Фэрм
хімічны элемэнт з атамнай лічбай 100 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэрм (па-лацінску: Fermium), Fm — радыёактыўны хімічны элемэнт з атамным нумарам 100; адносіцца да актынідаў. Гэта найцяжэйшы элемэнт, які можа ўтварыцца ў выніку нэўтроннага бамбаваньня больш лёгкіх элемэнтаў, і, такім чынам, апошні элемэнт, які можна атрымаць у макраскапічных колькасьцях. Чысты мэталічны фэрм пакуль ня быў знойдзены[1]. Вядома ў агульнай складанасьці існаваньне 20 ізатопаў, прычым 255Fm ёсьць самым устойлівым з пэрыядам паўраспаду ў 100,5 дзён.
Фэрм быў выяўлены ў аскепках ад першага выбуху вадароднай бомбы ў 1952 годзе і названы ў гонар Энрыка Фэрмі, аднаго зь піянэраў ядзернай фізыкі. Ягоны хімічны склад тыповы для актынідаў, зь перавагай ступені акісьленьня +3, але таксама даступнай ступеньню акісьленьня +2. Празь невялікую колькасьць атрыманага фэрма і адносна кароткага пэрыяду паўраспаду ўсіх ягоных ізатопаў, у цяперашні час ён не выкарыстоўваецца па-за межамі фундамэнтальных навуковых дасьледаваньняў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

