Ніхон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніхон (Nh)[1] — радыяактыўны штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт 17 групы (III групы паводле старой клясыфікацыі) пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 113. Адносіцца да катэгорыі трансуранавых элемэнтаў.
Упершыню атрыманы падчас экспэрымэнтаў 14 ліпеня — 10 жніўня 2003 у Аб’яднаным інстытуце ядзерных дасьледаваньняў у Дубне, Расея (у супрацоўніцтве зь Лівэрморскай нацыянальнай лябараторыяй, ЗША). Экспэрымэнты праводзіліся на цыклатроне U400 і дубненскім газанапоўненым сэпаратары аскелкаў (DGFRS). У гэтых экспэрымэнтах спачатку было атрымана чатыры ядры Маскову (атамны нумар 115). Потым гэтыя ядры распадаліся з выпрамяненьнем альфа-часьцінак у ізатопы ніхону. Вынікі апублікаваныя ў аўтарытэтным навуковым часопісе Physical Review C[2]. Пазьней у Японіі былі праведзеныя экспэрымэнты па запуску іёнаў цынку, якія рухаліся з хуткасьцю на 10% меншай за хуткасьць сьвятла, для сутыкненьня з тонкім слоем бісмуту. У гэтым экспэрымэнце відавочна атрымаўся вельмі цяжкі іён, які пасьлядоўна зазнаў некалькі альфа-распадаў. Была зробленая выснова, што гэтыя альфа-распады зазнаў ізатоп элемэнта з атамным нумарам 113 278Nh. Часовай сыстэматычнай назвай была "Унунтар" па-лацінску: Ununtrium), хімічны сымбаль Uut. У студзені 2016 адкрыцьцё ніхону было прызнанае Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) і IUPAP. Назву "ніхон" прапанавалі японскія навукоўцы. Гэтая назва паходзіць ад японскага слова, якое абазначае "Японія". 8 чэрвеня 2016 IUPAC была прапанаваная сучасная назва з тэрмінам 6 месяцаў. У лістападзе 2016 назва была афіцыйна зацьверджаная.
Пра хімічныя ўласьцівасьці ніхону нічога дакладна не вядома. Лічыцца, што ён паводзіць сябе аналягічна талю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads