Нёман Горадня

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Нёман Горадня
Remove ads

«Нёман» — беларускі футбольны клюб з гораду Горадні, заснаваны ў 1964 годзе. З 1992 году ўдзельнічае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (1993, 2024). Колеры клюбу: жоўты і зялёны.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1964 годзе, калі «Нёман» быў заяўлены ў чэмпіянат СССР клясы «Б», якая на той час была трэцім дывізіёнам у сыстэме футбольных ліг СССР. Ужо ў 1967 годзе каманда, ачоленая трэнэрам Вадзімам Радзішэўскім, паднялася ў дывізіён вышэй, дзе затрымалася на два гады. Пасьля рэфармаваньня сыстэмы ліг у СССР «Нёман» быў вымушаны павярнуцца ў трэці дывізіён, дзе хутка зьмяніў назву на «Хімік». Наступныя сэзоны гарадзенцы працягвалі гуляць у трэцім дывізіёне. У канцы 1980-х здарыўся прарыў у розыгрышу Кубка СССР. Пад кіраўніцтвам трэнэра Вячаслава Сівакова «Хімік» прарваўся да 1/8 фіналу, дзе ў гасьцёх у сімфэропальскай «Таўрыі» саступіў зь лікам 4:3.

Пасьля здабыцьця незалежнасьці ў Беларусі пачалі ладзіць уласны чэмпіянат. Улічваючы, што да гэтага «Хімік» гуляў на саюзным узроўні, гарадзенцы былі запрошаныя ў першую лігу, якая на той момант была наймацнейшым дывізіёнам у краіне. У дэбютным сэзоне айчыннага першынства каманда скончыла чэмпіянат на 5 месцы не зважаючы на вялікую колькасьць паразаў. Добры сэзон, але ўжо не дэбютны, правёў малады абаронца Сяргей Гурэнка, які пазьней будзе прыцягвацца да матчаў зборнай Беларусі і пяройдзе ў расейскі «Лякаматыў» у 1995 годзе. На наступны сэзон у каманды пасьля двух гадоў адсутнасьці з польскай «Ягелёніі» вярнуўся бамбардзір Сяргей Саладоўнікаў, які быў абраны капітанам каманды. У тым ліку дзякуючы і яны «Нёман», які зьмяніў назва на арыгінальную, здабыў першы трафэй у сваёй гісторыі — Кубак Беларусі. Яшчэ ў чвэрцьфінале гарадзенцы адолілі моцны магілёўскі «Дняпро», а ў паўфінале толькі дзякуючы правілу выязнога голу было скаранае менскае «Дынама». У фінале, які ладзіўся ў Менску, зь лікам 2:1 быў пераможаны рэчацкі «Ведрыч». Галы на свой рахунак запісалі Алег Сысоеў і Юры Мазурчык. Трэнэрам на той час быў Станіслаў Уласевіч. У розыгрышы чэмпіянату, які на пэўны час перайшоў на сыстэму восень-вясна, «Нёман» падвысіў сваю пазыцыю да 4 месца. У наступныя гады гарадзенцы фінішавалі ў сярэдзіне табліцы ці крыху ніжэй за яе. У 1999 годзе «Нёман» аб’яднаўся зь іншым гарадзенскім футбольным клюбам «Белкард», дадаўшы ягонае імя да свайго. З новай назвай «Нёман-Белкард», каманда праіснавала некалькі гадоў, а потым зноўку вярнулася да свайго звыклага назова — «Нёман». Шыкоўным стаў сэзон 2002 году, калі нёманцы ўвесь чэмпіянат месьціліся ў групе лідэраў і скончылі сэзон на першым радку з аднолькавай колькасьцю пунктаў разам з БАТЭ. «Залаты» матч, які мусіў выявіць чэмпіёна, ладзіўся ў лістападаўскі дзень і скончыўся ў дадатковы час, а «залаты» гол забіў абаронца барысаўчан Валеры Тарасенка[3]. У тым сэзоне зьзялі зоркі такіх футбалістаў «Нёмна» як то, Аляксандра Сулімы, Дзьмітра Раўнейка, Віталя Надзіеўскага, Аляксея Сучкова і Дзьмітра Кавалёнка, апошні зь якіх стаў найлепшым бамбардзірам дружыны. У тым жа сэзоне гарадзенскі клюб меў найвышэйшую наведвальнасьць сярод усіх клюбаў, то бок ягоныя матчы глядзелі на трыбунах стадыёну ў сярэднім блізу 6,4 тысячаў заўзятараў. Нажаль, па сканчэньні сэзону шмат лідэраў атрымалі прапановы ад іншых клюбаў і сышлі. Суліма зьехаў у тальяцінскую «Ладу», Раўнейка далучыўся да маскавіцкага «Тарпэда», а Сучкоў стаў футбалістам львоўскіх «Карпатаў».

У наступныя гады клюб ня меў добрых вынікаў, але і здолеў захоўваць месца ў Найвышэйшай лізе. У 2011 і 2014 гадах «Нёман» дасягаў фіналаў Кубка Беларусі, але спачатку прагуляў «Гомлю» зь лікам 0:2 на сталічным стадыёне Трактар, а потым у 2014 годзе на новапабудуванай Барысаў-Арэне саступіў салігорскаму «Шахцёру». У тым 2014 годзе галоўным трэнэрам клюбу быў некалі выдатны гарадзенскі футбаліст і капітан клюбу Сяргей Саладоўнікаў. На полі тады вылучаўся малады гулец Павал Савіцкі, які ў тым жа годзе быў аддадзены ў арэнду польскай «Ягелёніі». За год да таго ў сэзоне 2013 году «Нёман» фінішаваў на чацьвертым месцы ў чэмпіянаце. Акрамя Савіцкага добра гулялі брамнік Сяргей Чэрнік, абаронцы Павал Рыбак і Максім Вітус, а таксама паўабаронца Яўген Савасьцьянаў. У 2016 годзе галоўным трэнэрам на доўгія гады стаў Ігар Кавалевіч. «Нёман» пачаў выступаць больш стабільна, але ў сэзонах 2021 і 2022 гадоў вынікі пагоршыліся. Цікава, што ў 2022 годзе каманда, якая гуляла ў добры футбол, але ёй стала няшчасьціла, скончыла розыгрыш на 9 месцы, маючы на сваім рахунку ажно 13 нічыйных вынікаў.

Яшчэ да пачатку сэзону каманда правяла неблагую падрыхтоўку да першынства, амаль ня страціўшы галоўных футбалістаў[4]. У выніку «Нёман» пачаў разглядацца як адзін з прэтэндэнтаў на мэдалі. Акрамя таго, адбылося ўзмацненьне дружыны паўабаронцамі Юрыем Панцям і Міхаілам Казловым. Клюб, аднак адразу вылецеў з розыгрышу кубка краіны. Пагатоў, выявілася праблема з выступамі Яўгена Ляшко, Рамана Пасевіча, Валера Жукоўскага і Сяргея Курганскага[5], якім забаранілі гуляць, як мяркуецца, праз палітычныя чыньнікі. Тым ня менш, «Нёман» хутка ўладкаваўся ў верхняй частцы табліцы. Напрыканцы красавіка Кавалевіч правёў 200-ы матч на чале каманды ў Найвышэйшай лізе[6]. Улетку выявілася, што «Нёман» мусіць прадстаўляць Беларусь у розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2023—2024 гадоў. Гэта сталася магчымым, бо «Шахцёр» і «Энэргетык-БДУ» былі пазбаўленыя сваіх мэдалёў папярэдняга розыгрышу, «Іслач» была адхіленая ЎЭФА праз колішнюю дыскваліфікацыю за дамоўныя матчы, а «Менск» і «Гомель» ня здолелі атрымаць ліцэнзію ЎЭФА. Дружына аўтобусам выправілася ў Эўропу і некалькі тыдняў праводзілся матчы ў эўракубку, выбіўшы з розыгрышу ліхтэнштайнскі «Вадуц» і мальтыйскі «Бальцан». Толькі славеніскі «Цэле» здолеў спыніць гарадзенцаў у далейшым прасоўваньні. У айчыннай лізе «Нёман» здолеў адарвацца ад «Тарпэда-БелАЗ», які страціў шмат пунктаў, усьцяж гуляючы ўнічыю, але ўсё яшчэ працягваў пагоню за сталічным «Дынама». У 19-м туры «нёманцы» здолелі дагнаць «дынамаўцаў», але ў матчы з сваім галоўным супернікам праз тур зьведалі ў Менску паразу зь лікам 2:1. Пасьля гэтага дружына дакрочыла да срэбных мэдалёў айчыннага першынства.

Remove ads

Былыя назвы

  • «Нёман» (1964—1971)
  • «Хімік» (1972—1992)
  • «Нёман» (1993—1998)
  • «Нёман-Белкард» (1999—2001)
  • «Нёман» (з 2002 году)

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 2 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Удзел у эўракубках

Больш інфармацыі Кубак, Г ...
Больш інфармацыі Сэзон, Кубак ...
Remove ads

Галоўныя трэнэры

  • Юры Мохаў (сакавік 1964 — студзень 1965)
  • Вадзім Радзішэўскі (студзень 1965 — студзень 1970)
  • Яўген Глямбоцкі (студзень 1970 — травень 1973)
  • Атары Дзідзігуры (травень 1973 — чэрвень 1974)
  • Уладзімер Забалоцкіх (чэрвень 1974 — верасень 1975)
  • Вячаслаў Сівакоў (верасень 1975 — красавік 1990)
  • Уладзімер Грышановіч (красавік 1990 — красавік 1992)
  • Станіслаў Уласевіч (красавік 1992 — верасень 1993)
  • Валеры Яначкін (верасень 1993 — красавік 1995)
  • Іван Ляцяга (красавік 1995 — травень 1996)
  • Вячаслаў Сівакоў (чэрвень 1996 — студзень 1997)
  • Алег Севасьцянік (студзень 1997 — верасень 1997)
  • Сяргей Саладоўнікаў (верасень 1997 — люты 1998)
  • Вячаслаў Сівакоў (люты 1998 — травень 1998)
  • Сяргей Саладоўнікаў (травень 1998 — чэрвень 2005)
  • Сяргей Няфёдаў (чэрвень 2005 — сьнежань 2005)
  • Уладзімер Курнеў (2005 — сьнежань 2007)
  • Людас Румбуціс (студзень 2007 — сьнежань 2008)
  • Вячаслаў Акшаеў (студзень 2008 — ліпень 2008)
  • Алег Радушка (ліпень 2008 — чэрвень 2010)
  • Аляксандар Карашкоў (чэрвень 2010 — жнівень 2011)
  • Сяргей Саладоўнікаў (жнівень 2011 — красавік 2016)[7]
  • Алег Кірэня (в. а. красавік — чэрвень 2016)[8]
  • Ігар Кавалевіч (з чэрвеня 2016 году)[9]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads