Сяргей Васілевіч Бесараб
беларускі навуковец, хімік, вынаходнік, папулярызатар навукі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Васілевіч Бесараб (нар. 25 ліпеня 1984[1], Навагрудак, Гродзенская вобласць[2]) — беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, вынаходнік, навуковы журналіст[5], футуролаг і візіянер[6]. Заснавальнік і галоўны рэдактар Тэлеграм-канала «Навукова-тэхнічны LAB-66 лабараторны часопіс беларускага хіміка», буйнейшага беларускага рэсурса звязанага з навуковай камунікацыяй у галіне хімічных навук[7][8] (11 мая 2023 года ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 ліпеня 1984 года[9][10] у Навагрудку.
Скончыў на выдатна сярэднюю школу № 3 Навагрудка[11]. Падчас вучобы неаднаразова перамагаў на абласным і рэспубліканскіх этапах прадметнай алімпіяды па хіміі[12]. Выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі хімічнага факультэта БДУ (кіраўнік — Алег Шадыра)[13]. У 2010 годзе скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Хімія» (кіраўнік — Аляксандар Траццяк)[14][15]. У 2010—2020 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі адсарбентаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2013 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Калоідная хімія» (навуковы кіраўнік — Уладзімір Камароў)[8], атрымаў навуковую кваліфікацыю «Даследчык»[16], але кандыдацкую дысертацыю не прадставіў для абароны.

Remove ads
Дзейнасць
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў. Вынікі даследванняў Бесараба пазней ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых вынікаў фундаментальных і прыкладных даследванняў НАН Беларусі за 2011—2015 гады[17]. Аўтар больш за 50 навуковых прац[18][19], у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў[20]. Да свайго палітычна матываванага звальнення ў 2020 годзе, рыхтаваўся да абароны дысэртацыі[21], прысвечанай распрацоўцы кіраванага сінтэза сілікатных іерархічных матэрыялаў. Раней са сваімі навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац[9][22]. У 2016 годзе заняў 1-е месца[23] ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу з прыладай для демеркурызацыі паветра (ачысткі ад пароў ртуці)[9][24].
З 2015 года быў нацыянальным (BY) экспертам Міжнароднай камісіі па электрасувязі ў камітэтах ТС120 (сістэмы захоўвання электрычнай энэргіі) і ISO/IEC JPC 2 (энергаэфектыўныя і ўзнаўляльныя крыніцы энэргіі)[25][26].
Займаўся прасоўваннем выкарыстання т. зв. змешанай рэальнасці ў адукацыйных і навуковых мэтах[27].
Як навуковы кансультант супрацоўнічаў з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай хірургіі, дзе займаўся распрацоўкай палімерных гідрагеляў для малаінвазіўнага лячэння інфаркту міякарда[28][29][30][31] (гл. таксама «Навуковы рынг»), адытыўнымі тэхналогіямі ў кардыёхірургіі, пытаннямі хімічнай дэцэлюлярызацыі алаграфтаў[32].
Навуковая камунікацыя і папулярызацыя хіміі
Як тэхналагічны эксперт і папулярызатар навукі напісаў каля 200 артыкулаў[33]. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра» і «Камп’ютарныя весткі». У студзені 2020 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пандэміі пачаў гаварыць пра небяспеку каранавіруса і персанальныя сродкі абароны, яго артыкул пра выбар адмысловых супрацьаэразольных рэспіратараў і дэзінфекцыю[34] за некалькі дзён набраў больш за паўмільёна праглядаў.

Двойчы станавіўся пераможцам конкурсу тэхналагічных аўтараў «Тэхнатэкст», які праводзіць Habr.com[36]. Першы раз, у 2021 годзе («Тэхнатэкст-2022») за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін[37][38], другі раз, у 2025 годзе («Тэхнатэкст-7»), за артыкул пра гарбату[39][40].
Сумесна з Юстынай Саўкай выпускаў серыю кароткіх беларускамоўных аўдыёнарысаў пра біяхімічныя асаблівасці раслін для дзіцячай праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на канале «Культура» Беларускага радыё[41] (гл. Нататкі фітахіміка). Некаторы час займаўся навуковай папулярызацыяй і прасоўваннем альтэрнатыўных і нетрадыцыйных крыніц харчавання[42][43][44] за што падвяргаўся публічным абразам ад прапагандыста Андрэя Мукавозчыка са старонак выдання СБ. Беларусь сегодня[45]
У 2017 годзе як навуковы куратар ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні першага беларускага навуковага хакатона «SciHackathon»[46][47][48].
Як незалежны навуковец выступае з разгорнутыми каментарыямі ў перыядычных выданнях і СМІ, як беларускіх — «Наша Ніва», «Зялёная сетка», Zerkalo.io, dev.by, CityDog.by, Салідарнасць, так і міжнародных — Voice of America, Radio France internationale, Deutsche Welle. Як запрошаны навуковец-эксперт выступае на радыё (Радыё Рацыя, Еўрарадыё) і тэлебачанні (Belsat, «Звычайны ранак»)[49], фактычна з’яўляючыся найбольш вядомым беларускім навуковым папулярызатарам хіміі[50]. Асноўныя тэмы выступаў — ядзерная і хімічная бяспека[51], радыялагічная ахова насельніцтва, прамысловая і побытавая таксікалогія, фітахімія, гарадская энтамалогія[52].
У якасці запрошанага эксперта-хіміка супрацоўнічае з беларускімі расследвальнікамі (напрыклад, Беларускім расследвальніцкім цэнтрам)[53]
У апошнія гады Бесараб актыўна займаецца кліматычнай і экалагічнай камунікацыяй. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы, прысвечаныя ўплыву змены клімату на Беларусь і Усходнюю Еўропу. Яго матэрыялы накіраваны на павышэнне дасведчанасці грамадства пра кліматычныя рызыкі, уразлівасць інфраструктуры і стратэгіі адаптацыі[7]. У 2025 годзе Бесараб атрымаў прэмію Green Award за аналіз кліматычных анамалій у Беларусі і артыкулы, прысвечаныя лакальным стратэгіям адаптацыі[54]. З 2025 года ў якасці запрошанага даследчыка супрацоўнічае з Інстытутам глабальных катастрафічных рызыкаў Сэта Баўма[55].
Тэлеграм-канал

У снежні 2019 года Сяргей Бесараб стварыў у сацыяльнай сетцы «Тэлеграм» канал «Навукова-тэхнічны LAB-66 лабараторны часопіс беларускага хіміка»[56], прысвечаны пытанням папулярызацыі хіміі і хімічных навук. Канал быў названы ў гонар лабараторыі № 66 у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе Сяргей Бесараб працаваў да свайго звальнення[57][58].
За час існавання рэсурсу артыкулы з канала неаднаразова перадрукоўваліся беларускімі, украінскімі і расійскімі СМІ. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну інфармацыю з канала выкарыстоўвалі ў сваіх матэрыялах расследвальнікі маніторынгавага OSINT праекта «Беларускі Гаюн»[59][60][61].
Па даных статыстычнага сэрвіса TGStat, станам на 2025 год рэсурс налічвае больш за 19.900 чытачоў[62] і, такім чынам з’яўляецца[7] буйнейшай беларускай тэматычнай суполкай, звязанай з папулярызацыяй хіміі, навуковай камунікацыіяй у галіне хімічных навук і пытаннях грамадзянскай бяспекі (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона насельніцтва).
Remove ads
Грамадзянская пазіцыя
У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі пасля 9 жніўня 2020 года. Выступіў з экспертным абвяржэннем абвінавачання Сцяпану Латыпаву ў падрыхтоўцы атручэння супрацоўнікаў МУС[63][64][65][66]. У адказ на звальненне з працы[67] стаў адным з заснавальнікаў Беларускага фонда навуковай салідарнасці[68][69][70]. Супраць звальнення Бесараба з калегамі выступіла беларуская акадэмічная супольнасць у Звароце супраць рэпрэсій
У пачатку сакавіка 2022 года пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну на старонцы Акадэміі навук Беларусі ў сацыяльнай сетцы Linkedin, якую заснаваў і адміністраваў па асабістай ініцыятыве, апублікаваў Зварот[71][72] беларускай навуковай супольнасці супраць вайны ва Украіне[68]. Пасля шырокага распаўсюджання матэрыяла ў буйнейшых незалежных беларускіх Telegram-каналах (NEXTA Live[73], MotolkoHelp[74], БГМ[75]), Прэзідыум НАН Беларусі зрабіў аправяржэнне на Зварот, з афіцыйнай праўладнай пазіцыяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[76].
Пазней Бесараб прааналізаваў[68][77] даныя грамадзян са спісу[78] «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» беларускага МУС і склаў статыстычную «мапу беларускага экстрэмізма»[79][80] і «партрэт беларускага экстрэміста»[81][82]. Пазней таксама склаў адмысловы статыстычны «партрэт беларускага рэпрэсаванага навукоўца»[83][84].
У красавіку 2023 года далучыўся да ініцыятывы «Пакуль усе не будуць вольныя»[85] і ўзяў пад інфармацыйны патранаж палітычнага зняволенага, студэнта-хіміка Арцёма Баярскага[86].
У адказ на заявы[87] пра размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброi, Бесараб пачаў у аналітычных матэрыялах выкрываць[88][89][90] каардынаты і тэхнічныя характарыстыкі патэнцыйных месцаў захоўвання ядзернай зброі[8]. Фактычнае падцвержанне правільнасці аналітычных высноваў наконт месцаў захоўвання расійскай тактычнай ядзернай зброі, раней зробленых Бесарабам[91][92], пачало з’яўляцца у матэрыялах замежных расследвальнікаў прыкладна праз год[93][94][95].
Як грамадскі актывіст і публічны абаронца акадэмічных свабод[96][97], Бесараб адзін з нямногіх актыўна прыцягвае ўвагу да трывання палітычна матываваных рэпрэссій супраць беларускіх навукоўцаў[83], да існых праблем беларускай навукі[15][98][99][100][101][102][103] і магчымых варыянтаў іх вырашэння[104][105][106][107][108]. У красавіку 2025 года вылучаўся ў эксперты першага складу Рады па медыяэтыцы.
У жніўні 2025 года на сваей старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook выклаў у адкрыты доступ фатаграфіі з пратэстаў 2020 года з польскай кнігі Marsz Białorusi[109][110][111], па якой сілавікі затрымліваюць беларусаў[112].
Remove ads
Палітычны пераслед
У 2020 годзе за сваю грамадзянскую пазіцыю быў звольнены з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі[21][57][113][114] і далучаны да спісу рэпрэсаваных па палітычных прычынах беларускіх навукоўцаў, якіх падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій каля 800 беларускіх навукоўцаў[115][116]. Не гледзячы на негалосную забарону на заняткі прафесійнай дзейнасцю, працягваў друкаваць аналітычныя матэрыялы. Вясной 2021 года на Бесараба за артыкулы, прысвечаныя пытанням хімічнай дэзактывацыі атрутных рэчываў расійскім праграмістам Чэраменскім П. П. быў напісаны данос у КДБ Беларусі[117].
За каментары і артыкулы звязаныя з крытыкай сістэм бяспекі БелАЭС у Астраўцы і матэрыялы, звязаныя з размяшчэннем расійскай ядзернай зброі ў Беларусі па рашэнні суда Цэнтральнага района Мінска ад 11 траўня 2023 года ўся інфармацыйная прадукцыя аўтарскага Telegram-канала LAB-66 (@lab66) разам з прыканальным чатам унесена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[118][119], а стваральнікам, чытачам, падпісчыкам і карыстальнікам пазначанага кантэнту паграже крымінальная адказнасць[120]. Амаль адразу пасля гэтых падзей, праз пачатак актыўнага палітычна матываванага пераследу з боку ўладаў і пагрозу для жыцця (абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве, ч.1 арт. 356 КК РБ[121][122]) ў чэрвені 2023 года Сяргей Бесараб вымушаны быў неадкладна пакінуць Беларусь[68][123] і прасіць міжнароднай абароны ў ЕС, як палітычны ўцякач[8].
Remove ads
Дадаткова

Сябра БФРР, радыёаматар-кароткахвалявік з радыёаматарскім пазыўным EU1AEY[124][125]. Сябра РТСС, прафесійна займаецца спартыўным турызмам, кіраваў турыстычнымі паходамі высокай катэгарыйнасці[126]. У 2014 годзе прымаў актыўны ўдзел у ўзнаўленні дзейнасці турыстычнага клуба НАН Беларусі.
Актыўны карыстальнік ТВВЗ (ТРИЗ), сталы сябра Мінскага ТВВЗ-клуба.
Займаўся метэорнай астраноміяй[127] і камерцыйнымі пошукамі метэарытаў[128]
У 2023 годзе для бактэрыі Erwinia amylovora адкрыты бактэрыяфаг Stean[129], названы ў гонар Сяргея Бесараба[130]
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год таленавітым маладым вучоным да 35 гадоў[9]
За установление физико-химических закономерностей синтеза нового класса иерархических пористых материалов, обладающих комбинированной пористой структурой с регулируемым отношением транспортных путей и каталитически активных центров, отличающихся характеристиками, превосходящими в 7-9 раз показатели образцов, получаемых традиционными методами[131]
- Прэмія Green Awards Belarus у намінацыях «Лепшая аналітыка пра экалогію», «Лепшы экакантэнт у сацсетках», «Лепшыя падкасты на экалагічную тэматыку»[54]
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
Манаграфіі
- Комаров В. С., Бесараб С. В. Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. — ISBN 978-5-16-009581-3, ISBN 978-5-16-100828-7
Выбраныя навуковыя артыкулы
- Синтез двухкомпонентных бипористых алюмо-, ферро- и магнийсиликагелей // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2011. — № 3. — с. 41-45
- Темплатный метод регулирования структуры природных алюмосиликатов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2014. — № 3. — c. 22-25
- Синтез мезопористых адсорбентов на основе гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2015. — № 4. — с. 23-27
- Синтез микропористых силикагелей с применением в качестве темплата гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. − 2017. — № 1. — с 44-48
- Composite materials based on MgO and metallic nanoparticles for catalytic applications // Romanian Journal of Materials. — 2019. EID: 2-s2.0-85077018175 — 2019
- Investigation of the structure and properties of ceramic materials with a rigid system of microfiltration transport pores based on basalt fibers. — 2021. DOI:10.33774/chemrxiv-2021-46cg5 . Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2022.
- Массовая дозиметрия в 21 веке. Простейшие устройства для дозиметрического контроля, доступные широким слоям населения. Рынок, решения, возможности // Мат.конф. ГУО Институт пограничной службы РБ. — 2021. DOI:10.6084/m9.figshare.14529339 . Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022.
Выбраныя патэнты на вынаходствы
- Устройство для очистки твердых поверхностей от разливов металлической ртути. — Патент BY 9699. − 2013.
- Установка для очистки воздуха от паров ртути. — Патент BY 9629. − 2013
- Способ получения сорбционного материала. — Патент BY 19685. − 2015
- Способ получения мезопористого силикагеля. — Патент BY 19921. − 2016
- Способ получения каталитически активного фильтрующего материала. — Патент BY 21653. — 2018
- Способ получения меднооксидного катализатора. — Патент BY 21653. — 2018
- Установка для очистки воды. — Патент BY 12025. — 2019
Выбраныя навукова-папулярныя артыкулы
- Фантастическое будущее, которое уже наступает. Белорусский ученый рассказал о главных ожиданиях от науки в 2024 году (руск.). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2024.
- Рассказываем, как новые технологии меняют войны (многие уже существующие разработки наверняка покажутся вам фантастикой) (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024.
- Бижутерия, которую Вы заслужили (?). Радиоактивное урановое стекло в магазинах для рукодельниц . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022.
- Это вы можете (ЭВМ). Рассказ о забытой телепередаче . Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2023.
- О простых вещах-сложно. Письмо химика 3D-печатнику. Растворители для пластмасс и защита от них . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Заметки фитохимика. Хурма . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Памятка для пострадавшего от слезоточивого газа/перцового баллона . Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2022.
- Жесткая вода и накипь. Структура, свойства и способы минимизации ущерба (Steanlab Review) . Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023.
- Избранные главы коллоидной химии. Достаточно ли мытья рук для защиты от коронавируса? «Мыльная энциклопедия» . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2022.
- Что в Белизне тебе моей или Справочное пособие по гипохлориту натрия («хлорке») . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Задержать COVID-19. Все про фильтрацию воздуха на случай пандемии . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- HBO, cпасибо что напомнил… «Чернобыльская аптечка» беларуского фармацевта . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- Опусы про Его Величество Клей. Часть вторая — Viva, цианоакрилат! Viva, суперклей . Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023.
- B12 для вегетарианца. Где и что ? . Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2022.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads