Галімонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галімонт (Галімунт, Калмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гольмант (Гольмунт)[a].

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гайламунд, Гайлмунд, Гельмунд або Гальманд (Gailamunds, Geilmundus[1], Gelmund[2][3], Galmund[4][5], Galmand[6], Galmind[7]) і Монтыгель (Montigel[8]) — імёны германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Гельвіх, Відзігайла, Інгела; германскія імёны Geilwich, Widigail, Ingeila) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[10], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[11] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[12]. Такім парадкам, імя Галімонт азначае «жвавая гарлівасьць» (тое ж, што і імя Монтгайла)[13].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[14] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгоимонтъ[b] (1440—1492 гады)[18]; Берестяне: <…> Кголимонътовичу 7 копъ з мыта (17 сакавіка 1488 году)[19]; Станислав Колимонтович (10 ліпеня 1492 году)[20]; земяне Берестеискии Кголимонты (каля 1516 году)[21]; земяне Каменецкии Кголимонъты (17 ліпеня 1516 году)[22]; бояръ господарьскихъ на Михна а на Станислава а на Петра Кголимонтовъ (каля 1518 году)[23]; Петръ Кголимонтовичъ[24], Станиславъ Кголимонтъ конь. Михъно Кголимонътович конь. Яновая Кголимонътовая конь… Сестра Кголимонтова Петрухна[25] (1528 год); за служебником своим Валенътиномъ Михновичом Кголимонтовичом (5 ліпеня 1530 году)[26]; Лаврин Колмонтович (1537 год)[27]; записую Валянътому Кголимонъту з двора моего Чорнавчычъ (2 чэрвеня 1537 году)[28]; Томко Петрович Кголимонтовича (30 ліпеня 1545 году)[29]; Богданъ Кголимонтъ (3 жніўня 1546 году)[30]; земенинъ нашъ повету Троцкого Томъко Кголимонтъ (20 жніўня 1563 году)[31]; Юрыи Кголимонтъ (1565 год)[32]; земяне повету Троцкого Миколай Анъдреевичъ а Кгабрыялъ Кголъмонтъ (29 жніўня 1565 году)[33]; Кгабриялъ Кголимонтъ Петровичъ… Томашъ Кголимонтъ[34], Янъ Кголимонть… Валентый Кголимонтъ[35], Янъ Кголимонтъ Петровичъ… отъ отца своего Петра Кголимовта[36], Матысъ Юрьевичъ Кголимонтъ… отъ отца своего Юрья Кголимонта[37] (1567 год); іеродьяконъ отецъ Макарій Кголимонтъ (4 студзеня 1609 году)[38]; Ian Gołmont (18 чэрвеня 1628 году)[39]; Daniel Golimunt (8 лістапада 1632 году)[40]; Macari Golimunt (1636 год)[41]; Jan Golmont, wileńskiego, oszmiańskiego, Lidzkiego y upitskiego Powiatów ziemianin ymieniem swym y braci swej Golmontow podpisałem (20 кастрычніка 1655 году)[42]; Ur. Jerzemu Golmontowi… urząd horodniczego witebskiego (5 лістапада 1661 году)[43]; Jan Golmont (1667 год)[44]; od jmci pana Albrychta Golmonta podczaszego Lidzkiego (3 сьнежня 1668 году)[45]; Michał Golmontowicz (1798 год)[46]; Elżbieta Gollmont[47], Bartłomiej Golmontt[48] (1804 год); Marcin Golmuntt (1811 год)[49].

Remove ads

Носьбіты

Галімонты або Галімунты (Golimunt[51]) гербу Сьлепаўрон і Гольманты гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага і Лідзкага паветаў[52]. З XVI ст. прыдомкам Галімонт або Галімунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Цехніцкіх гербу Пакора[53].

Галіманты-Палякоўскія — літоўскі шляхецкі род[54].

Галімунтовічы (Golimuntowicz) гербу Пакора[55] — літоўскі шляхецкі род[56].

Галімант (Golimont) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[57].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гальмонтаўшчызна ў Менскім ваяводзтве[58].

На гістарычнай Смаленшчыне адзначаецца прозьвішча Галімонт[59].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гольманты, на гістарычнай Лідчыне — Гольманцішкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант
  2. Магчыма, бытавалі старажытныя германскія імёны Gaimund[16] і *Goimundus[17]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads