Астат
хімічны элемэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астат (ад грэц. astatos — «няўстойлівы», па-лацінску: Astatium) At — хімічны элемэнт 17 (VIIa) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 85. Самы цяжкі галяген. Вядомы 31 ізатоп астату з масавымі нумарамі ад 193 да 223 і яны ўсе радыяактыўныя. Утрыманьне ў прыродзе крайне нязначнае. Самы рэдкі элемэнт, які сустракаецца на Зямлі. Ён увесь час утвараецца ў паверхневым пласце Зямной кары, але хутка распадаецца. Назіраюцца ізатопы 218At ад радыяактыўнага шэрагу распаду ўрана, 216At ад радыяактыўнага шэрагу тору, 215At і 219At ад радыяактыўнага шэрагу актыну. Паводле ацэнак, у кожны момант існуе менш за 30 мг At. Упершыню атрыманы у 1940 годзе. Дэйлам Корсанам (Dale R. Corson), Кэнэтам МакКэнзі (Kenneth R. MacKenzie), Эміліё Сэгрэ ва Унівэрсытэце Каліфорніі (ЗША). Яны апраменьвалі 209Bi альфа-часьцінкамі ад цыклятрона. У выніку атрымліваўся ізатоп 211At і два нэўтрона. Акрамя названага мэтаду атрыманьня астат таксама атрымліваюць апрамяненьнем тору альфа-часціцамі высокіх энэргій. У лябараторных умовах удаецца атрымаць усяго каля 0,001 мкг астату. Пры гэтым яго прыходзіцца ахаладжаць, бо з-за хуткага радыяактыўнага распаду ён награваецца і выпарваецца. Агулам дагэтуль штучна атрымана ўсяго каля 0,05 мкг астату і фактычна ўвесь ён ужо распаўся. З-за таго, што астат так цяжка атрымаць у вялікай колькасьці, на сёньняшні дзень ён не выкарыстоўваецца нідзе акрамя фундамэнтальных навуковых дасьледаваньняў. З-за высокай радыёактыўнасьці астат вымагае сур'ёзных захадаў бясьпекі. Па хімічных уласьцівасцях падобны да немэталу ёду. У прыватнасьці, лічыцца, што ўнутры арганізма вышэйшых жывёлаў астат гэтаксама як і ёд будзе назапашвацца ў шчытападобнай залозе. Паводле шэрагу іншых хімічных уласьцівасьцяў астат падобны да мэталаў палёну і бісмуту.
Remove ads
Літаратура
- Астат // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. C. 45.
Вонкавыя спасылкі
- Astatine»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
- Wolfram Alpha LLC. 2017. Wolfram|Alpha. http://www.wolframalpha.com/input/?i=Astatine (access March 6, 2017). (анг.)
- The Element Astatine (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 6 сакавіка 2017 г.
- Technical data for the element Astatine in the Periodic Table (анг.)
- Astatine (At) - Chemical properties, Health and Environmental effects (анг.)
- astatine (At) | chemical element Britannica.com
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads