Тэрб

хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэрб
Remove ads

Тэрб (па-лацінску: Terbium) Tb — хімічны элемэнт, лянтаноід; атамны нумар 65. Гэта серабрыста-белы рэдказямельны мэтал, досыць коўны і плястычны. Дзевяты элемэнт у групе лянтанідаў. Тэрб ёсьць даволі электрададатным мэталам, які рэагуе з вадою, вылучаючы вадарод. Ён аніколі не сустракаецца ў прыродзе ў выглядзе свабоднага элемэнту, але ўтрымліваецца ў многіх мінэралах, у тым ліку ў цэрыце, гадалініце, манацыце, ксэнатыме і эўксэніце. Адкрыцьцё элемэнту адбылося 1843 годзе. Яго выявіў у якасьці прымешкі ў аксыде ітра (Y
2
O
3
) швэдзкі хімік Карл Густаў Мосандэр. Ітар і тэрб, а таксама эрб і ітэрб, названыя ў гонар вёскі Ітэрбю ў Швэцыі.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Тэрб выкарыстоўваецца для легіраваньня фтарыду кальца, вальфрамату кальцу і малібдату стронцу ў цьвёрдацельных прыладах, а таксама ў якасьці крыштальнага стабілізатара паліўных элемэнтаў, якія працуюць пры падвышаных тэмпэратурах. Як кампанэнт Тэрфэноль-D, то бок стопку, які пашыраецца і сьціскаецца пад узьдзеяньнем магнітных палёў больш, чым любы іншы стопак, тэрб выкарыстоўваецца ў прывадных мэханізмах, у вайскова-марскіх гідралякатарных сыстэмах і датчыках. Тэрб уважаецца за бясьпечны элемэнт, але ягоная біялягічная роля і таксычнасьць ня былі глыбока дасьледаваныя.

Remove ads

Прымяненьне

Атрыманьне люмінафорных і лязэрных матэрыялаў.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads