Манівід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манівід (Манвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Монвід[a].
Паходжаньне
Манвіда або Манвід (Manuis[1][2][b], Manvidus[4]) і Відзіман (Widiman) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[6], германскага man 'чалавек'[7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8]. Такім парадкам, імя Манівід азначае «чалавек моцы»[9] (тое ж, што і імя Відзіман).
У Прусіі бытавала імя Manewyth[10]. Імя Манвіт адзначалася ў ваколіцах Мэмэлю: Manwith (1511—1520 гады)[11]. Пазьней там жа адзначалася прозьвішча Manwit[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: von Gastowtendorf ij myle bes czu Manewidendorf… Von Manewidenhof ij myle bis czu Trabow (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[13]; Монивидъ Койликинович (1387—1392 гады[14])[15][16]; Moniwidone (2 лютага 1395 году)[17]; Albertus Monwid de Wischna (1396 год)[18]; Moniuido capitaneo Wilnensi (9 траўня 1397 году)[19]; Manewyd houptman czur Wille (23 красавіка 1398 году)[20]; Monwide houptman czur Wille[21], Manewit, capitaneus in Wilna[22] (12 кастрычніка 1398 году); Монивид(ъ) (3 красавіка 1399 году)[23]; Monywid cum fratre germano Gedigoldo (18 студзеня 1401 году)[24]; Manwede (23 красавіка, 9 чэрвеня і 15 верасьня 1404 году)[25]; Manewide (8 і 30 чэрвеня 1404 году)[26]; Manewyde (8 чэрвеня 1404 году, 21 лістапада 1405 году)[27]; mit dem edlen Manewiden euwern houptmanne (12 ліпеня 1404 году)[28]; Moniwid (17 жніўня 1404 году)[29]; Albertus alias Monywid (13 студзеня 1407 году)[30]; Monywido (11 чэрвеня 1407 году)[31]; Monvido (25 студзеня 1408 году)[32]; Manewid (10 сьнежня 1408 году)[33]; Monywid (24 студзеня 1409 году)[34]; Albertus alias Monywyd (23 траўня 1409 году)[35]; Alberto Moniuith capitaneo Vilnensi (24 траўня 1409 году)[36]; Alberto alias Moniwyd capitaneo Wylnensi (16 лютага 1410 году)[37]; Alberto andirs Monywyd (26 траўня 1410 году)[38]; Alberti alias Monywyd capitanei Wilnensis (1 лютага 1411 году)[39]; Alberto alias Moniwid voyeuoda Vilnensi (20 красавіка 1411 году)[40]; Alberti Monuid capitanei Vilnensis (15 красавіка 1412 году)[41]; Alberto alias Moniuido capitaneo Vilnensi (31 траўня 1412 году)[42]; cum domo et stirpe nobilis Monywid palatini Wilnensis[43], Moniuidus palatinus Vilnensis[44], Monywid palatinum Vylnensem[45] (2 кастрычніка 1413 году); Alberto Monywid woiewoda und houbtman czur Wille (4 студзеня 1414 году)[46]; Manewidt czur Wille houptman (10 жніўня 1415 году)[47]; Manneuite (10 красавіка 1418 году)[48]; ex parte Alberti Maniwidi palatini et capitanei Wilnensis (11 студзеня 1419 году)[49]; Alberto Monywid palatino et capitaneo (22 чэрвеня 1421 году)[50]; Mannewid (2 студзеня 1422 году)[51]; Albertus alias Moniwid (27 верасьня 1422 году)[52]; Michael alias Moniwid (27 верасьня 1422 году)[53]; Albertus Moniwid (27 жніўня 1423 году)[54]; пан Ивашко Монивидович (5 траўня 1429 году[55], 9 сьнежня 1442 году[56]); Iwaschkonis Moniwidowicz[57], Iwaschconis Monywydowycz[58] (1 верасьня 1431 году); Iwaschko Moniwidowicz (15 траўня 1432 году)[59]; Jwasko Moniwodowicz (22 сакавіка 1433 году)[60]; Monividi Grodensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[61]; Manewyd (1433 год)[62]; Ywaske Mannewiden son (6 верасьня 1434 году)[63]; Ywaßken Manweden (Manwede[62]; 16 кастрычніка 1436 году)[64]; панъ Монивидъ староста Подольскый и Кременецкій (2 верасьня 1438 году[65][66], 16 студзеня 1444 году[67]); пан Монивид троцкий воевода (23 сакавіка 1443 году)[68]; воевода троцкий пан(ъ) Монивид(ъ) (1 чэрвеня 1445 году, 8 студзеня 1452 году)[69]; Joannę Monnvyd Trocensi palatinis (23 красавіка 1452 году)[70]; Iwaschke Manivyten (10 лістапада 1453 году)[71]; nos Johannes Monividi heres in Zvprani palatinus Vilnensis (7 верасьня 1458 году)[72]; Manwid[62]; Олтар Монъвидовъ (1553 год)[73]; Станиславъ Монвидовичъ… з Монвидовичъ[74], Васко Мановидовъ[75] (1567 год); Zofia Monowid (1797 год)[76]; Ludwika Monawid (1833 год)[77].
Remove ads
Носьбіты
- Войцех Манівід (каля 1360—1424) — намесьнік і першы ваявода віленскі, меў сына Івана (Івашку); пачынальнік роду Манівідаў
- Міхайла Манівід († па 1433) — староста гарадзенскі
- Васька Манавідаў — баярын Ваўкавыскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Мікалай Алехнавіч Монвід Дарагастайскі († 1597) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік вялікі літоўскі і ваявода полацкі[78]
- Пётар Мікалаевіч Монвід Дарагастайскі († 1611) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі, ваявода амсьціслаўскі і смаленскі
- Крыштап Монвід Ірыковіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі берасьцейскі ў 1601—1611 гадох[79]
Апроч таго, Манівідам часам памылкова нызываюць Мантывіда[c] (каля 1314—1348), сына вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Аляхновічы з Монвіда[80] і Монвіды-Наркускія[81] — літоўскі шляхецкі род.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- У гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход widis у uis[3]
- У Супрасьлеўскім сьпісе Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх — Монвид і Монтивид, у Акадэмічным сьпісе — Моидивид і Моньдевид
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads