мужчынскае асабовае імя (Gero) From Wikipedia, the free encyclopedia
Гера, Кер, Гіра — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Gero | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кер, Гіра |
Зьвязаныя імёны | Герэйка, Герэль, Герын / Керун, Геруць, Керш, Гербут, Гервала, Геральт, Гервід, Кірвік, Гірвіл, Гервін, Гервойна, Гіргарт, Герат, Герод, Геркін, Герконт, Гермін, Германт, Керстын, Герстолт, Гертруда Бутгер, Варгіра, Відугер, Вісігер, Гутгер, Маргер, Рутгер, Рэнігер, Стангір, Унгер, Эйгер |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гера» |
Гера, Гіра або Кера (Gero, Giro, Kero) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3][lower-alpha 1]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Герэйка (Герыка, Герка, Кірэйка, Кірык), Герэль (Керэль, Герла, Гірэла), Герын (Гірын), Керун, Геруць, Гербут (Кірбут, Гірбуд), Гервала, Геральт (Геральд), Гервід, Кірвік, Гірвіл (Гервел), Гервін (Кервін), Герат (Гер’ят), Герод, Геркін (Кіркін), Гермін, Германт (Гірмунт, Гармонт), Керстэн (Керстын), Гертруда, Бутгер, Вазгір, Вісігер (Віскер), Маргер, Рутгер (Рудкір, Рукір), Стангір (Станкар, Штэнгер), Унгер, Эйгер. Адзначаліся германскія імёны Gerico (Gerecke, Kericho, Kiereck), Gerilo (Kerelo, Gerlo), Gerin (Girin), Keruni, Gerutha, Gerboth (Kerboto, Gerbodo), Gerwala, Gerald, Gerwid, Kerwic (Gerwic), Garwilus, Gerwin (Kerwin, Girwin), Gerat (Gerath), Gaerod (Girod), Gerken, Germinus, Geromont (Girmund, Garimund), Kerstin, Gertrud (Gerdrud, Girtrudis), Butger, Wasger, Wisger (Uuisager, Weisker), Margger, Rutger (Rudker, Rucker), Staniger (Stanker, Steiniger), Unger, Eygeirr.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gero (Gira), Geric, Geryl[5], Gerinus, Gerun, Giersz (Gierasz, Girsz), Gerbołt, Gerbert, Gerad, Gerer, Gerard (Gerhard, Girhard), Gerkin, Gertrud (Girtrud), Gierwałt (Gierwołt, Geralt), Gerwart (Girwart), Gerwig (Gerwik, Girwik), Gerwin, Beringerius, Isinger, Lodgierz, Ludgierz, Osiger, Rodeger (Rodger, Rudeger, Rudiger), Witker, Udalgir[6].
У Прусіі бытавалі імёны Gerko / Gereke[lower-alpha 2] (1355 і 1419 гады)[8][9], Garune / Gerune[lower-alpha 3][11], Geruthe / Gerute[lower-alpha 4][14], Geruscha[lower-alpha 5] (1313 год)[14], Garene[lower-alpha 6][17], Garbot / Garbute[lower-alpha 7] (1353 і 1398 гады)[17], Gerkin[lower-alpha 8] (1326 год)[8], Girman / German[lower-alpha 9] (1352 і 1405 гады)[21], Germer[lower-alpha 10][14], Girwyn / Gerwin[lower-alpha 11][24], Wissegar[lower-alpha 12] (1338, 1339, 1354 і 1360 гады)[28][29]. У 1656 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joannes Gerra, Marggrabova-Borussus[30].
У Беластоку адзначалася германскае прозьвішча Геранці: Clavdius Gieranti[lower-alpha 13] (1730 год)[32].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: curia Gery alias Staryny (13 студзеня 1460 году)[33]; два чоловеки… на имя Данюша Кгировича (24 чэрвеня 1508 году)[34]; покупил в бояр и в людеи Виленского повета… два чоловеки его отчизных на имя Данюша Кгировича (8 лютага 1514 году)[35]; woyth Zdan Kyer… Zdan Kyerowycz… Zdanu Kyeru (1552—1555 гады)[36]; Klim Gira (1593 год)[37]; Derewnia Michieykowa… Barys Gierowicz… Chila Gierowicz (1654 год)[38]; Jakub Kier… Iwan Kier (1738 год)[39]; Gierowicze… Gariszki (1744 год)[40]; Franciszek Gierycz (1745 год)[41]; Catharina Kierowiczowa (2 кастрычніка 1782 году)[42][lower-alpha 14].
Гіры (Giro) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і ваколіцаў Лынтупаў і Сьвянцянаў[67][68].
Кярэвічы (Kierewicz) і Кірэвічы (Kirewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[69].
На 1900—1910 гады існаваў фальварак Гіраўшчына ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[70][71].
Вёскі з назвай Гіравічы існуюць на гістарычных Ашмяншчыне і Меншчыне, з назвай Гіры — на гістарычных Віленшчыне і Ашмяншчыне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.