From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Беларусі па футболе U-21 (таксама Маладзёжная зборная Беларусі па футболе, Моладзевая зборная Беларусі па футболе, Зборная Беларусі па футболе да 21 года) — футбольная зборная, якая складаецца з ігракоў, узрост якіх на момант пачатку двухгадовага адборачнага цыклу да моладзевага чэмпіянату Еўропы не больш за 21 год.
Беларусь U-21 | |||
---|---|---|---|
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Беларуская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | Сяргей Яромка | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Міхаіл Афанасьеў (46) | ||
Найлепшы бамбардзір | Міхаіл Афанасьеў (11) | ||
Хатні стадыён | «Трактар», Мінск | ||
Код ФІФА | BLR | ||
|
|||
Першая гульня | |||
Малдова 0:1 Беларусь (Кішынёў, Малдова; 30 жніўня 1992) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Беларусь 10:0 Гібралтар (Жодзіна, Беларусь; 8 чэрвеня 2019) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Расія 7:0 Беларусь (Масква, Расія; 31 мая 2017) |
|||
Чэмпіянат Еўропы да 21 года | |||
Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 2004) | ||
Найлепшы вынік | 3 месца (2009) |
У адрозненне ад нацыянальнай зборнай, якая ніколі не прабівалася на чэмпіянаты свету і Еўропы, моладзевая зборная тройчы (2004, 2009 і 2011) прымала ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы. У 2011 пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева зборная заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы і заваявала пуцёўкі на Алімпійскія гульні 2012 (дзе выступала пад сцягам алімпійскай зборнай).
Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у таварыскіх матчах супраць Мальты (5 і 8 чэрвеня 2024)[1].
Статыстыка прыведзена станам на 4 чэрвеня 2024 года.
|
Наступныя ігракі, 2002 года нараджэння і маладзей, выклікаліся ў моладзевую зборную раней.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.