Карыбут
(1350—1404) князь наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карыбу́т Альге́рдавіч (у праваслаўі Дзьмітры; каля 1358 — па 1404) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Ад нашчадкаў Карыбута паходзяць роды Збараскіх, Карыбут-Вішнявецкіх, Карыбут-Варанецкіх, Порыцкіх.
Remove ads
Імя
Карыбода або Карыбут (Karibaudis, Korybut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[6] або ад гоцкага[7] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[5], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[10]). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[11].
Германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) сьцьвердзіў этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук — ад германскага імя Hariboth (Harboth)[4], якое таксама фіксуецца ў форме Cariobaud (Cario-baud)[12][13][14]. Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год)[15].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Cariebut (31 кастрычніка 1382 году[16])[17]; Caribut (31 кастрычніка 1382 году[18])[19]; Coribut (14 жніўня 1385 году)[20]; Се язъ великии князь Дмитрии Олгирдовичь[21][22]; Nos Demetrius, alias Korybuth, dux Litwanie, dominus et heres de Nowogrodek (23 кастрычніка 1386 году)[23]; Coributh Nowogrodensi (20 лютага 1387 году)[24]; Corybutho Novogrodensi[25], Coriboto Nouogrodensi[26] (17 лютага 1387 году); Coributo Novogrodensi (22 лютага 1387 году)[27]; Karibut (1387 год); Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Новгородьскии и Северскии[21] (26 красавіка 1388 году)[28]; Мы Дмитрии инемъ именемъ Корибутъ князь Литовскии[21] (18 траўня 1388 году)[29], Karobud (10 жніўня 1388 году[30])[31]; Мы, княз Дмитрий Олгердович[32] (16 сьнежня 1388 году)[33]; зять мой князь Корибутъ[21] (1393 год)[34]; Koributh (Ян Длугаш)[35]; Korbut (Хроніка Быхаўца)[36]; Корибут… Корибут Олгердович (Хроніка літоўская і жамойцкая)[37].
Remove ads
Біяграфія

Трэці сын вялікага князя літоўскага Альгерда і яго другой жонкі, цьвярской князёўны Ўльляны. Упершыню ўпамінаецца ў 1382 годзе, калі разам з братамі Ягайлам, Скіргайлам ды іншымі падпісаў на рацэ Дубісе ўмову з крыжакамі[38].
У 1386 годзе ў Луцку прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, прытым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам Наваградку. Ахвяраваў Лаўрышаўскаму манастыру вёску і возера Морына, у прыпісцы на першым аркушы Лаўрышаўскага эвангельля называецца вялікім князем. У 1390 годзе дапамог Ягайлу пры аблозе Горадні, за гэта атрымаў у дзяржаньне Ліду. Адмовіўся прысягаць Вітаўту як вялікаму князю літоўскаму, у 1392 годзе разьбіты яго войскам каля Дакудава, зачыніўся ў Наваградку, па штурме якога трапіў у палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесьця, разанскага князя Алега Іванавіча, але страціў Наваградзкае княства. Неўзабаве замірыўся зь Вітаўтам, браў удзел у яго выправах. Апошні раз упамінаецца ў 1404 годзе як удзельнік выправы на Смаленск.
Ажаніўся з Настасьсяй, дачкой разанскага князя Алега Іванавіча, у шлюбе меў дзяцей:
- Іван (? — па 1431)
- Жыгімонт (? — 1435)
- Хведар (? — па 1440)
- Настасься, м. — ад да 1400 Васіль ІІІ Цьвярскі (? — 1426)
- Алена (? — па 2 сакавіка 1449), да 16 студзеня 1407 году выйшла замуж за Ёгана ІІ Фэрэя (1375—1424), князя Тропава
- Марыя, м. — Фёдар Варатынскі (? — па 1455)
У гістарыяграфіі часта блытаюць Карыбута і яго брата Дзьмітрыя Альгердавіча. Некаторыя дасьледнікі лічаць Карыбута князем Ноўгараду Северскага (сучасная Ўкраіна)[39].
Remove ads
Мова і культура
Карыстаўся пячацьцю з гербам Пагоняй і рускім надпісам «ПЕЧЯТЬ КНЯЗЯ КОРИБУТА»[21].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads