Глябальны індэкс міру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гляба́льны і́ндэкс мі́ру (па-ангельску: Global Peace Index, GPI) — спроба вымярэньня адноснай пазыцыі нацыяў і рэгіёнаў на шкале міралюбнасьці. Разьлічваецца Інстытутам эканомікі і міру (IEP) ў супрацоўніцтве зь міжнароднымі экспэртамі інстытутаў міру і аналітычнымі цэнтрамі на падставе зьвестак, сабраных і прааналізаваных Economist Intelligence Unit. Упершыню рэйтынг быў складзены ў траўні 2007 року і з таго часу прадстаўляецца шторок. Па стане на 2013 рок улучае 162 краіны (у 2007 была 121). Сярод фактараў, якія выкарыстоўваюцца пры ацэнцы, такія як узровень злачыннасьці і гвалту ўнутры краіны, а таксама такія чыньнікі зьнешняй палітыкі, як вайсковыя выдаткі і войны.



Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Remove ads
Рэйтынгі паводле гадоў

Дзяржавы зь лепшымі паказьнікамі міралюбства маюць меншыя індэксы. Дзяржавы ў зялёнай зоне складаюць 20% найбольш мірных у гэтым годзе; у чырвонай зоне зьмешаныя 20% найменш мірных[1].
- Заўвага: У зьвестак за 2010 рок адбыліся зьмены ў мэтадалёгіі[2].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Глябальны індэкс тэрарызму
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads