Рок-каранацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Рок-каранацыя» — прыватная музычная прэмія Беларусі, што ўручалася з 1995 году па 2011 год кожны раз за творы папярэдняга году. Ад пачатку праводзілася ўзімку або ўвесну ў Менску. З 2009 г., калі 14 сакавіка адбылося ўзнагароджаньне за 2008 год, правядзеньне перанесьлі ў Маладэчна (Менская вобласьць)[1]. Заснавальнікам і арганізатарам прэміі выступаў журналіст Юры Цыбін (нар. 25 сьнежня 1954 г.; Менск, Беларуская ССР), які з 1993 г. сумяшчаў пасады кіраўніка і галоўнага рэдактара выдавецтва «Каўчэг» (Менск, прасп. Францішка Скарыны, д. 68)[2]. Да 2001 г. Юры Цыбін вызначаў склад намінантаў на ўзнагароду. З 2001 г. зьявілася журы са складу музычных журналістаў і выдаўцоў музыкі. Пазьней стала выкарыстоўвацца галасаваньне на кароткі нумар праз мабільныя тэлефоны. Затым перайшлі да інтэрнэт-галасаваньня праз музычныя парталы (пераважна «Тузін Гітоў»). Сузаснавальнікам выступаў журналіст Глеб Шульман, які пазьней у 2011—2012 гг. працаваў галоўным кіраўніком тэлеканала «Беларусь 2», а з 1 студзеня 2013 г. працуе кіраўніком тэлеканала «Беларусь 1». У 2016 годзе арганізатары спрабуюць перазапусціць прэмію, але гэта не ўдаецца[3].
Remove ads
Remove ads
Пераможцы
За год | Выканаўца | Твор | Адкуль |
2010 | Аляксандар Памідораў | Песьня «Дым» | Менск |
2009 | Гурт «Без білета» | Кліп і альбом «Афрыка» | Вялейка (Менская вобласьць) |
2008 | Гурт «Ляпіс Трубяцкі» | Песьня «Зорачкі» і альбом «Маніфэст» | Менск |
2007 | Гурт «Нэўра Дзюбэль» | Альбом «Штазі» | Смалявічы (Менская вобл.) |
2006 | Гурт «Раста» | Альбом «Век руху» | Гомель |
2005 | Гурт «J:Морс» | Складанка «Маё сонца» | Менск |
2002 | Гурт «Крамбамбуля» | Песьня «Абсэнт» і альбом «Застольны» | Менск |
2001 | Алесь Суша (прадусар) | Складанка «Я нарадзіўся тут» | Менск |
2000 | Гурт «Н.Р.М.» (Лявон Вольскі) | Песьня і альбом «Тры чарапахі», кліп «Чыстая, сьветлая» | Менск |
1999 | Гурт «Крыві» (Вераніка Круглова) | Кліп «За туманам» | Менск |
1998 | Гурт «Нэўра Дзюбэль» | Кліп і альбом «Паляўнічы і сайгак» | Смалявічы |
1997 | Гурт «Н.Р.М.» | Тэксты песьняў альбома «Зроблена ў Н.Р.М.»: Міхал Анемпадыстаў | Менск |
1995 | Гурт «Рублёвая зона» (Алег Мінакоў) | Альбом «Пакладзі свае грошы зараз» | Барысаў (Менская вобл.) |
1994 | Гурт «Крама» | Альбом «Гэй там налівай!» | Баранавічы (Берасьцейская вобласьць) |
Remove ads
Гісторыя
Рок-каранацыя '94
Канцэрт і ўручэньне прэміі адбылося 12 студзеня 1995 году ў Альтэрнатыўным тэатры.
- Рок-карона — Крама
- Альбом — Сон у трамваі — Новае Неба
- Традыцыі ды сучаснасьць — Палац
- Дэбют — Why Not
- Рок-князёўна — Кася Камоцкая[4]
Рок-каранацыя '95
19 студзеня 1996 году ў Альтэрнатыўным тэатры.
Рок-каранацыя '96
23 студзеня 1997 году ў кінаканцэртнай залі «Кастрычнік».
- Рок-карона — Ляпис Трубецкой
- Альбом — Ранетое сердце — Ляпис Трубецкой
- Традыцыі ды сучаснасьць — Палац
- Дэбют — The Stokes
- Песьня — «Партызанская» — N.R.M.
- Тэксты — Ляпіс Трубяцкой сумесна з Касяй Камоцкай з гурту «Новае Неба»
- За лепшую інтэрпрэтацыю шлягеру — Neuro Dubel («Здравствуй, чужая милая»)
Рок-каранацыя '97
29 студзеня 1998 году ў кінаканцэртнай залі «Масква».
- Рок-карона — N.R.M.
- Альбом — Народны Альбом
- Традыцыі ды сучаснасьць — KRIWI
- Дэбют — VooDoo
- Песьня — «Я знаю любовь» — Новый Иерусалим і «Танец» — Пани Хида
- Тэксты — Міхал Анемпадыстаў (Народны Альбом)
- Падзея году — выхад альбому «Песьнярок»
- Відэакліп — «Слёзы на соснах» — Пани Хида
- Рок-князёўна — Хрысьціна Мендзялеева (Hasta La Fillsta)
Рок-каранацыя '98
29 студзеня 1999 году ў канцэртнай залі «Менск»
- Рок-карона — Neuro Dubel
- Альбом — Охотник и сайгак — Neuro Dubel
- Традыцыі ды сучаснасьць — Троіца
- Дэбют — Happy Face
- Песьня — «Я буду ждать» — Аляксей Шадзько
- Рок-князёўна — Вераніка Круглова (KRIWI)
- Відэакліп — «Охотник и сайгак» — Neuro Dubel
- Тэксты — Аляксей Шадзько
- Музыка — Піт Паўлаў (N.R.M., KRIWI)[5][6]
Рок-каранацыя '99
29 студзеня 2000 году ў канцэртнай залі «Менск»
- Рок-карона — KRIWI
- Альбом — Ворсинки и катышки — Neuro Dubel
- Традыцыі ды сучаснасьць — Крама
- Дэбют — ТТ-34, Exist
- Песьня — «Паветраны шар» — N.R.M.
- Рок-князёўна — Вераніка Круглова (KRIWI)
- Відэакліп — «За туманам» — KRIWI
- Тэксты — Аляксей Шадзько
- Праект — Сьвяты Вечар
- Музыка — Сяргей Трухановіч
Рок-каранацыя 2000
26 студзеня 2001 году ў канцэртнай залі «Менск»
- Рок-карона — N.R.M.
- Альбом — Тры чарапахі — N.R.M.
- Традыцыі ды сучаснасьць — Юр’я[7]
- Дэбют — beZ bileta
- Песьня — «Тры чарапахі» — N.R.M.
- Відэакліп — «Чыстая, сьветлая» (N.R.M., рэжысэр — Анатоль Вечар)
- Тэксты — N.R.M.
- Падзея — Я нарадзіўся тут
- Гурт стагодзьдзя — Песьняры Ўладзімера Мулявіна
- Музыка — Лявон Вольскі (N.R.M.)[8]
Рок-каранацыя 2001
24 лютага 2002 году ў канцэртнай залі «Менск»
- Рок-карона — Алесь Суша (прадусар, Я нарадзіўся тут)
- Альбом — Хавайся ў бульбу — Крама
- Традыцыі ды сучаснасьць — Зьміцер Вайцюшкевіч
- Дэбют — Impatt
- Песьня — «Мая краіна — Беларусь!» — beZ bileta
- Рок-князёўна — Дана (Impatt)
- Відэакліп — «На турэцкіх палях» (Палац)
- Сайт году — Любовь-и-Спорт
- Тэксты — Леанід Дранько-Майсюк
- Музыка — Зьміцер Вайцюшкевіч
- За ўклад у разьвіцьцё беларускай культуры — Сузор’е[9]
Спэцпрызы:
- Ад часопіса «Музыкальный журнал» — «БМАgroup» (за зборнік «Hard Life Heavy Music I»)
- Ад «Radio Polonia» — Вітаўт Мартыненка (за прасоўваньне польскага року на Беларусі)[10][11]
Рок-каранацыя 2002
Травень 2003 году ў канцэртнай залі «Менск». Прысьвечаная памяці Ўладзімера Мулявіна[12].
- Гурт году — Крамбамбуля
- Альбом году — Крамбамбуля (альбом)
- Песьня году — «Абсэнт» (Крамбамбуля)
- Традыцыі ды сучаснасьць — Стары Ольса
- Прадусары году — Руслан Макараў, Андрэй Халадзінскі, Адам Старповіч (Personal Depeche)
- Падзея году — адкрыцьцё 1-га Музычнага
- Адкрыцьцё году — Куклы
Спэцпрызы:
- Сайт году — pesnyary.com
- Саўндпрадусар — Генадзь Сыракваш
- Рэгіянальны выканаўца — Rasta
Галоўную карону Лявон Вольскі ўручыў сынам Уладзімера Мулявіна Валерыю і Ўладзімеру.
Рок-каранацыя 2004—2005
28 лютага 2006 году ў канцэртнай залі «Менск»[13].
- Рок-карона — J:МОРС
- Прыз глядацкіх сымпатыяў — Фляўс і Кляйн
- Альтэрнатыўны гурт году — ТТ-34
- Блюз-рок выканаўца — Крама
- Фольк-выканаўца — Іван Кірчук
- Праект году — Прэм’ер Тузін 2005
- Выканаўца году — Лявон Вольскі
- Сьпявачка году (Рок-князёўна) — Руся (Indiga)
- Дэбют году — Mauzer
- Кліп году — «Турысты» (Крамбамбуля)
- Песьня году — «Белакрылы анёл» (Zet)
- Альбом году — Tanki (Neuro Dubel)
Спэцпрызы:
Рок-каранацыя 2006
25 лютага 2007 году ў канцэртнай залі «Менск»[15][16].
- Рок-карона — Rasta
- Выканаўца году — Ян Маўзэр (гурт Mauzer)
- Цяжкая музыка — Rasta (альбом The Age of Moverment)
- Сьпеўная паэзія — Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra (альбомы Танга з ружай і Песьні з доўгай шуфляды)
- Традыцыі і сучаснасьць — Ur'ia (альбом Калі-чакра)
- Пазытыўная музыка — Нагуаль (альбом У земли под юбкой)
- Поп-рок выканаўца году — J:МОРС (альбом Босиком по мостовой)
- Рок-выканаўца году — Atmoravi (альбом Романтика)
- Хіп-хоп выканаўца году — Городская тоска (альбом С миром)
- Кліп году — «Яблочный чай» — Apple Tea (рэжысэр — Уладзімер Янкоўскі)
- Гіт году — «Гадзючнік» (N.R.M.)
- Рок-князёўна — не ўручалася[17]
- Праект году — Прэм’ер Тузін 2006
- Альбом году — Босиком по мостовой (J:МОРС)
Спэцпрызы:
- Вітаўт Мартыненка й Анатоль Мяльгуй — за кнігу «222 альбомы беларускага року і ня толькі»
- Лепшы замежны гурт, які выконвае беларускі рок-н-рол — Deimos (Смаленск, Расея)
- Надзея году — ВІА Визит
- Прыз глядацкіх сымпатыяў — «Стары Ольса»[18]
Рок-каранацыя 2007
29 лютага 2008 году ў канцэртнай залі «Менск»[19][20][21][22]. Цэрэмонія працягвалася тры гадзіны. Шоў было падзеленае на дзьве часткі. Выступілі гурт N.R.M., Вольга Самусік і іншыя[23]. Ляўрэат прэміі «Ляпіс Трубяцкі» не прысутнічаў на цэрэмоніі, узнагароды ад ягонага імя атрымаў рэжысэр кліпа Аляксей Церахаў. Узнагароду гурту Osimira уручаў Алег Хаменка. Узнагароду «Гурт году» Аляксандру Кулінковічу ўручаў Уладзімер Арлоў, які таксама падараваў музыку поўны збор сваіх твораў[24].
- Рок-Карона (гурт году) — Neuro Dubel
- Выканаўца году[25] — Лявон Вольскі
- Адкрыцьцё году — «Дзецідзяцей» (за альбом Конверты для снов[24])
- Прарыў году — «Фляўс і Кляйн»
- Кліп году — «Капітал» — «Ляпис Трубецкой» (рэжысэр — Аляксей Церахаў)
- Песьня году — «Капітал» — «Ляпіс Трубяцкой»
- Традыцыі і сучаснасьць (лепшы фольк-выканаўца году) — Osimira
- Рок-князёўна[26] (спэцпрыз) — Вольга Самусік (Tarpach, žygimont VAZA)
- Спэцпрыз ад тэлеканала A-ONE — «Троіца»
- Праект году — Беларускае прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН — «Калыханкі»
- Альбом году — Stasi (Neuro Dubel)
Рок-каранацыя 2008
14 сакавіка 2009 году ў доме культуры Маладэчна[27][28].
- Рок-Карона (гурт году) — Ляпис Трубецкой
- Песьня году[25] — «Зорачкі» — «Ляпис Трубецкой»
- Альбом году — «Manifest» («Ляпис Трубецкой»)
- Выканаўца году — Віталь Артыст (гурт beZ bileta)
- Рок-князёўна — Ганна Хітрык (Дзецідзяцей)
- Адкрыцьцё году[25] — «Esprit(be)»
- Кліп году — «Мечтатели» — beZ bileta
- Традыцыі і сучаснасьць — этна-трыё «Троіца»
Дыплём «За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай музыкі»[29] — Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо(be)»). Спэцыяльныя ўзнагароды атрымалі таксама IQ48 — ад праекту Generation.bY, «Авангардшкола» — ад газэты «Наша Ніва», ESPRIT — ад сайту univer.by, «Крама» — ад пісьменьніка і выдаўца Ўладзіміра Сіўчыкава, «Садъ» — ад Эўрапейскага радыё для Беларусі, «Князь Чародей» — ад кампаніі Global CD.
Рок-каранацыя 2009
14-я паводле парадку Рок-каранацыя мелася адбыцца ў канцэртнай зале «Менск», але была перанесеная на 14 сакавіка 2010 году ў клюб «Рэактар» з-за тэхнічных цяжкасьцей[30]. Пераможцаў у шасьці намінацыях выбіралі сябры журы[31][32].
- Рок-Карона (гурт году) — «beZ bileta» (намінаваліся: «The Toobes», «Ляпис Трубецкой» ды «beZ bileta»).
- Песьня году — «Ружовыя акуляры» («Ляпис Трубецкой»). (Намінаваліся: «Африка» («beZ bileta»), «Триумф воли» (Сяргей Пукст), «Ружовыя акуляры» («Ляпис Трубецкой»).
- Выканаўца году — Зьміцер Вайцюшкевіч. (Намінаваліся: Сяргей Міхалок, Зьміцер Вайцюшкевіч, Іван Кірчук, Віталь Артыст).
- Праект году — «Тузін. Перазагрузка». (Намінаваліся: «Звёздный ринг» целеканала «Сталічнае тэлебачаньне», «Тузін. Перазагрузка»).
- Кліп году — «Африка» («beZ bileta», рэж. Мацьвей Сабураў). (Намінаваліся: «Волки» («J:МОРС»), «Восеньскі вальс» (Vinsent), «Буревестник» («Ляпис Трубецкой»), «Африка» («beZ bileta»), «Madonna» («The Toobes»).
- Альбом году — «Африка» («beZ bileta»)[33]. (Намінаваліся: «Hello» («The Toobes»), «Культпросвет» («Ляпис Трубецкой»), «Африка» («beZ bileta»).
Пераможцу ў намінацыі «Падзея году» вызначылі наведвальнікі інтэрнэт-парталу TUT.BY.
- Падзея году — канцэрт да 15-годзьдзя «N.R.M.». (Намінаваліся: канцэрт-прэзэнтацыя дэбютнага альбому The Toobes у Менску, фэстываль Bela Music, фэстываль «Рок за баброў», фэстываль «Рок па вакацыях», канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому гурту «beZ bileta», канцэрт у гонар 20-годзьдзя Neuro Dubel, канцэрт з нагоды 10-годзьдзя этна-трыо «Троіца», канцэрт у гонар 10-годзьдзя «J:МОРС», канцэрт у гонар 15-годзьдзя «N.R.M.»).
Наступныя восем намінацыяў зьяўляліся спэцыяльнымі, пераможцаў вызначаў аргкамітэт «Рок-каранацыі»:
- Традыцыі і сучаснасьць — «Крама»
- За адданасьць жанру — «Князь Мышкин»
- Вяртаньне году — «Жнюв»
- Поп-рок праект году — «Open Space»
- Рэп-праект году — «Нестандартный Вариант»
- Рок-княжна — Анастасія Шпакоўская (гурт «Naka»)
- Дэбют году — The Toobes
- За адданасьць рок-музыцы — «Neuro Dubel»[34][35][36]
Узнагароды ўручалі паэты Міхал Анемпадыстаў ды Леанід Дранько-Майсюк, акрамя Галоўнай Рок-кароны, якую ўручыў Алесь Мухін[37].
Рок-каранацыя 2010
Рок-каранацыя прайшла 18 лютага 2011 году у клюбе «Рэактар»[38]. Агульная колькасьць гледачоў склала каля 300 чалавек[39]. Правялі Рок-каранацыю 2010 Іна Кашырына ды Аляксандар Памідораў.
Рок-каранацыя 2011
- Прарыў году — Akute
- Рок-князёўна — Зоя Сахончык (гурт «Зьмяя», пазьней ZM99)
- Альбом году — «Зімачка» (этна-трыё «Троіца»)
- Падзея году — фэстываль «Камяніца»
- Песьня году — «Дым» (Pomidor/OFF)
- Поп-рок гурт — «J:МОРС»
- За адданасьць жанру — Drum Ecstasy
- Традыцыі і сучаснасьць — Znich
- Гурт году (Галоўная рок-карона) — Pomidor/OFF[40][41]
Remove ads
Ацэнкі
Зьміцер Безкаравайны, заснавальнік парталу «Experty.by», у 2013 годзе станоўча ацаніў прэмію, якая «зрабіла шмат», у той жа час абазначыў спад пазіцыяў беларускамоўнага року й імкненьне арганізатараў рабіць камэрцыйна пасьпяховыя канцэрты сярод фактараў, якія прывялі да яе закрыцьця[42]. Па яго ж словах, яна «доўгія гады выклікае вялікія пытаньні» й з нацыянальнай ператварылася «ў прыватную прэмію 2–3 чалавекаў»[43]. Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе папракнула прэмію за недастатковую рокавую арынтацыю й камэрцыялізацыю[44].
Павал Сьвярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год вызначыў рубіконам пачатку заняпаду прэміі інцыдэнт з гуртом «J:МОРС» і Аляксандарам Мілінкевічам ў 2006 годзе[43].
Віталь Артыст, франтмэн гурта «beZ bileta», у 2010 годзе праз «Советскую Белоруссию» так ацаніў прэмію: «Вельмі здорава, што гэтая прэмія існуе. І лічу, што такіх прэміяў павінна быць больш: яны могуць стаць выдатным стымулам для малавядомых выканаўцаў»[45].
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads