастайнасцю, ваганні вышынь у яго межах дасягаюць 400 метраў. Праз горад, у маляўнічай цясніне, працякае рака Раздан. Асаблівасці рэльефу, клімат, вывучэнне ружы вятроў на гэтым горным плато ляглі ў аснову першага генеральнага плана Ерэвана, створанага акадэмікам архітэктуры А. Таманянам у 1924 годзе. Паводле гэтага плана Ерэван быў задуманы як горад з радыяльна-кальцавой планіроўкай цэнтра, якая захоўвала кірункі магістраляў, што склаліся гістарычна, і значныя помнікі гісторыі і культуры. Усе наступныя генеральныя планы і праекты забудовы Ерэвана, галоўным чынам, працягвалі ідэі А. Таманяна[4].
Remove ads
Клімат
Ерэван размешчаны ў дзвюх ландшафтных зонах: паўпустынна-пустынная пераважае на вышыні 850—1000 м, сухая стэпавая — вышэй[5]. Штогадовая сярэдняя тэмпература паветра складае 11,8 °C, летам +25 °C, зімой −4-5 °C, абсалютны максімум +42 °C, абсалютны мінімум −31 °C. Штогадовае сонечнае ззянне дасягае ў сярэднім 2700 гадзін[5]. Перыяд без замаразкаў доўжыцца 213—224 дзён. Адносная вільготнасць паветра ад 44-45 % улетку да 70-80 % узімку[6].
Летні сезон доўжыцца больш за 4 месяцы з сухім і гарачым надвор’ем, сярэдняя тэмпература паветра ў жніўні 22-26 °C, найвышэйшая тэмпература роўная 41,4 °C. Вятры, якія дзьмуць улетку, становяцца мацнейшымі ў другой палове дня, дасягаючы часам 15-20 м/с. Зіма ўмерана халодная: пастаяннае снежнае покрыва ўтвараецца не кожны год. Сярэдняя тэмпература ў студзені −4-6 °C, найменшая тэмпература −31 °C. Вясна кароткая з няўстойлівым надвор’ем. Восені ўласцівае мяккае, сонечнае і зацішнае надвор’е. Сярэднегадавы аб’ём атмасферных ападкаў 250—370 мм. Максімум ападкаў выпадае ў маі[5].
Верхнія пласты глебы разнастайныя: ад шэра-карычневых да пераважных карычневых[5].
Remove ads
Гісторыя
Урарцкі цар Аргішці I у 782 да н. э. пабудаваў крэпасць Эрэбуні, з якой і паўстаў сучасны Ерэван (адсюль жа паходзіць і назва горада). Эканамічнае і палітычнае значэнне горада ўзрастае з сярэдзіны XIII ст., калі Ерэван становіцца важным вузлавым пунктам на шляхах з Арарацкай даліны ў Паўночнае Закаўказзе. З 1440 года Ерэван — адміністрацыйны цэнтр Усходняй Арменіі. З 1513 па 1735 год крэпасць і горад шмат разоў падвяргаліся спусташальным нашэсцям персаў і туркаў.

У 1604 годзе Ерэван захоплены войскамі іранскага шаха Абаса I; армянскае насельніцтва сагнана ў Іран, але неўзабаве горад быў адноўлены і стаў цэнтрам Ерэванскага ханства. У XVII ст. у Ерэване назіраецца некаторы эканамічны ўздым. Ерэван становіцца буйным цэнтрам гандлю і рамяства. У часе руска-іранскай вайны 1826-28 гадоў Ерэван быў узяты рускімі войскамі (1 кастрычніка 1827) і ў складзе Усходняй Арменіі па Туркманчайскім дагаворы 1828 года далучаны да Расійскай імперыі. У 1828-40 гадах — Ерэван — цэнтр Армянскай вобласці, затым — павятовы горад, з 1849 года — цэнтр Эрыванскай губерні. Злучаны чыгункай праз Александропаль (цяпер Гюмры) з Тбілісі ў 1902 годзе, а ў 1908 годзе з Джульфай.
У маі 1918 года Ерэван становіцца сталіцай Рэспублікі Арменія. У пачатку снежня 1920 года Ерэван быў захоплены Чырвонай Арміяй; 18 лютага 1921 года ў выніку агульнанацыянальнага паўстання Савецкая ўлада была звергнута, аднак 2 красавіка РСЧА ізноў захапіла Ерэван, на 70 гадоў усталявалася Савецкая ўлада.
З пачатку 1988 года ў Ерэване на плошчы каля Опернага тэатра пачаліся масавыя мітынгі карабахскага руху, якія перараслі ў рух за незалежнасць Арменіі.
Эканоміка
Насельніцтва
Remove ads
Транспарт
Адукацыя і навука
- Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі
- Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатура Абавяна
- Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
- Ерэванская дзяржаўная кансерваторыя імя Камітаса
- Ерэванская міжнародная школа QSI
- Ерэванскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя В. Я. Брусава
- Ерэванскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя Мхітара Герацы
- Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Ерэванскі навукова-даследчыцкі інстытут матэматычных машын
- Ерэванскі ўніверсітэт Айбусак
- Ерэванскі фізічны інстытут
- Міжнародны ўніверсітэт «Еўразія»
- Нацыянальны політэхнічны ўніверсітэт Арменіі
- Французскі ўніверсітэт у Арменіі
- Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»
- Школа Айб
Remove ads
Тэатры
Музеі
Славутасці
Гарады-пабрацімы
V раён Будапешта[d], Венгрыя
Ісфахан, Іран (1995)
Адэса, Украіна (29 лістапада 1995)[11]
Аман, Іарданія (2014)
Антананарыву, Мадагаскар (1981)
Астана, Казахстан (15 красавіка 2024)
Афіны, Грэцыя (1993)
Бейрут, Ліван (1997)
Браціслава, Славакія (28 красавіка 2000)[12][13]
Буэнас-Айрэс, Аргенціна (2000)
Валгаград, Расія (9 кастрычніка 2015)[14][15]
Венецыя, Італія (2011)
Дамаск, Сірыя (1997)
Дэлі, Індыя (2008)
Калінінград, Расія (лістапад 2009)[16]
Карара, Італія (1965)
Кембрыдж, ЗША (1987)
Краснадар, Расія (10 кастрычніка 2014)[17]
Кіеў, Украіна (14 верасня 1995)[18][19]
Кішынёў, Малдова (2005)
Лос-Анджэлес, ЗША (2007)
Ліён, Францыя (1993)
Манрэаль, Канада (1998)
Марсель, Францыя (1992)
Масква, Расія (1995)
Мінск, Беларусь (чэрвень 2002)[20]
Новасібірск, Расія (2014)
Нью-Дэлі, Індыя
Ніца, Францыя (2007)
Падгорыца, Чарнагорыя (1974)
Растоў-на-Доне, Расія
Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія (люты 2007)
Рыга, Латвія (2013)
Сан-Паўлу, Бразілія (8 мая 2002)[21][22]
Санкт-Пецярбург, Расія (19 чэрвеня 1997)[23]
Сафія, Балгарыя (2008)
Стаўрапаль, Расія (2013)[24]
Талін, Эстонія (2015)
Тбілісі, Грузія (4 чэрвеня 1996)[14][25]
Тэгеран, Іран (2023)
Фларэнцыя, Італія
Ханты-Мансійск, Расія (2014)
Шанхай, Кітай (2009)
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Артур Абрахам, армянскі баксёр
- Тацевік Нарайраўна Аганесян, савецкая армянская спявачка
- Сусанна Бабкенаўна Аматуні, савецкі армянскі музыкаўнаўца
- Афелія Карапетаўна Амбарцумян, армянская спявачка
- Лявон Аранян, армянскі шахматыст
- Ара Арменавіч Аруцюнян, армянскі архітэктар
- Арно Аруцюнавіч Бабаджанян, армянскі кампазітар
- Вардуі Варданян, армянская эстрадная спявачка
- Марыя Сцяпанаўна Гамбаран, савецкая піяністка
- Армен Барысавіч Джыгарханян, акцёр тэатра і кіно
- Асмік Аруцюнаўна Папян, армянская оперная спявачка
- Аруцюн Памбукчан, армянскі спявак
- Тамара Антонаўна Перасадзька (нар. 1922) — беларускі архітэктар
- Іван Паўлавіч Тарасюк (1902—1939) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[26].
- Артур Артаваздавіч Тарханян, армянскі архітэктар
- Мішэль Тэр-Закаран, французскі футбольны трэнер
- Рубен Варданян — мільярдэр і прадпрымальнік, экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads