Нябесная сотня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спіс загінулых удзельнікаў Еўрамайдана, Нябесная сотня (укр.: Небесна сотня)[1][2] [3][4] — пералік удзельнікаў акцый пратэсту ва Украіне ў снежні 2013 — лютым 2014 г., публічна названы «Нябеснай сотняй», Героі Украіны (пастанова № 4213, Вярхоўная Рада Украіны)[5]. У гэты спіс уваходзяць цывільныя асобы, якія мелі непасрэдныя адносіны да Еўрамайдана. Прозвішчы прыведзены ў храналагічным парадку.

Спецпадраздзяленне «Беркут» да ліквідацыі меў сваіх снайпераў[6]. Перыядычна прадстаўнікі МУС Украіны адстрэльвалі актывістаў «Еўрамайдана» баявымі патронамі з ваеннай агнястрэльнай зброі з дахаў гасцініцы «Украіна», з боку гатэля «Казацкі» на вул. Міхайлаўская[7], з дахаў дамоў 4-6 паверха[8] ў Кіеве і т.п.[9] (выкарыстоўвалі снайперскую вінтоўку Дзегцярова калібра 7.62 мм і на аснове аналізу шароў ў загінулых таксама ўжывалася снайперская вінтоўка нямецкай вытворчасці, колькасць якіх 16 штук сярод табельнай зброі сілавых структур Украіны; ў загінулых ідэнтыфікавана спецыяльныя сталёвыя кулі тыпу «блонда» і снайперскія бронзавыя кулі 12 калібра тыпу «блонда»[10]; снайперскія вінтоўкі шведскай вытворчасці з тытанавымі патронамі здольнымі прабіць бронекамізэльку[11], снайперскія «экспансіўныя кулі» у выглядзе «кветкі» забароненыя Гаагскай канвенцыяй з 1907 года[12][13]; пісталет Макарава калібра 9 мм, аўтаматы Калашнікава[14], гранаты[15][16][17] напрыклад «РГД-5». дзяржаўныя служачыя стралялі ва ўдзельнікаў «Еўрамайдана» таксама з вінтовак[18]; цэлілі ў вочы, галаву, у сэрца з мэтай толькі забойства дэманстрантаў[19][20][21] — адпаведна характэрных раненняў на трупах мітынгоўцаў; з’яўляецца закатаваныя ад катаванняў, і памерлыя ад ран)[22][23][24][25][26][27]. МУС Украіны не хавае ад СМІ выкарыстання агнястрэльнай зброі «на паражэнне» супраць дэманстрантаў «Еўрамайдана»[28].

21 лютага 2014 г. афіцыйная ўлада Украіны юрыдычна прызнала пацярпелымі загінулых, якія мітынгавалі на «Еўрамайдане»[29]. Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Мікалая Сірыя «Міністэрства ўнутраных спраў ужыло зброю супраць пратэстуючых незаконна»[30].

Remove ads

Спіс загінулых да 18 лютага

Больш інфармацыі №, Прозвішча, імя, імя па бацьку ...
Remove ads

18-21 лютага

Больш інфармацыі №, Прозвішча, імя, імя па бацьку ...
Remove ads

Невызначаныя імёны загінулых

  • 21 студзеня памёр чалавек, які зваліўся з каланады стадыёна «Дынама»[31].
  • Па непацверджанай ўладамі інфармацыі адначасова з забойствам Юрыя Вярбіцкага ў ноч з 21 на 22 студзеня верагодна быў забіты яшчэ адзін актывіст «Еўрамайдана»[32].
  • 22 студзеня 2014 года падчас штурму на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пры нявысветленых абставінах застрэлілі двух актывістаў «Еўрамайдана». У той жа дзень у Кіеўскай вобласці было знойдзена цела яшчэ аднаго актывіста, які быў выкрадзены за дзень да гэтага.
  • Паводле інфармацыі камендатуры «Еўрамайдана» і сведак, 22 студзеня, у час падзей на вуліцы Грушэўскага былі забітыя яшчэ 2 невядомыя пратэстуючыя[33].
  • 27 студзеня 2014 г. на каркасе елкі на Майдане Незалежнасці знайшлі павешанага мужчыну родам з Валыні[34].
  • 18 лютага 2014 г. у цэнтры Кіева знойдзены адзін абезгалоўлены труп актывіста «Еўрамайдана»[35]крымінальны почырк» сілавых структур — як з журналістам Гангадзэ), два трупы на барыкадах каля выхаду з верхняга «Крашчаціка» ў Кіеве (вуліца Інстытуцкая), афіцыйна пацверджана тры забітыя асобы мітынгоўцаў[36][37], на беразе ракі Дняпро у Кіеве знойдзены труп актывіста «Еўрамайдана» з хустачкай на шыі «Самаабароны Майдана»[38], і ўжо загінула 20 мітынгоўцаў (Міністэрства аховы здароўя Украіны яшчэ раней пацвердзіла 11 аналагічных смерцяў)[39]; ў Міхайлаўскім саборы ляжаць трупы 4 актывісты «Еўрамайдана» і т.д.[40], на медэкспертызу ў Кіеве прывезлі пяць трупаў[41]; каля Кіева знайшлі труп мужчыны са стужкай «Еўрамайдана» на вопратцы і наўмысна скажоным тварам[42];[43]; медыкі Кіева паведамляюць пра 11 загінулых актывістаў «Еўрамайдана»[44]. Па паведамленнях медыкаў, 15 чалавек былі забітыя на вуліца Інстытуцкай, 22 чалавека — на вуліцы Грушэўскага. Значная колькасць ахвяр — параненыя, якіх дабівалі сілавікі МУС[45]. Таксама 5 чалавек загінулі пры штурме плошчы.
  • 20 лютага 2014 г. знойдзены неапазнаны труп[46]. Паводле інфармацыі «Медыцынскай сотні» ўсяго загінула каля 100 чалавек, ідэнтыфікавана — 58 чалавек[47][48][49].
  • 21 лютага 2014 г. Міністэрства аховы здароўя Украіны афіцыйна прызнала 77 смерцяў за 18-21 лютага 2014 г.[50].
  • 24 лютага 2014 г. Міністэрства аховы здароўя Украіны афіцыйна прызнала 89 памерлых, 726 пацярпелых, 421 чалавек шпіталяваны, з 312 — страчана сувязь.
Remove ads

Ушанаванне памяці

Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы ...

Падчас развітання з загінулымі на Майдане 21 лютага 2014 г. гучала жалобная песня «Плыве кача».

  • Рашэннем Цярнопальскага гарадскога савета ад 23 студзеня 2014 г. у гонар асоб, якія загінулі ў час сутыкненняў дэманстрантаў з міліцыяй на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, а таксама праз шматлікія факты збіцця мірных грамадзян плошча Мастацтваў была перайменавана ў плошчу Герояў Евромайдану.
  • Рашэннем Вінніцкага гарадскога савета ад 21 лютага 2014 г. перайменавалі плошчу Савецкую ў плошчу Герояў Майдана з мэтай ушанавання памяці загінулых герояў Майдана ў Кіеве[51].
  • Рашэннем Днепрапятроўскага гарадскога савета ад 22 лютага 2014 г. перайменавана плошча Леніна ў плошчу Герояў Майдана[52].
  • Рашэннем Драгобыцкага гарадскога савета ад 22 лютага 2014 г. плошча «Рынак» у горадзе Драгобыч перайменавана ў плошчу «Герояў Еўрамайдана».
  • У в. Свідывак Чаркаскай вобласці дэпутаты сельсавета перайменавалі вул. Леніна ў вул. Герояў Нябеснай Сотні[53].
  • У Кіраваградзе плошчу Кірава перайменавалі ў плошчу Герояў Майдана, а вуліцу Дзяржынскага — у вуліцу Віктара Чміленкі[54].
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads