Мантывід (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мантывід (Мунтвід, Мондвід, Монтвід, Манцівід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Відмунд, Відмунд або Відзімунт (Vidmund, Widmund[1][2], Widimunt[a]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6]. Такім парадкам, імя Монтвід азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Відзімонт)[7].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мондвід (Mondwid)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montwit (1387—1394 гады)[11]; Montiwid[b] або Монтивид[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Монтивитъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[12]; Монтовитъ (Сафійскі першы летапіс)[13]; чоловекъ, которыи в Поюрскои волости на имя Монътвид (12 сьнежня 1522 году)[14]; Янушъ Монтвидовичъ (1528 год)[15]; Можейко Монътвидовичъ (24 студзеня 1529 году)[16]; Конкоил Монтвидович… Конкгойло Монтвидович… Монтвид Наргелович (1537—1538 год)[17]; з Мондвидовского з дыму[18], Григорей Монтвидовичъ… Михайло Монтвидъ[19] (1567 год); Stanisław Mondwid[20], Andrzej Montwid[21], Maciej Janowicz Mątwid[22], Jan Montwid[23] (1621 год); Wladyslam Montwіd na Dorоѕtаiach (1 чэрвеня 1636 году)[24]; Kazimierzowi Montwidowi ziemianinowi (20 лістапада 1673 году)[25]; Laurentij et Helena Montwidow (1709 год)[26]; przedemna Antonim Montwidem Białozorem (2 жніўня 1775 году)[27]; Wawrzyniec Mondwid (21 жніўня 1780 году)[28]; Ignacy Montwid, pisarz Maydebury Krzyczewskiey (22 чэрвеня і 22 ліпеня 1759 году)[29]; Alexander Montwid Wiażewicz Podkoniuszy WXLtt (4 кастрычніка 1765 году)[30]; Parafia ponedelska… Muntwidy (1784 год)[31].

Remove ads

Носьбіты

Мантывіды гербаў Вянява і Ляліва — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[36]. Прыдомкам Мондвід або Монтвід (Монвід) карысталіся літоўскія шляхецкія роды Вязевічаў і Ірыковічаў[37][38].

Монтвід-Белазор (Montwid-Bialozor) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[39].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Widimuntheim

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads