Бор (элемэнт)

хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Бор (элемэнт)
Remove ads

Бор (па-лацінску: Borum) Bхімічны элемэнт 13 (III) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 5. Чысты крышталічны бор — чорны бліскучы паўправаднік (немэтал). Таксама адносіцца да катэгорыі паўмэталаў. Мэталёід[1]. Пры высокіх тэмпэратурах ён праяўляе ўласьцівасьці правадніка, пры пакаёвай і ніжэйшых тэмпэратурах — ізалятара. Вядома чатыры алятропныя мадыфікацыі бору — чырвоны α-рамбічны бор, чорны β-рамбічны бор, γ-бор ды чорны β-чатырохвугольны бор[2]. Крышталічны бор — адзін з самых цьвёрдых мінэралаў. Нітрыд бору — самы цьвёрды мінэрал пасьля алмазу[3]. Найбольш распаўсюджаная форма — аморфны бор. Гэта карычневы парашок. Аморфны бор не ўзаемадзейнічае з тленам, вадой, кісьлямі і лугамі. Утварае барыды з большасьцю мэталаў[1].

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Хімічныя злучэньні бору былі вядомыя чалавеку напрацягу тысячагодзьдзяў. Элемэнтарны бор вынайдзены ў 1808 францускімі хімікамі Жазэфам Люі Гей-Люсакам і Люі-Жакам Тэнарам (Louis-Jaques Thénard) і незалежна ад іх ангельскім хімікам Сэрам Гэмфры Дэві. Назва паходзіць ад араб. бура, якое абазначае мінэрал з утрыманьнем гэтага элемэнту.

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (прыкладна 10 мг на кг зямной кары — 0,001%)[4]. Сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў з тленам. Вядома каля 160 мінэралаў бора[5]. Борная кісьля — мінэрал сасалін. Найбольшае значэньне мае бура (тынкал ці буракс[6]), пэнтагідрат Na2B4O7•5H2O, які выкарыстоўваецца ў вытворчасьці ізаляцыйнага шклоплястыка і адбельвальніка. Радовішчы ў Італіі, Нямеччыне, Казахстане, ЗША (пустэльня Махавэ, Каліфорнія), Турэччыне, Расеі (Прыморскі край[7]), Аргентыне ды Кітаі[8].

У злучэньнях з мэталамі ўтварае звышцьвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы. Выкарыстоўваецца ў піратэхнічных вырабах для атрыманьня ўспышак зялёнага колеру. Бор выкарыстоўваецца ў некаторых ракетах для запальваньня. Сынтэтычныя алмазы. Рэгуляцыйныя стрыжні для ядзерных рэактараў (ізатоп 10B паглынае нэўтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзяленьня ўрану). Борная кісьля (H3BO3) выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасьці. Злучэньні бора з вадародам (бараны) выкарыстоўваюцца ў якасьці ракетнага паліва[1].

Remove ads

Хімічныя злучэньні бору

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads