Румынскія паветраныя перавозкі

авіяпрадпрыемства Румыніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Румынскія паветраныя перавозкі
Remove ads

«Румынскія паветраныя перавозкі» (рум. Transporturile Aeriene Române) — дзяржаўнае авіяпрадпрыемства Румыніі, заснаванае ў верасьні 1954 году.

Хуткія факты Заснаваная, Выкарыстоўваныя базы ...

На 2025 год «РумПП» абслугоўвалі звыш 50 уласных і супольных кірункаў палётаў. Налічвалася 14 самалётаў. Прадпрыемствам кіравала Міністэрства транспарту Румыніі. Ад 1993 году былі сябрам Міжнароднага аб'яднаньня паветранага транспарту (Канада). Ад 2010 году былі сябрам «Нябеснай дружыны» авіяперавозчыкаў, што давала паяжджанам доступ да большай колькасьці і частасьці палётаў за кошт стыковак між імі[5].

Remove ads

Паветраны флёт

На 2025 год «Румынскія паветраныя перавозкі» налічвалі 14 самалётаў, у тым ліку 8 амэрыканскіх рэактыўных «Боінгаў 737» і 6 францускіх турбавінтавых «АТРаў 72»[6].

Больш інфармацыі Самалёт, Колькасьць ...
Remove ads

Кірункі палётаў і касы

Thumb
«Боінг 737-700» у Франкфурце-на-Майне (2017 год)

На 2025 год «Румынскія паветраныя перавозкі» ажыцьцяўлялі палёты ў 75 лётнішчаў у 27 краінах:

У Румыніі працавалі 4 білетныя касы ў Бухарэсьце, Атапене пры Бухарэсцкім лётнішчы імя Анры Каандэ, Клуж-Напоцы і Плаешце[7]. За мяжой квіткі на палёты прадавалі ў 18 гарадах 16 краінаў:

Remove ads

Уласьнікі

Thumb
«АТР 72-500» у Мюнхэне (2013 год)

На 2025 год уласьнікамі «Румынскіх паветраных перавозак» былі:

  • Міністэрства транспарту Румыніі — 97,3 %;
  • «Аэрапорты Бухарэста» — 1,4 %;
  • «Румынская ўправа абслугоўваньня паветранага руху» («РУАПР») — 1,2 %;
  • фінансава-інвэстыцыйнае прадпрыемства «Мунтэнія» — 0,1 %[9].

Тэхнічны аддзел

На 2025 год тэхнічны аддзел «Румынскіх паветраных перавозак» меў ангар плошчай 0,6 га для адначаснага рамонту ад 3-х да 6 такіх самалётаў, як амэрыканскі рэактыўны «Боінг 737», францускіх рэактыўных «Аэробус А310» і «Аэробус А318», а таксама францускіх турбавінтавых «АТР 42» і «АТР 72». Улучаў 17 майстэрняў і лябараторыяў: пнэўматыкі, падлучэньня рухавіка, ратавальнага абсталяваньня, структурнай пачынкі, зваркі, фарбаваньня, авіёнікі, неразбуральнага выпрабаваньня, гідраўлікі, колаў і тармазоў, тлену, кампазытнай пачынкі, мэханічную майстэрню, нутранага абсталяваньня, накапляльнікаў, хімічнага аналізу, а таксама мэблевай абіўкі[10].

Remove ads

Супольнікі

На 2025 год «Румынскія паветраныя перавозкі» мелі 9 авіяперавозчыкаў у якасьці супольнікаў, што дазваляла загадзя набываць квіткі на іх 31 стыкавы палёт для працягу падарожжа. Сярод такіх перавозчыкаў два былі з Азіі з 4-ма стыкавымі палётамі, як то «Авіялініі Блізкага Ўсходу» (Лібан) і «Турэцкія авіялініі» (Стамбул), а рэшта з Эўропы — «Баўгарыя Эйр» (Сафія), «Каралеўскае лётніцкае таварыства» (Нідэрлянды), «Паветра Балтыі» (Латвія), «Паветра Сэрбіі» (Бялград), «Паветра Францыі» (Трамбле-ан-Франс), «Паветра Эўропы» (Гішпанія) і «Паветраны транспарт Італіі» (Рым)[11]. Таксама ад 2010 году «РумПП» былі сябрам «Нябеснай дружыны» авіяперавозчыкаў, якая прапаноўвала 13 600 штодзённых стыковачных палётаў у 1000 месцаў прызначэньня ў 160 краінах. Іншымі сябрамі дружыны былі яшчэ 17 авіяпрадпрыемстваў:

  • 8 з Азіі — «Віетнамскія авіялініі» (Ханой), «Гаруда Інданэзіі» (Тангеранг), «Карэйскія авіялініі» (Сэул), «Кітайскія Ўсходнія авіялініі» (Шанхай) і «Сямыньскія авіялініі» (Кітай), «Кітайскія авіялініі» (Тайвань), «Авіялініі Блізкага Ўсходу» (Лібан) і «Саўдыя» (Саўдаўская Арабія);
  • адно з Афрыкі — «Кенійскія авіялініі» (Найробі);
  • адно з Паўднёвай Амэрыкі — «Аргентынскія авіялініі» (Буэнас-Айрэс);
  • 2 з Паўночнай Амэрыкі — «Дэльта авіялініі» (ЗША) і «Авіялініі Мэксыкі» (Мэхіка);
  • 5 з Эўропы — «Дзева-Атлянтычныя авіялініі» (Ангельшчына), «Паветра Францыі», «Паветра Эўропы» (Гішпанія), «Каралеўскае лётніцкае таварыства» (Нідэрлянды) і «Скандынаўскія авіялініі» (Швэцыя)[12].
Remove ads

Мінуўшчына

18 верасьня 1954 году заснавалі дзяржаўнае прадпрыемства «Румынскія паветраныя перавозкі». Да 1964 году пачалі ажыцьцяўляць палёты ў большасьць краінаў Эўропы. У 1966 годзе зьдзейсьнілі першы палёт праз Атлянтычны акіян. У 1969 годзе ажыцьцявілі кругасьветны пералёт самалётам «Іл-18» за 80 гадзінаў на 47 000 км з Бухарэста празь 10 лётнішчаў у 8 краінах і назад: Дэлі (Індыя), Бангкок (Тайлянд), Токіё (Японія), Ганалулу і Лос-Анджэлес (ЗША), Мэхіка (Мэксыка), Новы Ёрк, Ляс-Пальмас (Гішпанія), Рым (Італія) і Стамбул (Турэччына)[13]. У 1969—1972 гадох ўзьвялі ангар тэхнічнага аддзелу плошчай 0,6 га для адначаснага рамонту ад 3-х да 6 самалётаў[10]. У 1974 годзе зьдзейсьнілі 1-ы палёт у Сыднэй праз Калькуту (Індыя), а таксама адкрылі рэгулярныя палёты ў Новы Ёрк і Пэкін (Кітай). Да 1980 году магчымасьці перавозак павялічылі 10-кратна, што дазваляла выконваць палёты ў 15 напрамках унутры Румыніі. У 1981 годзе ажыцьцявілі 1-ы беспасадкавы палёты на 10 000 км з Бухарэсту ў Бангкок[13].

Тэхнічны аддзел «РумПП» забясьпечваў поўнае абслугоўваньне і рамонт для такіх авіяперавозчыкаў, як «Дан Паветра» і «Манархічныя авіялініі» (Ангельшчына) ў 1984—1988 гадох, «Ляўда Паветра» (Аўстрыя) ў 1985—1987 гадох, «Раянэйр» (Ірляндыя) у 1986—1992 гадох, «Паветра Афрыкі» (Бераг Слановай Косьці) ў 1991—1995 гадох, «Аэраазія» (Пакістан) ў 1992—2000 гадох і «Паслугі выканаўчых авіялініяў» (Нігерыя) у 1999—2001 гадох. У ангары тэхнічнага аддзелу «Румынскіх паветраных перавозак» пачалі чыніць такія самалёты, як амэрыканскі рэактыўны «Боінг 737», францускія рэактыўныя «Аэробус А310» і «Аэробус А318», а таксама францускія турбавінтавыя «АТР 42» і «АТР 72»[10]. У 1990-я гады адчынілі новыя кірункі палётаў у Чыкага (ЗША), Калькуту, Мілян (Італія), Кішынёў (Малдова), Дэлі, Вэрону і Балёньню, Тэсалёнікі (Грэця), Мюнхэн і Штутгарт (Нямеччына)[13].

У 1999 годзе адчынілі Навучальны асяродак для падрыхтоўкі тэхнікаў пад амэрыканскія рэактыўныя самалёты «Боінг 737» і францускія турбавінтавыя самалёты «АТР 72»[14]. У 2003 годзе тэхнічны аддзел «РумПП» атрымаў пасьведчаньне міжнароднай рамонтнай стаянкі ад Фэдэральнай лётнай управы ЗША. У 2007 годзе атрымалі пасьведчаньне ад Эўрапейская служба лётнай бясьпекі (Нямеччына)[10]. 25 чэрвеня 2010 году «Румынскія паветраныя перавозкі» далучыліся да «Нябеснай дружыны» паветраных перавозчыкаў, што дазволіла пашырыць сетку кірункаў палётаў за кошт стыковак і павялічыць іх частасьць. Да 2025 году лік уласных і супольных кірункаў палётаў перавысіў 50[13].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads