АКМ

From Wikipedia, the free encyclopedia

АКМ
Remove ads

7,62-мм Аўтамат Калашнікава мадэрнізаваны (АКМ, Індэкс ГРАУ 6П1) аўтамат, прыняты на ўзбраеньне ў 1959  годзе замест аўтамата АК-47 і ёсьць яго далейшым разьвіцьцём.

Хуткія факты АКМ, Тып ...
Remove ads

Адрозьненьні ад АК

Thumb
Дульны кампэнсатар АКМ
Thumb
Багнет-нож 6Х3 да АКМ, зь пілою на абуху.

Асноўныя адрозьненьні АКМ ад папярэдніка:

  • павялічаная прыцэльная адлегласьць стральбы (з 800 м да 1000 м);
  • новая штампованая рульная скрынка, што дазволіла зьменшыць масу аўтамата;
  • прыўзьняты ўверх прыклад, што наблізіла кропку ўпору да лініі стральбы;
  • дададзены запавольнік спрацоўваньня цыгнеля, што дазваляе засаўной раме стабілізавацца ў скрайнім пярэднім становішчы перад чарговым стрэлам для павышэньня ўстойлівасьці аўтамата й павелічэньні кучнасьці бою;
  • павышаная ўстойлівасьць ў гарызантальнай плоскасьці за кошт пераносу пункту ўдару засаўной рамы ў пярэднім становішчы з правага боку на левы[3].
  • усаляваны дульны кампэнсатар, які павялічыў дакладнасьць стральбы зь няўстойлівых становішчаў (на хаду, стоячы, з калена). Замест яго на разьбу могуць ўсталёўвацца ПБС або насадка для стральбы пустастрэльнымі набоямі;
  • уведзены кароткі зьёмны багнет-нож (клінок даўжынёю 150 мм), што меў хутчэй гаспадарча-бытавое, чым баявое прызначэньне. Замест другога ляза ён атрымаў пілку, а ў спалучэньні з похвамі ператвараўся ў нажніцы для пераразаньня дротавыя загародак[1].
Remove ads

Варыянты

  • АКМС (Азначнік ГРАК — 6П4) — варыянт АКМ са згортваюшчымся ўніз пад цаўё мэталічным прыкладам (прыняты на ўзбраеньне загадам міністра абароны СССР №232 ад 7 верасьня 1962 р.). Сыстэма мацаваньня прыкладу была зьмененая ў параўнаньні з АКС. Прыклад прыпадняты для набліжэньня кропкі ўпору да лініі стральбы. Мадыфікацыя распрацаваная адмыслова для дэсантнікаў.
  • АКМЛ (6П1Л) — варыянт АКМ, на якім усталёўвалася бакавое мацаваньне тыпу «ластаўчыная сустава» для ўсталёўкі начнога прыцэла НСП-3 і шчылінападобны полымятушыльнік замест штатнага кампэнсатара (полымятушыльнік распрацаваны адмыслова для комплексу «Л» і адрозьніваецца ад полымятушыльнікаў СВД і КК/ККМ; ён быў патрэбны, каб засьцерагаць начны прыцэл ад засьвятленьня выбліскам ад стрэлу). Маса стралковага комплексу АКМЛ з прыцэлам і без набояў — 6,26 кг. Таксама мелася мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСЛ.
    • АКМН (6П1Н) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСП-3А. Мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСН.
    • АКМН-1 (6П1Н-1) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСПУ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.
    • АКМН-2 (6П1Н-2) — варыянт з начным прыцэлам НСПУМ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.
Remove ads

Характарыстыкі

Адлегласьці прамога стрэлу з АКМ:

  • па грудной постаці — 350 м,
  • па бягучай постаці — 525 м.

Засяроджаны агонь вядзецца на адлегласьці:

  • па наземным цэлям — до 800 м,
  • па паветраным цэлям — до 500 м.

Баявая хуткастрэльнасьць складае:

  • пры стральбе адзінкавымі — до 40 стрэлаў у хвіліну,
  • пры стральбе чэргамі — до 100 стрэлаў у хвіліну.

Куля захоўвае сваё забойнае дзеяньне на адлегласьці да 1500 м. Дульная энэрґія кулі — 2030 Дж (207 Кіляграм-сіла-мэтар)[1].

Патрабаваньні нармалёвага бою для АКМ:[1]

  • усе чатыры прабоіны зьмяшчаюцца ў круг дыямэтрам 15 см;
  • сярэдняя кропка трапленьня адхіляецца ад кантрольнае кропкі ня больш чым на 5 см у любым кірунку.

Праверка бою ажыцьцяўляецца стральбою адзінкавымі па праверачнай мішэні альбо чорнаму прамакутніку вышынёю 35 см і шырынёю 25 см, умацаванага на белай тарчы вышынёю 1 м і шырынёю 0,5 м. Адлегласьць стральбы — 100 м, становішча — лежачы з упору, без багнет-нажа, набоі — са звычайнаю куляй, прыцэл — 3.

Больш інфармацыі Паказчыкі сумарнага расьсейваньня куляў са сталёвым сардэчнікам пры стральбе кароткімі чэргамі з прыведзенага да нармалёвага бою АКМ:, Адлегласьць стральбы, м ...

Дзе сумарнае адхіленьне — палова шырыні цэнтральнае паласы расьсейваньня, якая ўмяшчае 50% усіх трапленьняў, а сэрдавіная палоса — палоса расьсейваньня, якая зьмяшчае ў сабе 70 % трапленьняў.[4] Сумарнае адхіленьне ўключае ў сябе адхіленьні куляў й сярэдніх кропак трапленьня[1].

Дзякуючы ўжытым паляпшэньням зьменшылася расьсейваньне па вышыні трапленьняў адносна АК. Напрыклад, сумарныя адхіленьні на адлегласьці 800 м (вэртыкальнае й па шырыні):

Для параўнаньня:

  • РКК — 68 і 67 см
  • РКД — 46 і 43 см[6]
  • СКС — 38 і 29 см[7]
Больш інфармацыі Зброя, Боепрыпас ...
Remove ads

Будова

Thumb
Румынскі жаўнер разьбірае для чысткі свой PM md. 65 (ліцэнзійная копія АКМС)

АКМ складаецца з такіх аснаўных часткаў і мэханізмаў:

  • руля з рульнаю скрынкаю, прыцэльным прыстасаваньнем і прыкладам;
  • кампэнсатар (у мадэлях з 60-х рокаў)[9];
  • вечка рульнае скрынкі;
  • засаўная рама з ґазавым поршням;
  • засаўка;
  • зваротны мэханізм;
  • ґазавая трубка з рульнаю накладкаю;
  • ударна-спускавы мэханізм;
  • цаўё;
  • набойнік;
  • багнет-нож.

У камплект АКМ ўваходзяць: прыналежнасьць (шомпал, праціркі, ёршык, зашрубка, выбівачка, шпілька, пянал і масьлянка), дзяга й торба для пераносу набойнікаў. У камплект АКМС дадаткова ўваходзіць чахол для аўтамата з кішэньню для набойніка.

Прыцэльныя прыстасаваньні

Прыцэльнае прыстасаваньне АКМ складаецца з крупкі й прыцэлу, які складаецца з калодкі прыцэлу, плястынчастае пружыны, прыцэльнае ліштвы й хамуціка. На прыцэльнай ліштве нанесеная шкала зь дзяленьнямі ад 1 да 10 (далёкасьць стральбы ў сотнях мэтраў) і букваю «П» (сталая ўсталёўка прыцэла, адпаведная прыцэлу 3).

Да аўтаматаў пазьнейшых выпусках дадаецца прыстасаваньне для стральбы ўночы (самасьвятлівая насадка), што складаецца з адкіднога цэліка з шырокім праёмам (усталёўваецца на прыцэльнай ліштве) і шырокай крупкі (апранаецца на крупку зброі зьверху), на якія нанесеныя кропкі, якія сьвецяцца. Дадзенае прыстасаваньне не аддзяляецца падчас эксплюатацыі — пры стральбе ўдзень крупка і цэлік адкідаюцца ўніз, не замінаючы карыстацца стандартнымі прыцэльнымі прыстасаваньнямі.

Remove ads

Прынцып дзеяньня аўтаматыкі

Праца аўтаматыкі АКМ заснаваная на выкарыстаньні энэрґіі парахавых ґазаў, што адводзяцца з канала рулі. Пры стрэле частка парахавых ґазаў, што выштурхваюць кулю, накіроўваецца праз адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, цісьне на пярэднюю сьценку ґазавага поршня, адкідваючы поршань і засаўную раму з засаўкаю ў задняе становішча. Засаўка адчыняе канал рулі, ціск парахавых газаў выцягвае з патроньніка набойніцу й выкідвае яе вонкі. Засаўная рама сьціскае зваротную спружыну і ставіць цынгель на напяцьцё аўтаспуску.

Пад дзеяньнем зваротнага мэханізму засаўная рама з засаўкаю вяртаюцца ў пярэдняе становішча. Засаўка дасылае новы набой у патроньнік і зачыняе канал рулі. Засаўная рама выводзіць шаптала аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля.

Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца паваротам направа і, як вынік, заходам яго баявых выступаў за баявыя ўпоры рульнае скрынкі.

Remove ads

Разборка й зборка

Парадак няпоўнае разборкі

Няпоўная разборка азтамата праводзіцца для чысткі, змазкі й агляду ў такім парадку:

  1. Адлучыць набойнік.
  2. Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця.
  3. Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада.
  4. Адлучыць шомпал.
  5. Адлучыць вечку рульнае скрынкі.
  6. Адлучыць зваротны мэханізм.
  7. Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі.
  8. Адлучыць засаўку ад засаўное рамы.
  9. Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.

Парадак зброкі пасьля непоўнае разборкі

  1. Далучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю да рулі.
  2. Далучыць засаўку да засаўное рамы.
  3. Далучыць засаўную раму з засаўкаю да рульнае скрынкі.
  4. Далучыць зваротны мэханізм.
  5. Далучыць вечку рульнае скрынкі.
  6. Спусьціць цынгель з баявога напяцьця й паставіць на засьцерагальнік: націснуць на спускавы гачок і падняць перамыкач уверх да адмовы.
  7. Далучыць шомпал.
  8. Укласьці пянал у гняздо прыклада.
  9. Далучыць набойнік да аўтамата.

Поўная разборка

Поўная разборка ладзіцца для чысткі пры моцным забруджваньні, пасьля знаходжаньня аўтамата пад дажджом ці ў сьнезе, пры пераходзе на новую змазку або рамонце ў такім парадку:

  1. Няпоўная разборка;
  2. Разабраць набойнік;
  3. Разабраць зваротны мэханізм;
  4. Разабраць засаўку;
  5. Разабраць ударна-спускавы мэханізм;
  6. Адлучыць цаўё.

Зборка пасьля поўнае разборкі ажыцьцяўляецца ў адваротным парадку.

Улетку (пры тэмпэратуры вышэй за +5 °C) неабходна выкарыстоўваць стральбовую змазку й РЧР (раствор чысткі рулей), а ўзімку (ад +5 °C да — 50 °C) — вадкую стральбовую змазку (для змазкі й ачысткі ад нагару), старанна выдаліўшы (прамыўшы ўсе мэталічныя часткі ў вадкай стральбовай змазцы й абцёршы іх чыстым рызьзём) перад гэтым летнюю змазку. Для захоўваньня на складзе на працягу доўгага часу аўтамат змазваецца вадкаю стральбоваю змазкаю, загортваецца ў адзін пласт інгібітованае, а потым у адзін пласт парафінаванае паперы.

Remove ads

Краіны-эксплюатанты

Thumb
АКМ у Польшчы, 15 жніўня 2006 року
Thumb
Жаўнеры УС Эгіпту на вучэньнях з аўтаматамі Misr мясцовае вытворчасьці
Thumb
АКМС з трэніравальнаю лязэрнаю сыстэмаю ў руках польскага жаўнера
Thumb
Ґеаґрафія распаўсюджваньня АКМ ці яго мадыфікацыяў
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads