Аганэсон

хімічны элемэнт з атамным нумарам 118 From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аганэсон (па-лацінску: Oganesson) Og[1] — штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт; атамны нумар 118.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Упершыню атрыманы ў 2002 у Аб’яднаным інстытуце ядзерных дасьледаваньняў у Дубне, Расея (у супрацоўніцтве зь Лівэрморскай нацыянальнай лябараторыяй, ЗША). Пра адкрыцьцё было абвешчана 16 кастрычніка 2006. Адзіны вядомы ізатоп аганэсону 294Og быў атрыманы бамбоўкай атамаў каліфорну 249Cf іёнамі вапню 48Ca[2]. Энэргія атамаў вамню складала 245 МэВ[3]. Навукоўцы меркавалі, што ядры з колькасьцю пратонаў, блізкай да магічнага ліку 114 будуць параўнаўча ўстойлівымі і ўтвораць востраў стабільнасьці. Пры сынтэзе тэмпэратура ядраў аганэсона атрымлівалася вельмі высокай пасьля сутыкненьня матчынных ядраў. Каб выявіць ядры аганэсона, праводзіўся экспэрымэнт напрацягу чатырох месяцаў[4]. Было зарэгістравана ўсяго тры атамы. Пра іх існаваньне можна меркаваць толькі ўскосна — кожны зь іх пачынаў серыю альфа-распадаў[5]. Пэрыяд паўраспаду аганэсона ацэньваецца каля 1 мс[6]. У чэрвені 1999 году было аб’яўлена аб адкрыцьці гэтага элемэнту навукоўцамі нацыянальнай лабараторыі імя Ляўрэнса у Бэрклі (ЗША). Яны прапаноўвалі назву новаму элемэнту «гіорс» у гонар фізыка Альбэрта Гіорса[7]. Але потым вынік 1999 году быў абвергнуты[8]. Часовай назвай 118-га элемэнту была «Унунокт» (Ununoctium, Uuo). 8 чэрвеня 2016 Міжнародны зьвяз чыстай і фундамэнтальнай хіміі (IUPAC) аб’явіў пра прысваеньне элемэнту назвы «Аганэсон» у гонар расейскага фізыка Юрыя Аганэсяна. 28 лістапада 2016 назва была зацьверджаная канчаткова[9]. Гэта другі хімічны элемэнт, названы ў гонар яшчэ жывога чалавека. Да гэтага ў Сыборг аналягічна быў названы ў гонар Глена Сыбарга.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads