Air Serbia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Air Serbia (на сэрбскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сэрбіі, знаходзіцца ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 году Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.


Remove ads
Гісторыя
Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гадох была адной з найбуйнейшых авіякампаній Эўропы. Аднак сытуацыя пагоршылася, калі напачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненьне міжнародных рэйсаў. Падчас бамбардаваньня Югаславіі ў 1999 годзе сіламі НАТА 9 авіяляйнэраў кампаніі былі эвакуяваныя ў Румынію[2]. Сёньня JAT ізноў зьдзяйсьняе рэйсы ў гарады Эўропы і падтрымлівае партнэрства зь некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.
У 2006 годзе сэрбскія СМІ паведамлялі пра заплянаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Мэтай гэтага называлася заснаваньне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра пляны Air India выкарыстоўваць Бялградзкі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амэрыку. У жніўні 2007 году стала вядома пра прыватызацыю кампаніі, пасьля таго як годам раней яна ўпершыню ізноў стала прыбытковай. Цікавасьць да куплі кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.
JAT Airways зьяўляецца галоўнай авіякампаніяй Сэрбіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.
1 жніўня 2013 году JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве. Паводле гэтага пагадненьня 49% акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сэрбскі ўрад захоўвае 51% акцый JAT Airways. Паводле гэтага ж пагадненьня JAT з кастрычніка 2013 году павінна пачацца дзейнасьць пад брэндам Air Serbia па-сэрбску: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 году брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць, і авіякампанія стала працаваць пад брэндам Air Serbia.
Remove ads
Міжнародныя рэйсы
JAT Airways зьдзяйсьняе палёты зь Бялграду ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхэн, Бэрлін, Лёндан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя эўрапейскія гарады. Максымальная адлегласьць рэйсаў, якія зьдзяйсьняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км (Сараева)[a].
Азія
Афрыка
Эўропа
Былыя рэйсы
У табліцы прыведзены сьпіс былых маршрутаў, калі-небудзь зьдзейсьненых самалётамі кампаніі Jat:
Remove ads
Самалёты ў эксплюатацыі
На сьнежань 2016 году авіяпарк Air Serbia складаўся з[3]:
- 1 Bombardier CRJ 900
- 4 Boeing 737-300
- 1 Airbus A330
- 2 Airbus A320
- 3 ATR 72-200
- 5 ATR 72-500
- 10 Boeing 737—300
- 8 Airbus A319
Катастрофы

У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзьве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і чальцоў экіпажа:
- 26 студзеня 1972 — падчас палёту па маршруце JU364 Стакгольм — Капэнгаген — Загрэб — Бялград адбыўся выбух на борце і наступнае крушэньне самалёту McDonnell Douglas DC-9. Самалёт знаходзіўся на вышыні 10 000 мэтраў на ўчастку Капэнгаген — Загрэб. Яго абломкі зваліліся ў раёне вёскі Чэска Каменіцы (Чэхаславаччына, цяпер Усьцецкі край, Чэхія). Загінулі ўсе 23 пасажыры, і чатыры зь пяці чальцоў экіпажу. Выжыла толькі сьцюардэса Весна Вулавіч[4].
- 11 верасьня 1973 — самалёт маршруту Цітаград — Скоп’е ўрэзаўся ў гару Маганік каля Цітаграду (цяпер — Падгорыца, Чарнагорыя). Загінулі ўсе пасажыры і чальцы экіпажу, усяго 41 чалавек.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads