Скірмант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скірмант, Скірмунт (Скірмунд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Скірымунт або Скірмунд (Sciremunt, *Skieremunt[1], Skīrmund[2]) — імя германскага паходжаньня[3][1]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірыла, Скірвін, Скірман; германскія імёны Scirilo, Scirwine, Scirman) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум»[6].
Адпаведнасьць імя Скірмант германскаму імю Sciremunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Скермунд (Skermund, Skiermund[9]), Скерманд (Skiermond), Скермант (Skiermont), Скермунт (Skiermunt) і Скірмунт (Skirmunt, Skirmuntt)[10], Скірмунд (Skirmund)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skirmontowu plemeniku (1422 год[11] паводле выпісу 1618 году)[12]; cum prato seu palude Skirmuntisski dicto (16 красавіка 1444 году)[13]; Скирмонъту Марковичи а Балбол (9 лістапада 1449 году)[14]; nobilibus dominis Mathia Skyrmunthowycz, Stanislao Skyrmunthowycz (9 жніўня 1474 году)[15]; Mathia Skyrmuntowycz (15 красавіка 1475 году)[16]; землицъ пустыхъ тяглыхъ в Моишакгольскои волости… Скирмонътовы (23 красавіка 1495 году)[17]; Skirmunt… Skirmont (Хроніка Быхаўца)[18]; бояринъ нашъ Пинский Богушъ Скиръмонтъ (25 чэрвеня 1551 году)[19]; на Крыштофе Богушевичи Скирмонтовичи (16 лістапада 1563 году)[20]; Крышътофъ Скирмонтъ (1565 год)[21]; Иванъ Скирмонтовъ… Тимошъ Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтовъ… Трохимъ Скирмонтовъ… Тотъ же Скирмонтъ… Савка Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтъ (1566 год)[22]; Войтехъ Якубовичъ Скирмонтъ[23], изъ Скирмунтишокъ съ подъ Мядела[24], Крыштофъ Скирмонтъ[25] (1567 год); Jan Skirmont (1 ліпеня 1569 году[26], 1673 год[27], 18 сьнежня 1732 году[28]); пана Яроша Скирмонта (22 лістапада 1595 году)[29]; возный воеводства Полоцкого Иванъ Скирмонтъ (12 красавіка 1621 году)[30]; woznego jenerala Połockiego Iwana Skirmunta (22 студзеня 1624 году)[31]; Generosus D.nus Valentinus Skirmont (1639 год)[32]; Skirmundus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[33]; ia Tymofiey Skirmont (17 ліпеня 1652 году)[34]; пану Есифу Ивановичу Скирмонъту, пана Михала Федоровича Скирмонта (1657 год)[35]; ur. Mikołaja Skirmunta (20 лістапада 1658 году)[36]; po śmierci ur. Mikołaja Stefanowicza Skirmonta (20 траўня 1659 году)[37]; Joachimus Skirmund, Lituanus (1662 год)[38][39]; Jm. pan Hieronim Skirmont (1667 год)[40]; Kazimierz Skirmont… Adam Skirmont[41], Gabriel Skirmont[42] (1673 год); Joachimus Skirmont (1675—1677 гады)[43]; войтъ Пещацкій Янъ Скирмонтъ (18 жніўня 1676 году)[44]; przed nami Adamem Skirmuntem — prezyduiącym (12 кастрычніка 1689 году)[45]; Anna Skirmuntówna Władysławowa Kałusowska (1690 год)[46]; Jwan Skirmont Uszny, dym odin (29 студзеня 1730 году)[47]; panow Skirmuntow (20 лістапада 1737 году)[48]; Józef Skirmunt (18 жніўня 1744 году)[49]; przez Józefa Skirmunta (19 жніўня 1744 году)[50]; Bogusław Skirmontt (1764 год)[51]; przed nami Adamem Skirmuntem prezesem (7 лютага 1781 году)[52]; Adam Skirmunt… Tomasz Skirmunt sędzia grodzki pow. pińskiego… Szymon Skirmunt m. pow. pińskiego (8 лютага 1790 году)[53]; Adam Skirmuntt sędzia ziemski piński (18 лістапада 1790 году)[54]; Skirmont Julian (20 лютага 1838 году)[55].
Remove ads
Носьбіты
- Скірмант — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе; меркаваны пачынальнік роду Скірмунтаў
- Ядвіга Бернатаўна Юршына Скірмантавіча — літоўская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1522 годзе[56]
- Богуш Скірмант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстароста клецкі ў 1551 годзе
- Іван Скірмунт — жыхар мястэчка Варонечы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1618 годзе[57]
- Крыштап з Мінгайла Скірмант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гараднічы амсьціслаўскі ў 1685 годзе[58]
- Андрэй Скірмунт (Andrzej Skirmunt) — навучэнец Папскай сэмінарыі ў Вільні ў пачатку XVIII стагодзьдзя[59]
- Марцін, Пётар, Якаў, Кандрат, Міхаіл, Ян, Стась і Лявон Скірманты — жыхары вёскі Чуракоў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1727 годзе[60]
- Антон, Лявон і Максім Скірманты — жыхары вёскі Чурагаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1731 годзе[61]
З XVII ст. прыдомкам Скірмант або Скірмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Стравінскіх гербу Прыяцель[62].
Скірмунты-Цянгілы — літоўскі шляхецкі род[63].
Скірмунт (Skirmunt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[64].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Скірмантава, на гістарычнай Ашмяншчыне — Скірманцішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads