форма дзяржаўнага ладу From Wikipedia, the free encyclopedia
Уніта́рная дзяржа́ва (па-лацінску: unitas — адзінства) — форма дзяржаўнага ладу, пры якой на вышэйшым узроўні існуюць моцная цэнтральная ўлада, адзіныя Канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная зьнешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва[1].
Большасьць дзяржаў сьвету маюць унітарную форму дзяржаўнага ладу. Такая форма асабліва характэрная для невялікіх краін, у якіх няма мноства адрозьніваюцца рэгіёнаў. Зрэшты, існуюць і буйныя ўнітарныя дзяржавы, напрыклад Кітай, Казахстан, Манголія, Альжыр.
Унітарныя дзяржавы могуць быць цэнтралізаванымі й дэцэнтралізаванымі ў залежнасьці ад:
Прынята лічыць дзяржаву цэнтралізаванай, калі на чале мясцовых органаў дзяржаўнай улады стаяць прызначаныя з цэнтра чыноўнікі, якім падпарадкаваны мясцовыя органы самакіраваньня. У дэцэнтралізаваных унітарных дзяржавах мясцовыя органы дзяржаўнай улады абіраюцца насельніцтвам і карыстаюцца значнай самастойнасьцю ў рашэньні пытаньняў мясцовага жыцьця.
Прыкладам цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы зьяўляецца Туркмэністан, дэцэнтралізаванай — Каралеўства Гішпанія. Часам вылучаюць:
Згодна з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава[2]:
Разьдзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу. Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.