Сьпіс дэпутатаў НС РБ 4-га скліканьня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь чацьвертага скліканьня — беларускі парлямэнт, абраны на парлямэнцкіх выбарах 28 верасьня 2008 году.

Remove ads

Сьпіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

У парлямэнт перайшлі 30 дэпутатаў папярэдняга скліканьня. З 110 дэпутатаў ніжняй палаты 103 — беспартыйныя. У парлямэнт абраныя шэсьць прадстаўнікоў КПБ на чале зь лідэрам партыі Тацянай Голубевай і старшыня Аграрнае партыі Міхаіл Русы.

У Палаце прадстаўнікоў на прафэсійнай аснове будуць працаваць больш за 20 прадстаўнікоў прамысловасьці, АПК, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. У парлямэнт абраныя каля 30 прадстаўнікоў выканаўчае галіны рознага ўзроўню, у тым ліку, старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка, намесьнік старшыні адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Папкоў, кіраўнікі раённых і гарадзкіх выканаўчых камітэтаў. У парлямэнт абраныя 10 дэпутатаў, якія працавалі да гэтага ў сфэры адукацыі, 9 парлямэнтараў працавалі ўва ўстановах аховы здароўя, двое — у сыстэме судовае ўлады.

У новым складзе Палаты прадстаўнікоў будуць працаваць 12 дэпутатаў пэнсійнага веку, яшчэ 42 парлямэнтары дасягнуць гэтага веку за час чатырохгадовага знаходжаньня ў Палаце прадстаўнікоў. Старэйшымі паводле веку сярод абраных дэпутатаў ёсьць Пётар Южык, які працаваў намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму, і Георгій Дашкевіч, былы галоўны дараднік старшыні Гомельскага аблвыканкаму. Яны абодва нарадзіліся ў 1946 годзе. Самым маладым дэпутатам стала першы сакратар Слуцкага гарадзкога камітэту грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Інэса Кляшчук, якая нарадзілася ў 1978 годзе. Таксама ў парлямэнт абраныя 35 жанчын.

Больш інфармацыі Імя й прозьвішча, Выбарчая акруга ...
Remove ads

Сьпіс сябраў Савету Рэспублікі

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads