Від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Калі́на звыча́йная[3][4] ці Калі́на чырво́ная (Viburnum opulus) — лістападны куст, від роду Каліна (Viburnum) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae). Плады ядомыя, але гаркаватыя на смак (асабліва да першых замаразкаў). Кара і плады выкарыстоўваюцца ў навуковай і народнай медыцыне. Каліна цэніцца як дэкаратыўная расліна. Распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўропы і Азіі. Сустракаецца па ўсёй Беларусі.
Каліна звычайная | |||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай дарослай расліны, Карлсруэ, Германія | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||
|
У культуры і народнай творчасці многіх славянскіх народаў (у тым ліку і беларусаў) каліна сімвалізуе дзявочую прыгажосць і нявіннасць. Каліна з’яўляецца частым матывам народных песень, вясельных абрадаў.
Каліна звычайная, каліна[5][6][7][8][9][10], калін-дзерарава[11].
Каліна звычайная — куст[12], радзей дрэва, з шаравата-бурай карой[13], пакрытай падоўжнымі расколінамі, вышынёй 1,5-4 метра. Дажывае да 50 гадоў і больш[14].
Парасткі круглявыя, часам рабрыстыя, голыя, месцамі шаравата-белыя, а наогул жаўтлява-бурыя, часам з чырванаватым адценнем. Чачавічкі буйныя, да 57 мм. Стрыжань бялёсы з рудаватым адценнем, прыкладна шасціграннай формы.
Пупышкі з дзвюма зрослымі вонкавымі лускавінкамі, яйкападобныя, трохі завостраныя, чырванавата-зялёныя. Лускі ля асновы зеленаватыя ці шэрыя, зверху чырвона-бурыя, слаба бліскучыя, безвалосыя, часам клейкія. Бясплодныя парасткі заканчваюцца адной канцавой пупышкай, а пладовыя — дзвюма ілжыва-канцавымі пупышкамі (паміж пупышкамі відаць канец парастка). Бакавыя пупышкі прыціснутыя. Ліставыя рубцы ліставых пупышак цалкам злучаюцца[15].
Лісты чаранковыя, супраціўныя, шырокаяйкападобныя або круглявыя, даўжынёй 5-8 (10[16]) см і 5-8 см шырынёй[16], трох-пяцілопасцевыя[12], востраканцовыя, з круглявым клінаватым неглыбока-сэрцападобным аснаваннем, з трыма галоўнымі пальчата разыходнымі жылкамі, зверху цёмна-зялёныя, голыя, маршчыністыя, знізу шаравата-зялёныя[12][13], больш-менш мякка і густа бархаціста апушаныя, радзей амаль голыя, акрамя бародак у кутах жылак; лопасці лісця завостраныя або адцягнутыя ў кароткае вастрыё, сярэдняя лопасць няроўна чатырохвугольная, з больш-менш паралельнымі бакамі, трохі звужаная ля асновы, радзей, гэтак жа, як і бакавыя, яйкападобная; па краі сярэдняя ўверсе, а бакавыя галоўным чынам з вонкавага боку, з буйнымі няроўнымі астраватымі або завостранымі зубцамі, радзей цэльнакрайнія; хвосцікі 1-2 см даўжынёй, пакрыты бароздамі, ля асновы з дзвюма прырослымі рэшткамі прылісткаў, наверсе з дзвюма — чатырма дыскападобнымі залозкамі. Увосень лісце набывае яркую афарбоўку — ад аранжава-чырвонай да пурпурнай.
Кветкі з тычынкамі буйным планам |
Кветкі гетэраморфныя, з падвойным калякветнікам, сабраныя ў плоскія парасонападобныя 6-8 прамянёвыя мяцёлкі 5-8 см у дыяметры[16], на кветканосе 2,5-5 см даўжынёй[16]; усе часткі суквецця голыя або з рассеянымі вельмі дробнымі залозкамі; краявыя кветкі на кветаножках 1-2 см даўжынёй[16], бясплодныя[12], плоскія, белыя, духмяныя[12][13], у 4-5 разоў буйнейшыя за ўнутраныя, 1-2,5 см у папярочніку[16], з пяццю няроўнымі адваротнаяйкападобнымі долямі вяночка; сярэднія — двухполыя, сядзячыя або амаль сядзячыя, белыя ці ружавата-белыя, каротка-званочкавыя[12], каля 5 мм у дыяметры, з шырокімі тупымі лопасцямі, у 1,5 раза даўжэйшымі за трубачку. Суквецці размешчаны на верхавінах маладых галін. Тычынак пяць, яны ў 1,5 раза даўжэйшыя за вяночак, з жоўтымі пыльнікамі. Песцік з ніжняй трохгнёздавай цыліндрычнай завяззю, з вельмі кароткім канічным слупком і трохраздзельным рыльцам. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня[12][13] на працягу 10-14[17] (15—25) дзён[18].
Пылковыя зёрны трохбарознава-оравыя, шарападобнай або эліпсаідальнай формы. Даўжыня палярнай восі 24,2-25,3 мкм, экватарыяльны дыяметр 19,8-25,3 мкм. У абрысе з полюса круглява-трохлопасцевыя, з экватара — круглявыя, радзей эліптычныя. Разоры шырынёй 4-5,5 мкм, доўгія, з роўнымі бакамі, з адцягнутымі завостранымі канцамі. Поры круглявыя, дыяметрам, роўным шырыні разор, або трохі шырэйшыя. Мембрана баразён і пор гладкая або дробназярністая. Таўшчыня экзіны 2,8-3 мкм. Стрыжанькі тонкія, шчыльнастаячыя, з круглявымі галоўкамі, даўжыня стрыжанькоў 1,5-2 мкм. Скульптура сеткаватая, вочкі сеткі вуглаватыя, часта выцягнутыя, з найбольшым дыяметрам 2-2,5 мкм, каля баразён ячэйкі зменшаны да 0,5-0,6 мкм. Пылок жоўтага колеру[17]. Формула сярэдніх кветак: [19], краявых — [20].
Плады каліны |
Плады |
Плады — авальныя або шарападобныя ярка-чырвоныя касцянкі дыяметрам ад 8 да 10 мм[13], з афарбаванай чырвоным сокам, буйной пляскатай шырокасэрцападобнай, амаль круглай цвёрдай костачкай[12] даўжынёй 7-9 мм, на верхавіне коратка завостранай, з трохі няроўнай паверхняй. Костачка займае вялікую частку плода[13]. Вага 1000 семачак 21-31 г, па іншых дадзеных 46 г[18].
Плады сакавітыя, але з гаркаватым даўкім смакам[12], пасля першых маразоў гарката знікае або становіцца меншай. Плады спеюць у жніўні — верасні[12]; у Батанічным садзе АН РФ — у канцы верасня — пачатку кастрычніка[18]. Застаюцца на галінах вельмі доўга, нават зімой[12].
Тэрмін захоўвання насення — 24 месяцы[18].
Каліна непатрабавальная да ўмоў, лёгка пераносіць засухі і маразы, аднак, найбольш распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўропы[12] і Азіі. Сустракаецца паўсюль у Еўрапейскай частцы Расіі, акрамя поўначы і паўднёвага-ўсходу, на Каўказе і ў Крыме[12], у Заходняй Сібіры на поўдзень ад 61° паўночнай шыраты[13], ва Усходняй Сібіры (у басейнах рэк Енісея і Ангары, у паўднёва-заходнім Прыбайкаллі), у Казахстане (ізаляваныя месцазнаходжанні ў Заходнім і Паўночным Казахстане, Саур, Тарбагатай), у Сярэдняй Азіі (адзінкава ў Джунгарскім і Заілійскім Алатау і ў Чу-Ілійскіх гарах ), у Заходняй Еўропе, у Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы.
У Беларусі сустракаецца паўсюдна як дзікарослы куст, разводзіцца ў садах і парках дзеля прыгожых, духмяных кветак і дэкаратыўных пладоў[12].
Святлалюбная расліна, але выносіць некаторае зацяненне. У цені звычайна не плоданасіць. Мезафіт, мікратэрм, мезатроф. У стэпавых раёнах расце звычайна ў вусцях рэк, у лясной зоне аддае перавагу ўвільготненым глебам, сустракаецца як на берагах вадаёмаў, так і на лясных палянах , узлесках, на высечках, уваходзіць у склад падлеску, ніколі не дамінуючы ў ім[13]. Сустракаецца ў падлеску сярэдня- і паўднёватаёжных лясоў: на захадзе Рускай раўніны — з елкі звычайнай (Picea abies), у Перадураллі — з Picea obovata і Abies sibirica, а таксама ў цёмнахваёвых лясах Кузнецкага Алатау. Уваходзіць у падлесак шыракаліста-яловых лясоў Эстоніі, дубова-хваёвых лясоў Палесся, дубова-піхтава-яловых лясоў Паўднёвага Урала, шыракалістых лясоў Украіны, Каўказа, дубова-грабавых і грабіннікава-дубовых лясоў Крыма. Расце ў падлеску пойменных лясоў: чорнаальховых; радзей у пойменных дубняках; у тапалёўніках у поймах рэк Паўночнага Каўказа. На Калхідскай нізіне сустракаецца ў падлеску альшаннікаў з чорнай вольхі. У Калхідзе багатая на лясных балотах з тарфяным грунтам у падлеску Pterocarya і вольхі чорнай[21].
На Алтаі заўважана ў бярозава-асінавых лясах. У лесастэпу і на поўначы стэпу стварае пойменныя хмызняковыя зараснікі.
Насякомаапыляемая расліна. Функцыю прыцягнення насякомых у суквецці выконваюць краёвыя бясплодныя кветкі. Асноўнымі апыляльнікамі з’яўляюцца жукі, а таксама тыя віды двухкрылых і перапончатакрылых, якія сілкуюцца пылком[22].
Заахор. Плады да самай глыбокай восені застаюцца на галінках і разносяцца птушкамі. Сухія плады і насенне разносяцца ветрам. Размнажаецца каліна таксама парасткамі і каранёвымі атожылкамі[22].
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плады каліны (лац.: Fructus Viburni) і кару каліны (Cortex Viburni)[13].
Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, зразаючы разам з пладаножкай. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 60-80 °C або на паветры пад навесамі, на гарышчах, падвешваючы іх пучкамі. Пасля сушкі пладаножкі аддзяляюць[23]. Ураджайнасць пладоў у Кіраўскай вобласці ў ельніку-зеленамошніку 18-23 кг/га[24].
У пладах маюцца вугляводы: цукроза, фруктоза, глюкоза, маноза , галактоза, ксілоза, рамноза , арабіноза , поліцукрыды; пекцінавыя рэчывы, арганічныя кіслоты: ізавалерыянавая і воцатная (да 3 %); трыцерпеноіды: алеанолавая і хедэрагенавая кіслоты і іх ацэцільныя вытворныя, урсолавая кіслата; стэроіды, вітамін C (да 0,09 %) і карацін; фенолкарбонавые кіслоты і іх вытворныя: хларагенавая, неахларагенавая, вытворныя n-дыгідраксікарычной кіслаты; дубільныя рэчывы (да 3 %), кацехіны, флаваноіды, самбуцын; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая, бегенавая, лігнацерынавая, цэрацінавая. Плады багатыя солямі калію[23].
Карані ўтрымліваюць эфірны алей, трытэрпеноіды, вітамін C і вітамін K .
Галіны ўтрымліваюць эфірны алей, у яго складзе саліцын , дубільныя рэчывы.
Кару збіраюць вясной падчас руху соку да распускання пупышак, падвяльваюць, затым сушаць у сушылках пры тэмпературы 50—60 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй[23]. Ураджайнасць кары — 250—600 г/м², з адной расліны можна атрымаць 45—140 г[13].
Кара ўтрымлівае вугляводы і роднасныя злучэнні: цэлюлозу, пекцін, смолы (да 6,5 %), флабафен, фітастэрыны , мірыцылавы спірт; эфірны алей, у яго складзе арганічныя кіслоты: валерыянавая , мурашыная, воцатная, капрылавая , капронавая , ліналенавая ; трытэрпеноіды, ірыдоіды 2,73—5,73 %, сапаніны, алкалоіды, вітамін C, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: хларагенавая, неахларагенавая, кафейная , вытворныя о-дыгідраксікарычнай кіслаты, лігнін, дубільныя рэчывы, катэхіны ; кумарыны: скапалетын, эскулетын, скапалін, эскулін; флаваноіды, антрахіноны, гліказід вібурнін[13], лейкаантацыяніны; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая , пальміцынавая ), стэарынавая, алеінавая, лінолевая, арахінавая , бегенавая , лігнатэрынавая , церацінавая .
Драўніна змяшчае дубільныя рэчывы.
Кветкі ўтрымліваюць урсолавую кіслату, вітамін C, флаваноіды[25]: астрагалін, пеаназід, 3-глюказід, 3-рамназід і 3,7-дыглюказід кверцэцін, кемпферол, 3-глюказід і 3,7-дыглюказід кепферола.
Лісце ўтрымлівае віяпурыдаль, урсолавую кіслату, ірыдоіды, стэроіды, алкалоіды, вітамін C; фенолы і іх вытворныя: арбуцін , фуркацін, саліцын, складаныя эфіры саліцына; фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: хларагенавую, неахларагенавую, кававую, вытворныя о-дыгідраксікарычнай кіслаты; дубільныя рэчывы, катэхіны; кумарыны: скапалетын, эскулетын, скапалін, эскулін; флаваноіды: астрагалін, 3-галактазід, 3-рамназід і 3,7-дыглюказід кверцэцін, 3-глюказід і 3,7-дыглюказід кемпферолу; антацыяны: 3-глюказід, 3-арабіназілсамбубіязід цыянідзіна, пеанідзін; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая, бегенавая, лігнацерынавая, цэрацінавая.
Насенне ўтрымлівае тлусты алей (20 %), вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая.
Від вырошчваюць амаль выключна як дэкаратыўную расліну. Сыравіну траў і пладоў для вытворчасці прадуктаў харчавання ў асноўным атрымліваюць з дзікіх раслін. У 1974 годзе спробы ўвесці каліну ў культуру як пладовае дрэва былі зроблены ў СССР. Яна былі шырока распаўсюджана ад Уральскіх і Каўказскіх хрыбтоў да Далёкага Усходу. Сёння сады гэтага віду яшчэ захаваліся на Салавецкіх астравах, у непасрэднай блізкасці ад горада Архангельска, Котласа, Салікамска і Усурыйска.
Насенне мае патрэбу ў двухэтапнай стратыфікацыі : першы этап — пры 30°, а лепш пры 20° (18 гадзін) і 30° (6 гадзін) або пры ўздзеянні зменнай тэмпературы 10° і 30° (6-15 месяцаў) для даразвіцця зародка , прарастання і развіцця каранёвай сістэмы; другі этап — пры 5-10° на працягу 2-4 месяцаў для ліквідацыі спакою эпікаціля і ўтварэння парасткаў[26].
Пасеў насення ў гадавальніках адбываецца ў кастрычніку наступнага за іх зборам года[18].
Плады даюць чырвоную фарбу, кара — чорна-зялёную фарбу для воўны, лісцем афарбоўваюць тканіны па пратравы ў розныя тоны.
На працягу паўтара месяца (пачынаючы з чэрвеня) дае меданосным пчолам нектар і пылок[27]. Прадуктыўнасць нектара 15 кг/га[28].
Каштоўнае дрэва ў меліярацыйных насаджэннях як глебаахоўная расліна.
Каліна звычайная. Злева направа: суквецце; гронка спелых ягад; гронка з ягадамі пад снегам |
Плады маюць своеасаблівы араматычны букет і горкі прысмак, які пасля замаразкаў знікае. Ягады выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі сокаў, налівак, настоек, він, кісялёў, экстрактаў, якія адрозніваюцца вострым кіслым смакам. З іх рыхтуюць таксама начынку для пірагоў, прыправы да мясных страў[13].
Дзякуючы высокаму ўтрыманню пекцінаў плады выкарыстоўваюць для гатавання мармеладу і пасцілы[13].
З соку робяць воцат.
Пры ўжыванні насенне аказвае танізуючае дзеянне, часам яго выкарыстоўваюць як заменнік кавы[21].
Кара, якую нарыхтоўваць у красавіку — маі, выкарыстоўваецца ў медыцыне[13]. Яна выкарыстоўваецца для памяншэння і спынення матачных крывацёкаў , а таксама пры балючых менструацыях . Вібурнін, які ўтрымліваецца ў кары, узмацняе тонус маткі і аказвае некаторае сасудазвужальнае дзеянне[13]. У практычнай медыцыне кара выкарыстоўваецца:
Працяглы прыём прэпаратаў кары каліны зніжае ўтрыманне халестэрыну ў крыві і паказаны пры гіпертанічнай хваробе, атэрасклерозе[40].
У гамеапатыі выкарыстоўваецца эсэнцыя кары пры альгадысменарэі і як спазмалітычнае[41][42].
Свежыя плады і настой пладоў выкарыстоўваюцца як агульнаўмацавальны, патагонны, слабільны сродак; пры ацёках сардэчнага і нырачнага паходжання, гіпертанічнай хваробе, неўрозах, антацыдных гастрытах, калітах, захворваннях печані, дэрматытах; экстракт аказвае раназажыўляльнае дзеянне. Плод у выглядзе збору ўжываюць як вітамінавы сродак, а таксама як сродак, які ўзмацняе скарачэнне сардэчнай мышцы, дыўрэтычны і патагонны[23].
У народнай медыцыне шырока выкарыстоўваюцца ўсе часткі каліны. Адвар кары памяншае і спыняе розныя ўнутраныя крывацёкі, асабліва матачныя, узмацняе тонус маткі, звужае крывяносныя сасуды і аказвае проціспазматычнае, супрацьсутаргавае і заспакаяльнае дзеянне.
Каліну звычайную шырока ўжывалі ў народнай медыцыне розных краін:
Сок свежых пладоў у мінулым ужывалі для вывядзення вяснушак і выдаленні вугроў, для адбельвання скуры.
Адвар кары выкарыстоўваецца ў ветэрынарыі як гемастатычнае і паляпшальнае для стрававання. Адвар, настой кветак — пры катаральным запаленні, для лячэння яшчуру ў буйной рагатай жывёлы.
Восеньская афарбоўка каліны |
Каліну вырошчваюць у садах і парках як дэкаратыўную расліну. Выведзены садовыя формы і сарты, якія адрозніваюцца вышынёй расліны, колерам і формай лісця, тэрмінамі і інтэнсіўнасцю цвіцення і так далей. Сярод іх, напрыклад, Viburnum opulus f. roseum L., (Viburnum opulus f. sterilis DC.), ці 'Буль-дзе-неж', ці 'Снежны ком (шар)', дзе ўсе кветкі буйныя, бясплодныя, сабраны ў шарападобнае воблака суквеццяў.
Марозаўстойлівы куст: вытрымлівае доўгае паніжэнне тэмпературы да −25 — −35 °C і ніжэй[18]. Ценевынослівая[18]. Да ўрадлівасці глебы сярэднепатрабавальная, расце на параўнальна небагатых супясчаных і падзолістых глебах[18]. Каліна амаль не пашкоджваецца прамысловымі газамі і не пакутуе ад дыму[17].
Viburnum opulus 'Roseum' |
Шэраг калінавых кустоў |
Селекцыі УНДІС імя І. В. Мічурына[55]:
Селекцыі НДІ садаводства Сібіры імя М. А. Лісавенкі:
Селекцыі УНДІГ і СПР :
Ліст каліны, пашкоджанай Pyrrhalta viburni |
Бураковая тля на маладых парастках расліны |
Каліна даволі ўстойлівая да хвароб і шкоднікаў, але расліны, якія растуць у неаптымальных арэалах, напрыклад, у сухіх раёнах, могуць пашкоджвацца тлёй (Aphidoidea)[56], такімі відамі, як бураковая тля (Aphis fabae), Aphis viburni і Ceruaphis eriophori, у выніку чаго скручваецца і дэфармуецца лісце[57]. Чорная тля і звязаныя з ёю мурашкі збіраюцца ў верхняй частцы маладых парасткаў, псуючы эстэтычнае ўражанне. Сілкуюцца лісцем лічынкі і дарослых асобін Galerucella viburni, якія выгрызаюць ліставыя пласцінкі, часта да самых жылак[57]. Гэты від родам з Еўропы і Азіі, але ў другой палове XX стагоддзя трапіў за акіян і стаў сур’ёзным шкоднікам паўночнаамерыканскай каліны. Заражаныя расліны патрабуюць распылення інсектыцыдаў[58]. Лісце схільнае да грыбковых захворванняў. Erysiphe sparsa прыводзіць да пачырванення лісця. Ascochyta viburni прыводзіць да ўтварэння яркіх плям дыяметрам каля 1 см з чырвонымі палямі. Пад уплывам інфекцыі Stigmina tinea з’яўляюцца карычневыя плямы на абодвух баках ліста.
Сярод шкоднікаў таксама можна назваць Acleris schalleriana, гусеніцы якой жывуць у згорнутым лісці некаторых відаў каліны, у тым ліку Viburnum lantana і каліны звычайнай.
У Нагорным Карабаху горцы ўжывалі галінку каліны з развілкаю ад «сурокаў»[59].
Плады каліны |
Каліна ў беларускім фальклоры — сімвал цнатлівасці, чысціні, прыгажосці[61].
Так, у беларускім фальклоры маладая дзяўчына параўноўваецца з вярбой, калінай, рабінай, бярозай[61]. У беларусаў быў звычай: калі бацькі аддавалі дачку замуж далёка ад дому, маці каля хаты саджала каліну і па яе росце, квітненні меркавала, як жывецца дачцэ ў далёкай старонцы[61]. Вобраз каліны як маладой дзяўчыны выкарыстоўвалі многія беларускія паэты і пісьменнікі. Напрыклад, у вершы Я. Купалы «Над ракою ў спакою» можна бачыць:
|
Яркі чырвоны колер ягад каліны традыцыйна асацыяваўся з крывёй[62][63]. У замовах на спыненне крыві часта гаворыцца пра чырвоную ружу ці каліну: «як расліны не прымаюцца, так і кроў не з’яўляецца».
Па старажытных павер’ях, чырвоны колер валодаў вялікай сілай, таму паўсюдна лічылася, што ягады каліны ахоўваюць ад нячыстай сілы і сурокаў[62].
11 верасня на Беларусі святкаваўся Калінавік (Іван Калінавік, Ян, Галавасек, Іван Крываўнік, Галаварэз), у гэты дзень збіралі ягады каліны[64]. Ужо сама назва свята падказвала паклапаціцца і пра ўласную галаву. А каб яна не балела, ламалі на Галавасека каліну, што якраз паспявала, і варылі з яе кісель ці кашу з аржаной мукой і цукрам[65].
Немагчыма выключыць прысутнасць каліны ў абрадах сямейнай накіраванасці. Напрыклад, у вясельным абрадзе каліна павінна была забяспечыць маладым шчаслівае сямейнае жыццё. Часам у вясельных песнях сваты, калі сустракалі гасцей на вяселле, «рабілі мост з каліны». У адной з песень дзяўчына просіць «пракласці да яе калінавы масток», г. зн. прыслаць да яе сватоў[62].
Сяброўкі нявесты запляталі ягады каліны ў вясельны вянок нявесты, у косы замест чырвоных стужак. Па народных уяўленнях, каб маладыя кахалі адно аднаго ўсё жыццё, каліна павінна быць абавязкова ў вясельным вяночку маладой[62].
Галінкі каліны з яркімі чырвонымі ягадамі вешалі на сцены хаты, дзе спраўлялі вяселле. На поўдні Беларусі галінку каліны вешалі на хаце як знак, што ў гэтай хаце дзяўчыну выдаюць замуж[62].
Ягадамі каліны ўпрыгожвалі вясельны каравай[62].
Калінай называлі «прыгажосць» невесты (яе цнатлівасць). Нездарма ў вясельных песнях пяецца пра тое, што «хадзіць за калінай, браць, ламаць, секчы яе» значыць выдаваць дзяўчыну замуж[62].
У пахавальнай абраднасці каліна прысутнічае як праваднік у іншы свет. Устойлівае спалучэнне «калінаў мост »[66] — адзін з шырока распаўсюджаных вобразаў у славянскім фальклоры — пераход праз багну, мяжу на месца сустрэчы чалавека з той, пабочнай, магічнай сілай. Каліна расце ў нізкіх месцах, а значыць, побач з «падземным царствам». У шматлікіх славянскіх баладах у каліну ператвараецца нявестка, якую пракляла свякроў; дзяўчынка, якую сілай выдалі замуж, і г.д.
У шматлікіх народных песнях чалавек, які загінуў на чужыне, просіць, каб птушкі аднеслі вестку на бацькаўшчыну[62]. Таксама часта спалучаецца вобраз магілы і каліны:
У вершы М. Багдановіча «Краю мой родны! Як выкляты Вогам…»:
|
У яго ж вершы «Над магілай»:
|
Каліна займае асаблівае месца ў традыцыі і мастацтве палякаў. Як сімвал дзявоцкай некранутасці каліна абавязковае ўпрыгожанне вясельных каравая і вянкоў, ёй прысвячаюцца многія вясельныя песні[67]. Каліна таксама была крыніцай натхнення для пісьменнікаў і аўтараў народных песень. У 1952 годзе, у цыкле «Курпіёўскія песні» (польск.: Pieśni kurpiowskie) кампазітар Казімір Сікорскі адну з іх прысвяціў каліне[68].
Тэафіл Ленартовіч напісаў верш, прысвечаны каліне, спасылаючыся, у прыватнасці, на цыкл развіцця гэтай расліны ў розныя сезоны і тыповыя месцы вырастання. Верш паклаў на музыку Ігнацій Камароўскі , на магільнай пліце якога на Варшаўскіх могілках зроблены надпіс «Песняру Каліны землякі» (польск.: Śpiewakowi Kaliny ziomkowie)[69].
|
У даўняй галіцкай песні таксама знаходзім спасылку на месца росту каліны[57]:
|
Часта матыў каліны, які звычайна пазначае дзяўчыну, сустракаецца ў творах Юльюша Славацкага[70]. У «Баладыне » каліна згадваецца пяць разоў, таксама яна ўспамінаецца ў паэме «Бянёўскі»:
|
На Падляшшы каліну садзяць на магілах дзяўчат і юнакоў, як сімвал чысціні і смутку[71], прычым гэтыя кусты былі амаль недатыкальнымі. Злом ці выкопванне такога кустоўя былі такім цяжкім грахом, што злачынцаў чакала немінучая кара[70]. Здаралася так, што на могілках ад водару кветак шматлікіх калін можна было страціць нюх[72].
У Галіцыі галінкі каліны з фруктовымі букетамі былі часткай святкавання 15 жніўня Успення Багародзіцы[67].
Каліна як сімвал маладой дзяўчыны таксама сустракаецца ў адной з прыказак, сабраных Самуэлем Адальбергам . Яе кажуць пасля смерці старой жонкі[70]
|
Каліна сыграла важную ролю ў польскім серыяле 1981 года «Ян Сэрца ». Галоўны герой шукае чырвоную каліну, плады якой павінны вылечыць хворую маці. Выпадкова ён сустракае сваё каханне ў асобе жанчыны, якая носіць імя Каліна[73].
Залатая памятная манета НБУ, прысвечаная каліне |
Каліна звычайная — вельмі папулярная ў народзе, апетая ў народных песнях расліна. Калісьці ў старажытнасці яна звязвалася з нараджэннем Сусвету, вогненнай тройцы: Сонца, Месяца і Зоркі. Таму і назву сваю атрымала ад старажытнай назвы Сонца — «Кола»[74]. Часам яе лічаць сімвалам Украіны[75].
Яе значная распаўсюджанасць на тэрыторыі Украіны, спалучанасць з сямейна-бытавымі, каляндарнымі абрадамі (вяселле, пахаванне, восеньскі абрад «паход на каліну» і інш.) абумовіла сімвалізм каліны, якая стала мастацкім вобразам. Найбольш гэты старажытны фальклорны вобраз выступае словам-сімвалам як дамінанта ў асацыятыўнай сувязі каліна — дзяўчына (маці), каліна — Украіна, каліна — кроў. Дамінуе агульнараспаўсюджаная блізкасць «каліна — дзяўчына». Гэтую ўстойлівую асацыяцыю разглядалі выдатныя фалькларысты Мікалай Кастамараў, Аляксандр Весялоўскі, Аляксандр Пацябня[76].
Мноства народных легенд і казак складзена пра каліну. Сярод іх такія вядомыя як «Калінавая жалейка», «Калінавы мост», «Пра Каліну і Кілімку».
Таксама каліна лічылася «вясельным дрэвам» і была абавязковай удзельніцай вясельнага абраду. Галінамі каліны ўпрыгожвалі сталы, вясельныя караваі, дзявочыя вянкі і падарункі.
Другі від сімвалічнай блізкасці каліна — Украіна ўласцівы больш стралецкім і паўстанцкім песням. Плады каліны сталі сімвалам мужнасці людзей, якія аддалі сваё жыццё барацьбе за Украіну. Для ўкраінцаў, якія адстойвалі агульнанацыянальныя інтарэсы, вялі непрымірымую барацьбу з прыгнятальнікамі ўкраінскага народа, дэвізам сталі варыянты песні С. Чарнецкага , Р. Труха «Ой у лузе чырвоная каліна »[76]:
Плады каліны |
|
Дзякуючы чырвоным ягадам, якія нагадваюць кроплі крыві, каліна ва ўкраінскай мове стала сімвалам пралітай казацкай крыві. Гэтая архаічная сувязь слоў каліна — кроў па традыцыі захоўваецца і ў песнях ваеннай тэматыкі новага часу:
|
Гэтак жа і выраз «каліна на магіле» мае ўстойлівае сімвалічнае значэнне: тужлівая памяць па памерламу на чужыне маладому казаку або хлопцу, сыну, брату:
|
Ва ўсходне-цэнтральнай частцы канадскай правінцыі Альберта, дзе пражывае вялікая колькасць этнічных украінцаў і маецца шмат украінскіх цэркваў, а таксама таму, што ў лесастэпавай зоне расце каліна, група энтузіястаў, навукоўцаў і этнографаў, пры падтрымцы мясцовых адміністрацый заснавала ў гэтым месцы эка-турыстычны музей Каліна-кантры , дзе знаходзіцца буйнейшая ў свеце пісанка.
Дэкаратыўнасць кветак каліны адлюстравана ў працах такіх мастакоў, як Сесіль Мэры Баркер , Макс Штрэкенбах, Эдуар Вюяр, Таццяна Пата і іншых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.