Кейстут

вялікі князь літоўскі (1381—1382) From Wikipedia, the free encyclopedia

Кейстут
Remove ads

Кейстут Гедзімінавіч (1297 — 15 жніўня 1382) — вялікі князь літоўскі (1381 — 15 жніўня 1382), князь троцкі і гарадзенскі (1341—1345).

Хуткія факты Вялікі князь літоўскі, Папярэднік ...
Remove ads

Імя

Гаст або Гест, пазьней Кіст (Gast, Gestr[1], Gest[2][3], Keast[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кейстут паходзіць ад прагерманскага і праславянскага keist-, ад якога славянскае кисть, дыялектавае расейскае кистать 'неахайна рабіць штосьці', данскае keite 'левая рука', keitet 'ляўшун', таксама 'няспрытны, неахайны'; у мове ліцьвінаў, відаць, наадварот азначала 'спрытны, увішны'[7]. Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Кейстут тлумачылася як «спрытнюга» (fortelnik), што засьведчыла традыцыйнасьць разуменьня германскага паходжаньня гэтага імя[7].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: От князя от Кестутя и от князя от Либорта у Торунь к местычемъ (па 1341 годзе)[8][9]; Оже я князь Еоунутии, и Кистютии, и Любартъ[10] (1352 год)[11]; Nos Kynstutus dux. lythwanorum (14 жніўня 1358 году)[12]; Kenstutte (7 лістапада 1367 году[13], 29 верасьня 1379 году[14][15]); Се язъ князь великии Олгердъ со своимъ братомъ, со княземъ Кестутьемъ[10] (1372 год[16])[17]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[18]; filium Chestudi, ducis Lituanorum (29 верасьня 1377 году)[19]; rex Keynstuthe (27 лютага 1380 году)[20]; Kinstudti filius (14 чэрвеня 1384 году)[21]; Kinstudti filio (1 студзеня 1386 году)[22]; vnser vater herczog Kinstutt[23] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Kynstut[24], Kinstut[25], Kynstud[26], Kinstoud[27] (Хроніка Віганда); Keinstut (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[28]; Kyestuti, Kyerstruch[a] або Кестоутіи, Кестутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[29]; Kinstod (Хроніка Ёгана фон Посільге)[30]; Kynstodus (па 1409 годзе)[31]; Kinstot… Kynstotte… Kynstot (да 1416 году)[32]; Кейстутей[33] або Кестутій[34] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Кестутей[35] або Кестютей[36] (Сафійскі першы летапіс); пры великомъ князи Кестути (31 жніўня 1449 году)[37]; пры великом князи Кгестути (5 лютага 1494 году)[38]; Кестутей Гедимановичь[10][39] (Ніканаўскі летапіс); Кестут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[40].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Thumb
Кейстут. М. Барвіцкі, 1908 г.

Паводле Раўданскага рукапісу, Кейстут нарадзіўся ў 1297 г. і быў другім сынам Гедзіміна ад другой жонкі Вольгі Смаленскай. Малодшы брат Альгерда. У 1330-я гады, у час панаваньня бацькі быў князем у Троках. У склад ягонага княства ўваходзілі Горадня, Падляшша і частка Жамойці, якую яшчэ не захапілі крыжакі. Вёў пасьпяховае змаганьне з рыцарамі Тэўтонскага ордэна[41].

Па сьмерці Гедзіміна (зіма 1341 году) і старэйшага брата Манівіда (1342 год) Нарымонт, відаць, ня меў уладных амбіцыяў. Тым часам вонкавае становішча Вялікага Княства Літоўскім было складаным, Ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі найстарэйшымі пасьля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні ж сядзеў наймалодшы сын Гедзіміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады, з сваёй маці Леанідыяй (Еўнай). У 1345 годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут надумалі ўзяць ўладу. Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, па гэтым паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на дзьве паловы, Альгерд быў уладаром ва ўсходняй палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у заходняй палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У 1352 годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ й Берасьцейскую зямлю. Але потым, відаць, умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.

Thumb
Пячаць Кейстута, 1353 г.

Па сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў Ягайла, але Кейстут, відаць, як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змову выкрылі, Ягайлу арыштавалі і зьняволілі ў Полацку. Аднак празь нейкі час яго вызвалілі пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай улады Кейстута. Неўзабаве Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў Крэўскім замку. Пазьней Кейстута задушылі на загад Ягайлы[42][43].

Thumb
Пячаць Кейстута, 1379 г.

Пячацямі Кейстута з лацінскімі надпісамі змацоўваецца грамата да торунскіх купцоў, складзеная па 1341 годзе[8].

Remove ads

Нашчадкі

Ад 1-га шлюбу з рускай князёўнай

Ад 2-га шлюбу зь Бірутай

Мова і культура

У 1351 годзе, за часамі валадараньня Альгерда, Кейстут рушыў у Вугоршчыну ў выправу з вайсковымі аддзеламі з Трокаў, Горадні, Дарагічына і Берасьця. У час сустрэчы вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі ўчыніў зь ім мір, на знак замірэньня Кейстут загадаў зарэзаць быка і па забіцьці павярнуўся да свайго войска і пракрычаў «па-літоўску» (паводле вугорскай кронікі, lithwanice): «Рагаціна — розьні нашы. Госпад на ны!» (па-стараславянску «на ны» азначае «на нас»[c][44]), у запісе кронікі — «rogachina roznenachy gospanany», што перамовілі яго ліцьвіны (Lithwani). З тым, што гэтая прамова ёсьць узорам славянскай мовы, пагаджаецца большасьць дасьледнікаў: Аляксандар Мяжынскі, Аляксандар Брукнэр, Стывэн Крыстафэр Роўэл, Андраш Золтан(be) ды іншыя[45].

У лацінскім акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі Кейстутам, Патрыкеем і Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужываюцца трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[46]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[47].

Захаваліся зьвесткі пра пячаці тыпу «ПЕЧАТ» з выявай дзіды і крыжа (пазьней такія выявы сустракаюцца на пячацях Вітаўта). Гісторык і нумізмат Аляксей Ільін датуе іх сярэдзінай XIV ст. і залічвае да пячацяў Кейстута[48]. Таксама захавалася апісаньне пячаці Кейстута з умовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам (1366 год) з выявай ваяра зь мечам і тарчай, вакол выявы — рускі надпіс[49]:

СЕ ПЕЧАТЬ КИИСТУТИЯ

Паводле ўсіх сьпісаў першай рэдакцыі Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх, Кейстут з нагоды скаргі на дзеяньні Ягайлы сказаў наступныя словы свайму сыну Вітаўту: «Бог нас асьцярог». Гісторык Алег Ліцкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Тэадор Нарбут у сваёй публікацыі Хронікі Быхаўца на падставе ўласных уяўленьняў пра Кейстута як паганца зьмяніў гэтую фразу на «Богі нас асьцераглі»[50].

Remove ads

Галерэя

Уяўныя партрэты

У мастацтве

Папярэднік
Альгерд
Вялікі князь літоўскі
1377—1382
Наступнік
Ягайла
Remove ads

Заўвагі

  1. Як зазначае Аляксандар Брукнэр, польск. «Dla dzisiejszych Litwomanów bardzo bolesna przy tym uwaga, bo ów Kiejstut, naswybitniejszy Litwy pogańskiej przedstawiciel, nie po litewsku, lecz, o zgrozo, po białorusku rotę przysięgi wraz z swymi odprawia»

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads