Борыюм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Борыюм (па-лацінску: Bohrium) Bh — нестабільны (радыяактыўны) хімічны элемэнт 7 пабочнай групы з атамным нумарам 107. Адносіцца да катэгорыі трансактынідаў.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Упершыню абвешчана аб сынтэзе 107-га элемэнта ў 1976 савецкімі вучонымі з Аб’яднанага інстытута ядзерных дасьледаваньняў (Дубна). У 1981 нямецкія фізыкі Пэтэр Армбрустэр (Peter Armbruster), Готліб Мюнцэнбэр (Gottfried Münzenber) ды іншыя з Інстытута цяжкіх іёнаў (GSI) у Дармштаце дакладна ідэнтыфікавалі шэсьць атамаў 107-га элемэнту. Прыярытэт адкрыцьця аспрэчваецца. Першы сынтэзаваны ізатоп 261Bh быў атрыманы мэтадам бамбаваньня мішэні, якая ўтрымлівала ізатопы бісмуту 209Bi, іёнамі хрому 54Cr. Пэрыяд паўраспаду атрыманага ізатопу складаў каля 1-2 мілісэкундаў. Першапачаткова прапаноўвалася назва Нільсборый (сымбаль Ns) у гонар вядомага дацкага фізыка Нільса Бора. Але да гэтага часу ні адзін элемэнт не меў назвы, якая б уключала імя, а не прозьвішча, чалавека. Таму Міжнародны саюз тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) прапанаваў кампрамісны варыянт «борый» (сымбаль Bh). Афіцыйная назва элемэнта зацьверджана ў 1997. Самы стабільны ізатоп борыюму 270Bh праз альфа-распад ператвараецца ў ізатоп дубну 266Db і мае пэрыяд паўраспаду каля 1 хвіліны. Дакладнасьць вымярэньня пэрыяду паўраспаду вельмі нізкая. Пра хімічныя ўласьцівасьці борыюму пакуль нічога дакладна невядома. Лічыцца, што борыюм хімічна падобны да рэну.

На сёньняшні дзень сфэра прымяненьня борыюму абмяжоўваецца толькі навуковымі дасьледаваньнямі, што зьвязана зь вялікай цяжкасьцю яго атрыманьня.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Борыюмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads