Рамейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рамейка (Румейка, Роміка, Рамыка, Ромік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Роміка або Руміка, пазьней Румэка, Ромэйк або Ромке (Hromiko, Hrumiko[1], Rümecke[2], Romeick[3], Romke[4], Ruhmke[5], Romich[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[8], германскага hruom 'слава, славутасьць'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rumko (Rumek)[10].
У Прусіі адзначалася імя Romike / Romicke (1261 і 1263 гады)[11][12]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Rumeyko[13] і Romeike (Romeyke)[14][15][16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rege und Romeke (1299 год)[17]; Romeyke (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[18]; des marschalks leitczman Roymeyke (15 чэрвеня 1409 году)[19]; Jaginth cum germano Romeikowicz (6 сьнежня 1410 году)[20]; панъ Ромейко (17 кастрычніка 1437 году)[21]; у во Рши. Митъку Ромеиковичу, ршанину, землица на Рши пустая… Митъку Ромеиковичу три чоловеки[22], Онъдрушку Ромеиковичу две семъи… Ондрушку Ромеиковичу две семи[23], Ромеиково Боборютевича местъцо, сельцо, Яцку Чортовичу, занюж самъ Ромеико збеглъ[24] (1440—1492 гады); люди: Медокинъ, Дирметъ, Ромейко Круповичи, Радуньское волости (1444 год)[25]; у Клецку. Ромеиково, Борютевич место (9 лістапада 1449 году)[26]; бояромъ витебъскимъ… Рамеиковичомъ (1480 год)[27]; а Нацко Ромеикович (1486 год)[28]; hominibus… Romyk (15 жніўня 1489 году)[29]; homines… Lvborth Romeykovicz (27 сакавіка 1507 году)[30]; в Новгородскомъ повете… земль пустовских… Ромеиковщину… Ядиминовщину, а Ядовкговщину и Сомиловщину, а Явилтовщину (14 чэрвеня 1514 году)[31]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Ромеика Мацковича (26 студзеня 1516 году)[32]; в людеи наших городеньских на имя в Яна Ромеиковича а Богдана Любеиковича землю их Любеиковщину (28 ліпеня 1525 году)[33]; Пашко Ромеиковичъ самъ. Михалко Ромеикович сам… Дашко Ромеикович[34], Ромеико Яновичъ[35], Ромеико Юновичъ[36], Михно Ромеиковичъ[37] (1528 год); Богушъ Ромеиковичъ, намесникъ смоллянъскии (5 лютага 1539 году)[38]; на боярына господаръского повету Витебъкого Богуша Митинича Ромеиковича (11 траўня 1539 году)[39]; Вирбут Ромеикович (1 ліпеня 1542 году)[40]; siolo Rumieiki… siolo Rumieyki… siola Rumieykow (1558 год)[41]; Rumiejko… Romiejko (1565 год)[42]; Ромеиков Петра а Мацка (каля 1566 году)[43]; Rumeyki… Rumieyki… Romieyki (1744 год)[44]; Jan Romiko (1769 год)[45]; wioska Rumeyki[46], Parafia Juchnowiec… Rumeyki… do wioski Rumeyki[47] (1784 год); Tadeusz Romyko… Klemens Romyko (9 лютага 1785 году)[48]; Anna Rumejko (1802 год)[49]; Romejko Anastazija (10 траўня 1906 году)[50].
Remove ads
Носьбіты
- Міцька Рамейкавіч — літоўскі баярын з Воршы, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Андрушка Рамейкавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Пашка, Міхалка і Дашка Рамейкавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Рамейка Янавіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рамейка Юнавіч — бірштанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Міхна Рамейкавіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рамейка Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[51]
- Пётар і Мацька Рамейкі — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца каля 1566 году
Рамэйкі (Romejko) — прыгонныя зь вёсак Стаскелаў, Скарпоўцаў, Рамэйкаў, ваколіцаў Сьвянцянаў і Старых Трокаў, фальварку Панямуньня (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[52].
Рамейкі — літоўскі шляхецкі род[53].
Друцкія-Саколінскія-Гуркі-Рамейкі — літоўскі княскі род[54].
Рамэйковічы (Romejkowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віцебскага ваяводзтва[55].
Рамэйка (Romejko) і Румейка (Rumiejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[56].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Рамейкішкі. Назву Рамейкі маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне і Наваградчыне, назву Рамэйкі — на гістарычных Ашмяншчыне і Гарадзеншчыне, а таксама ў ваколіцах Уладзімерцу (упамінаецца ў 1609 годзе)[57].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads