Альгерд

вялікі князь літоўскі (1345—1377) From Wikipedia, the free encyclopedia

Альгерд
Remove ads

Альге́рд Гедзімі́навіч[a] (1296 — травень 1377) — вялікі князь літоўскі (1345—1377), князь крэўскі і віцебскі; адзін з найбуйнейшых вайскаводаў Вялікага Княства Літоўскага. Пражыў больш за 80 гадоў, кіраваў дзяржавай 32 гады; бацька 12 сыноў, у тым ліку Ягайлы, Андрэя Полацкага, Сьвідрыгайлы, Скіргайлы, Уладзімера.

Хуткія факты 12-ы вялікі князь літоўскі, Папярэднік ...

У часы Альгерда тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася больш чым у два разы, а беларускія землі занялі цэнтральнае месца ў дзяржаве. Гэта забясьпечыла рост іхнай эканомікі, разьвіцьцё культуры, умацаваньне беларускай мовы як афіцыйнай[3][4].

Remove ads

Імя

Алгерд, Алгерт, Олгард, Алгард, Алгарда, Алгарт, Галгерд або Галгард (Algerd[5], Algeard[6][7][8], Algerðr[9][10], Algert[11], Olgard[12], Algardus[13], Algardis[14], Algart[15], Hallgerðr[16], Halgardus[13]) — імя германскага паходжаньня[17]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[18], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Wisgeard, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[19].

Адпаведнасьць імя Альгерд германскаму імю Olgard (Olgardus) сьцьвердзіў мовазнаўца і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў[20].

Формы імя князя ў гістарычных крыніцах: Алкердъ (1330—1359 гады)[21]; Самъ Олкгердъ Божію милостью великий князь Литовьскій, Рускій, Жомоитскій и иныхъ[22] (25 жніўня 1342 году)[23]; Господарю его милости Князю Великому Олигарду (30 сьнежня 1347 году)[24]; Olgerdus (1347 і 1352 гады)[25]; а за великого князя Олькерта и за Корьята[26] (1352 год)[27]; Helgerdi Suppremi principis lythwanorum (Helgerdus supremus prinreps[28]; 14 жніўня 1358 году)[29]; Allexandro filio Holgerti (запіс пад 1366 годам)[30]; Algherde (7 лістапада 1367 году)[31]; Kenna uxor Kazimiri ducis Saxonie, filia Olgerti ducis Lithuanie («Kalendarz Krakowski» пад 1368 годам)[32]; ὁ βασιλεὺς, ὁ Ἄλγερδος[b] (1371 год)[34][35]; Се язъ князь великии Олгердъ[22] (1372 год[36])[37]; Olgordi (29 верасьня 1377 году)[38]; Algirde, quondam rex Littovie (1377 год, 10 кастрычніка 1385 году, 11 кастрычніка 1385 году)[39]; huius pater Helgorth… Helgorth Keistuthy (запіс пад 1386 годам)[40]; Olcardus noster olim genitor (15 траўня 1390 году)[41][42]; vnser feter herczog Algart[43] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Algerde[44] або Algarde[45] (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга); Algard[46] або Algart[47] (Хроніка Віганда); Olgerth[c] або Олкгирд[d] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Algardus (па 1409 годзе)[48]; ex genitoris nostri olim magni ducis Lythwanie Olgerdi (14 ліпеня 1431 году)[49]; avo videlicet Olgerdo olim magno duce Lithwanie (1440 год)[50]; Olgerdus filius Gedimini (Ян Длугаш)[51]; князь Олгердъ Гедиминовичь… къ Олгерду Гедиминовичю… Олигерду Гедиминовичю (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[52]; къ великому князю Олгерду Гедименовичю Литовскому (Сафійскі першы летапіс)[53]; Олгордъ князь Литовьскыи… за Олгорда (Рагоскі летапісец)[54]; Olgierd… Olgierd Gidyminowicz (Хроніка Быхаўца)[55]; князь велики Литовьскій Олгердъ Гедимановичъ[22][56] (Ніканаўскі летапіс); Олгерд… Олгерд Гидиминовичь (Хроніка літоўская і жамойцкая)[57].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Паходжаньне і радавод

Паводле Раўданскага рукапісу, Альгерд нарадзіўся ў 1296 г. і быў першым сынам Гедзіміна ад другой жонкі Вольгі Смаленскай. Атрымаў ад бацькі Крэўскае княства[58].

У 1318 годзе ажаніўся зь віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў ва Ўсьвятах[59], а ў 1320 годзе па сьмерці цесьця атрымаў Віцебскае княства ў спадчыну. У 1320—1330-я гады віцебск князь Альгерд Гедзімінавіч умацаваў Горны і Ніжні замкі Віцебска каменнымі сьценамі з абарончымі вежамі. Сярод іншага, у Горным замку ўзьвёў княжацкі палац. Да 1345 году пабудаваў у Заручаўі праваслаўную царкву Сьвятога Духа, якая стала галоўным храмам аднайменнага жаночага манастыра ў Віцебску[60].

Thumb
Альгерд адыходзіць ад Масквы, 1370 г. Мініятура летапіснага зводу XVI ст.

У 1341 годзе вялікі князь Гедзімін падзяліў свае ўладаньні паміж сынамі. Альгерд, апроч Віцебскага княства, атрымаў славутую цьвержу Крэва і землі на рацэ Бярэзіне. У 1345 годзе ў хаўрусе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя — свайго малодшага брата Яўнуту і стаў вялікім князем. Яўнут атрымаў Заслаўе, адкуль потым уцёк у Пскоў, аднак пазьней зноў вярнуўся ў Заслаўе.

Пашырэньне межаў Вялікага Княства Літоўскага

Войны з Тэўтонскім ордэнам

Пасьпяхова змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна (бітвы 1345, 1347, 1348, 1352, 1365, 1370 гадоў і інш.), у тым ліку выйграў цяжкую бітву з крыжакамі на рацэ Стрэве ў 1348 годзе. У 1341 годзе надаў дапамогу Пскоўскаму княству ў барацьбе супраць крыжакоў.

Збліжэньне ўсходнеславянскіх зямель

Вёў пасьпяховую палітыку, накіраваную на далейшае аб’яднаньне, эканамічнае і культурна-этнічнае збліжэньне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Калі быў віцебскім князем, авалодаў Мажайскам. У 1340-я гады далучыў да Вялікага Княства Літоўскага Чарнігаўска-Северскае княства. У палітычнай залежнасьці ад Альгерда апынулася і Смаленскае княства (1350-я гады). Каля 1355 году далучыў да ўласнай дзяржавы Бранскае княства, у 1356, 1359 і 1362 гадох — гарады Ржэў, Амсьціслаў, Тарапец.

Войны з татарамі

З 1351 году бесьперапынна вёў барацьбу з татарамі; у 1361—1362 гадох адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну і іншыя землі. У канцы 1362 году ў вялікай бітве Сініх Водах (каля ракі Бога) разграміў войскі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды і далучыў да Вялікага Княства Літоўскага Прычарнаморскія землі ва ўтоцы ракі Серата, басэйнах Днястра і Бога, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі.

Удзельным князем Кіева пасадзіў свайго сына Ўладзімера, Падольле аддаў у кіраваньне новагародзкім князям Карыятавічам, войскі якіх складалі галоўную сілу ў бітве на рацэ Сініх Водах; з 1342 году ягоны сын Андрэй Полацкі стаў пскоўскім князем.

Войны з Маскоўскім княствам

Thumb
Сьмерць Альгерда. Мініятура летапіснага зводу XVI ст.

У процівагу аб’яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Дзьмітрыя Данскога падтрымліваў сэпаратысцкую барацьбу цьвярскіх князёў. Каб замацаваць зьвяз зь Цьвярскім княствам, па сьмерці першай жонкі пабраўся шлюбам з князёўнай Ульлянай Аляксандраўнай Цьвярской. Намер Альгерда скласьці антымаскоўскі хаўрус з ханам Джанібэкам скончыўся няўдачай.

Учыніў тры выправы на Маскву (1368, 1370, 1372). Аўтар «Хронікі Быхаўца» з захапленьнем адзначыў уменьне Альгерда паставіць свайго супраціўніка ў безвыходнае становішча і такім чынам прадыктаваць яму сваю волю. У патрэбны момант вялікі князь дзеяў сьмела і вынаходліва. Вось як летапісец апісвае завязку выправы Альгерда на Маскву. Маскоўскі князь Дзьмітры Іванавіч «без каждое прычыны, опустошивши докончания и приязнь и прыслал до великого князя Ольгерда посла своей со отповедию, а прыслал к нему огонь и саблю» і перадаў, што будзе ў Літве ўлетку. У адказ Альгерд перадаў маскоўскаму князю: «Я, дасть Бог, в него буду на Велик день, а поцалую его красным яйцом через шчыт сулицою». І сапраўды, раніцай на Вялікдзень ён нечакана зьявіўся на Паклоннай гары пад Масквой. Захоплены зьнянацку маскоўскі князь мусіў прасіць літасьці і міру. Альгерд пашкадаваў маскоўскага валадара, а сваю перамогу засьведчыў тым, што пастукаў залатой дзідай у крамлёўскія муры: «Хоць я з табой і замірыўся, але хачу сабе яшчэ тую славу ўчыніць, што вялікі князь Альгерд дзіду сваю пад Масквой прыхінуў»[61].

Спрабаваў падпарадкаваць Вялікаму Княства Літоўскаму Пскоў і Ноўгарад (у 1342 годзе пскавічы прынялі на княжаньне ягонага сына Андрэя — вядомага ў гісторыі як Андрэй Полацкі), вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша (1349—1351, 1366). Такім чынам, Альгерду давялося ваяваць на поўдні — з татарамі, на захадзе — з Польшчай, на ўсходзе — з Масквой, на паўночным захадзе — з крыжакамі, на паўночным усходзе — з Ноўгарадам, Псковам і Цьвер’ю. Гэта патрабавала тытанічнага напружаньня і ўменьня. Галоўнае было апярэдзіць супраціўніка, перамагчы яго малой сілай.

Вынікі кіраваньня

Thumb
Вялікі князь Альгерд. Беларуская марка, 1942 г.

За час княжаньня Альгерда тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася ўдвая і яно стала найбольшай і наймагутнейшай дзяржавай сярэднявечнае Эўропы. Альгерд быў ня толькі выдатным вайскаводам, але і мудрым дзяржаўным дзеячом, меў вылучныя дыпляматычныя здольнасьці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў ня толькі пра яе моц, але і пра росквіт. У летапісе Паўночна-Ўсходняй Русі так характарызавалі высокія маральныя якасьці і здаровы лад жыцьця Альгерда: «… Ён, ня піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі, у тайне рыхтаваў свае паходы, ваюючы ня столькі колькасьцю, колькі ўменьнем»[62][e]. Гісторык Вячаслаў Насевіч падлічыў, што за княжаньнем Альгерда Гедзімінавіча плошча Вялікага Княства Літоўскага дасягнула 630 000 кв.км, 1/3 якіх складалі землі сучаснай Беларусі, а 10 % — сучаснай Летувы[60].

Remove ads

Мова і культура

Thumb
Прарысоўка пячаці Альгерда з рускім надпісам

За валадараньнем Альгерда беларуская мова шырока выкарыстоўвалася ў справаваньні і пры велікакняскім двары. Яна пасьпяхова абслугоўвала ўсе сфэры грамадзкага жыцьця і ўсе клясы. Па-беларуску пісаліся шматлікія акты, граматы, статуты ды іншыя. Яна пранікла і ў царкоўна-рэлігійную сфэру. На беларускую мову перакладаліся аповесьці рэлігійнага зьместу, ствараліся жывоты і г. зв. «Хаджэньні» ў Палестыну і Канстантынопаль. Найбольш значным жанрам беларускай літаратуры заставаліся летапісы і хронікі, якія былі люстэркам грамадзка-палітычнага жыцьця тагачаснага Вялікага Княства Літоўскага.

Захавалася прарысоўка вялікакняскай пячаці Альгерда (каля 1366 году), якая мае выявы стралы і рускі надпіс[63]:

ПЕЧАТЬ КН(ЯЗ)Я ВЕ(ЛИКОГ)О + ОЛГЕР(ДА)
Thumb
Прарысоўка манэты з рускім надпісам «Князь Олгердъ» (да 1377 г.)[64]

Умову Альгерда і смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча з маскоўскім князем Дзьмітрыем Іванавічам (1371 год[65]) змацавалі падобнай вялікакняскай пячацьцю з выявай стралы, і імаверна, такой жа легендай (пашкоджана; у легендзе захаваліся літары Л И (імаверна, «ВЕЛИКОГО») І О)[66]. Апроч таго, захавалася апісаньне вялікакняскае пячаці, прывешанай да ўмовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам у 1366 годзе. На той пячаці была выява Пагоні і вакол яе рускі надпіс[67]. Імаверна, што тая пячаць выглядала падобна да пячаці сына Альгерда — Сямёна Лугвена.

Як і іншыя вялікія князі літоўскія (Гедзімін, Ягайла, Вітаўт) падаваў тытулятуру з словамі «Божаю міласьцю» («Божью милостью Великий Князь Литовский», 1347 год)[68]. У 1338 годзе цалаваў крыж на знак складаньня ўмовы зь ліфлянцкімі крыжакамі. На прапанову псковічаў у 1342 годзе заняць княскі сталец і хрысьціцца ў праваслаўі адказваў: «уже крещенъ есмь, и христианинъ есмь, второе креститися не хощу я, и на княжении у васъ сести не хощу». У 1345 годзе заснаваў у віленскім Горнім замку царкву Сьвятога Міхала, а ў 1346 годзе — Віленскую саборную царкву Прачыстае, якая пазьней стала катэдральным саборам Літоўскай мітраполіі[69]. Увогуле, мусіў быць хрысьціянінам, каб ажаніцца ў 1318 годзе зь віцебскай князёўнай (шлюбы хрысьціянаў з паганцамі забараняліся Трульскім саборам 691 году). Дасьледнік Зьдзіслаў Сіцька зьвяртае ўвагу на тое, што паводле Чудаўскага сьпісу «Сказания о князьях Владимирских(ru)» Альгерд спачыў у царкве, заснаванай яго жонкай[70][f].

Remove ads

Ушанаваньне памяці

У 1862 годзе ў Ноўгарадзе (Расейская імпэрыя) ўзьвялі помнік «Тысячагодзьдзе Расеі», у якім увекавечылі памяць пра вялікага князя літоўскага Альгерда Гедзімінавіча сярод іншых дзяржаўных дзеячаў усходняга славянства. 27 чэрвеня 2014 году на Рынкавай плошчы ў Віцебску адкрылі помнік князю Альгерду, аўтарам якога быў скульптар Сяргей Бандарэнка[60].

Галерэя

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле Кіеўска-Пячэрскага памяньніку, у праваслаўі меў імя Дзьмітры[2]
  2. Тытуляваньне польскага караля Казімера: ὁ κράλης τῆς Λαχίας, ὁ Καζίμοιρος[33]
  3. Апошнія словы гэтага выказваньня і ўзяў сабе на ўзбраеньне расейскі вайскавод Сувораў
  4. Сьведчаньні пра нейкае адметнае пахаваньне Альгерда захаваліся ў сучаснай да гэтай падзеі хроніцы Лівоніі Германа Вартбэрга, дзе гаворыцца адно пра спаленьне каштоўных рэчаў і 18 коней (што адпавядае тэндэнцыям ордэнскіх храністаў выяўляць ліцьвінаў зь нейкімі ўласнымі абрадамі дзеля абгрунтаваньня сваёй вайсковай агрэсіі на Літву), і ў пазьнейшай (1460—1480-я) хроніцы Яна Длугаша, дзе сьцьвярджацца спаленьне самога цела вялікага князя на гэты раз толькі з адным канём, аднак Длугаш падае памылковыя біяграфічныя зьвесткі пра Альгерда, а ў сьцьверджаных ім месцах абрадавага спаленьня нябожчыкаў (на Сьвінтарогу ў Вільні, у Кукавецкім гаі каля Вількаміру або на месцы Кукавецкага фальварку каля Майшаголы) археолягі ня выявілі сьлядоў спаленьня. Выяўленыя буйныя могільнікі XIII ст. у Кернаве, а таксама выяўлены ў 2009 годзе буйны могільнік XIV ст. у Верках (у межах Вільні) зьмяшчаюць адно трупапалажэньні, гэта прыводзіць археолягаў да высновы, што ў гэты час ліцьвіны не практыкавалі спаленьне памерлых. Наогул, зьвесткі пра спаленьне ліцьвінамі памерлых сустракаюцца адно ў ордэнскіх храністаў, а ў царкоўных творах і апісаньнях веры ліцьвінаў (Геранім Праскі, Сыльвіё Пікаляміні) спаленьне памерлых не ўпамінаецца.
  5. У кнізе аналягічным партрэтам ілюструюцца яшчэ некалькі гістарычных асобаў
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads