Бром

хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Бром
Remove ads

Бром (па-лацінску: Bromum) Br — хімічны элемэнт VII (17) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 35. Адносіцца да галягенаў.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Па ўтрыманьні ў зямной кары займае 50-е месца сярод усіх элемэнтаў (каля 1,6·10-4% паводле масы)[2]. Прыродны бром складаецца з ізатопаў 79Br (50,56%) і 81Br (49,44%)[3]. З-за высокай хімічнай актыўнасьці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў. У прыродзе бром спадарожнічае хлярыдам[2]. Здабываецца пераважна з марской вады і расолаў саляных азёраў. Солі бромавадарода завуцца брамідамі. Упершыню выдзелены ў 1826 годзе францускім хімікам Антуанам-Жэромам Баларам (па-француску: Antoine-Jérôme Balard)[4]. Жазэф Люі Гей-Люсак прапанаваў назву бром (па-старажытнагрэцку: βρῶμος — «сьмярдзючка», «смуродны»)[5]. Адразу пасьля адкрыцьця брома ягоныя солі пачалі выкарыстоўваць у якасьці заспакаяльнага сродка[6].

Remove ads

Фізычныя ўласьцівасьці

Сечыва паглынаньня цеплавых нэўтронаў складае 6,8 барн[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads